Віды стыпендый

 У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 398 ад 6 верасня 2011 года "Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў», студэнтам дзённай формы атрымання адукацыі прызначаны стыпендыі ў памерах, кратных тарыфнай стаўцы першага разраду.

 З 1 красавіка 2014 г. памер тарыфнай стаўкі першага разраду склаў 262 000 рублёў, з 1 мая 2014 г. - 275 000 рублёў (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2014г. №256).

У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце студэнты засвойваюць змест адукацыйных праграм І ступені вышэйшай адукацыі і атрымліваюць наступныя віды стыпендый:

1. Вучэбная стыпендыя

У залежнасці ад сярэдняга бала паспяховасці па выніках бягучай атэстацыі памер стыпендыі вызначаецца з улікам павышаючага каэфіцыента:

- Для эканамічных спецыяльнасцяў 1,1 - 1,5

- Для тэхнічных спецыяльнасцяў 1,2 - 1,6

2. Сацыяльная стыпендыя

3. Спецыяльная стыпендыя

4. Персанальная (Савета ВНУ) стыпендыя

5. Імянная стыпендыя

6. Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (дадаткова да вучэбнай стыпендыі).

 Таксама стыпендыя прызначаецца для студэнтаў, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм ІІ ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) і аспірантам універсітэта.