Дадатковая адукацыя

ДЭКАНАТ ДАУНIВЕРСIТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКI ЗАПРАШАЕ НА

Падрыхтоўчае аддзяленне
 

На дзённае падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю, пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, грамадзяне Рэспублікі Беларусь і беларусы, якія пражываюць за яе межамі, грамадзяне іншых дзяржаў. У перыяд навучання слухачы падрыхтоўчага аддзялення вывучаюць матэматыку, фізіку, хімію, беларускую альбо рускую мову. Заняткі будуць праводзіцца штодня (акрамя нядзелі) з 7 кастрычніка 2014 г. па 3 мая 2015 г. Дакументы на падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца з 3 верасня па 5 кастрычніка 2014 Слухачам падрыхтоўчага аддзялення на конкурснай аснове даецца інтэрнат. Навучанне платнае.

Для паступлення на падрыхтоўчае аддзяленне трэба прадставіць ў дэканат факультэта (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова 13а, аўд. 138 корп. 4, тэл.: 8-017-327-73-89, 327-65-07) пашпарт, дакумент аб сярэдняй адукацыі ў арыгінале, медыцынскую даведку, 6 фатаграфій 3*4, сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання.

  ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ

Для тых, хто вучыцца ў выпускных класах сярэдніх школ і жадае паступаць у ВНУ, арганізавана работа падрыхтоўчых курсаў. Заняткі праводзяцца па дысцыплінах уступных іспытаў. Навучанне платнае.   Для залічэння на падрыхтоўчыя курсы і складання дагавора трэба прадставіць у дэканат факультэта (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова 13а, аўд. 138 корп. 4, тэл: 8-017-327-73-89, 327-65 -07) пашпарт навучэнца і квіток аб аплаце.


ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ 8 МЕСЯЦАЎ

Працягласць заняткаў 8 месяцаў. Заявы на курсы прымаюцца з 1 верасня. Лекцыі і практычныя заняткі праводзяцца 1 раз на тыдзень па 3 акадэмічныя гадзіны па кожным з вывучаемых прадметаў (хімія, фізіка, матэматыка, руская альбо беларуская мова, англійская мова). Заняткі будуць праводзіцца з 13 кастрычніка 2014 г. па 29 мая 2015 г. Кошт навучання за адзін прадмет на поўны курс (8 месяцаў) – 1 448 400 р.


  ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ 4 МЕСЯЦЫ

Працягласць заняткаў 4 месяцы. Заявы на курсы прымаюцца з 1 снежня. Лекцыі і практычныя заняткі праводзяцца 1 раз на тыдзень па 3 акадэмічныя гадзіны па кожным з вывучаемых прадметаў (хімія, фізіка, матэматыка, руская альбо беларуская мова, англійская мова). Заняткі будуць праводзіцца з 2 лютага 2015 г. па 29 мая 2015 г. Кошт навучання за адзін прадмет на поўны курс (4 месяцы) - 856 400 р.

  ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ 1 МЕСЯЦ

Працягласць заняткаў 1 месяц. Заявы на курсы прымаюцца з 2 сакавіка. Лекцыі і практычныя заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 2 акадэмічныя гадзіны па кожным з вывучаемых прадметаў (хімія, фізіка, матэматыка, руская альбо беларуская мова, англійская мова). Заняткі будуць праводзіцца з 20 красавіка 2015 г. па 23 мая 2015 г.

  Кароткатэрміновыя курсы перад тэсцiраваннем

Непасрэдна перад правядзеннем тэсцiравання па прадмеце ўступных іспытаў на працягу 3 дзён праводзяцца кансультацыйныя заняткі (па 6 акадэмічных гадзін у дзень) .

220006, г. Мінск, вул. Свярдлова 13а, аўд. 138 корп. 4, тэл.: 8-017-327-73-89, 327-65-07