Адукацыя

У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (далей - БДТУ) ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў у вочнай (дзённай) і завочнай формах атрымання вышэйшай адукацыі па 31 спецыяльнасцях I ступені, якія забяспечваюць атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй і 37 спецыяльнасцях II ступені, якія забяспечваюць атрыманне ступені магістра (уключаючы 32 спецыяльнасці, якія фарміруюць веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай працы і 5 спецыяльнасцяў з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста), а таксама падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі праз аспірантуру і дактарантуру па 35 спецыяльнасцях. У БДТУ існуюць 18 навукова-педагагічных школ, створаны і дзейнічаюць 5 саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.


Падрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца на васьмі факультэтах універсітэта: лесагаспадарчым, тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, інжынерна-эканамічным, выдавецкай справы і паліграфіі, інфармацыйных тэхналогій і факультэце завочнага навучання для лясной гаспадаркі, лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай, цэлюлозна-папяровай, электроннай, мікрабіялагічнай, хімічнай, лесахімічнай, машынабудаўнічай, нафтахімічнай, паліграфічнай прамысловасці, для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, медыцынскіх прэпаратаў, для сферы экалагічнага турызму і прыродакарыстання, цэнтраў стандартызацыі і сертыфікацыі, арганізацый рэдакцыйна-выдавецкага, экалагічнага, садова-паркавага профілю і іншых галін эканомікі Рэспублікі Беларусь. Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 600 выкладчыкаў 52 кафедр, сярод іх: 55 дактары навук, 388 кандыдатаў навук, 45 прафесараў і 245 дацэнты.


Для развіцця практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў у БДТУ створаны і функцыянуюць 20 філіялаў кафедр на вядучых прадпрыемствах нацыянальнай эканомікі: ААТ "Керамін", ВА "Мінскі трактарны завод", ААТ "Белшына", ААТ "Беларускі цэментны завод", РУП "Завод газетнай паперы ", ААТ "Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў", ААТ "Гомельшкло", ААТ "Светлагорскі ЦКК", ААТ "Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў", РУП "Белмедпрэпараты", Дзяржаўная ўстанова па абароне і маніторынгу лесу «Беллесахова», ДВЛГУ "Стаўбцоўскі доследны лясгас", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "ФанДАК", ААТ "Паліграфкамбінат ім. Я.Коласа", ААТ "Чырвоная зорка", а таксама 34 вучэбна-навукова-вытворчыя цэнтры.

 

 З 1 верасня 2013 года ў адпаведнасці з далучэннем да БДТУ ў якасці адасобленых падраздзяленняў пяці каледжаў Рэспублікі Беларусь на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.03.2013 года № 240 "Аб павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння арганізацый-заказчыкаў кадраў і ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» і рэарганізацыі асобных устаноў адукацыі» і загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.06.2013 года №559 "Аб рэарганізацыі ўстаноў адукацыі» універсітэт ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць па падрыхтоўцы спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй і рабочых з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй у філіялах універсітэта: Полацкі дзяржаўны лясны каледж, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, Беларускі дзяржаўны каледж прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж, Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж.