Падрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўляецца на васьмі факультэтах універсітэта: лесагаспадарчым, тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, інжынерна-эканамічным, прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі), інфармацыйных тэхналогіях і факультэце завочнага навучання для лясной гаспадаркі, лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай, цэлюлозна-папяровай, электроннай, мікрабіялагічнай, хімічнай, лесахімічнай, машынабудаўнічай, нафтахімічнай, паліграфічнай прамысловасці, для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, медыцынскіх прэпаратаў, для сферы экалагічнага турызму і прыродакарыстання, цэнтраў стандартызацыі і сертыфікацыі, арганізацый рэдакцыйна-выдавецкага, экалагічнага, садова-паркавага профілю і іншых галін эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 628 выкладчыкаў 47 кафедр, сярод іх: 62 дактары навук, 395 кандыдатаў навук, 48 прафесараў і 254 дацэнты.