Дэканат па рабоце з замежнымі студэнтамі

 

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт і Дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі рады прыняць замежных грамадзян для навучання

на курсах рускай мовы як замежнай;

на падрыхтоўчым аддзяленні для замежных грамадзян (з мэтай вывучэння вучэбных прадметаў, неабходных для паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з абраным профілем адукацыі);

па спецыяльнасцях факультэтаў універсітэта для атрымання вышэйшай адукацыі;

                                                              магістратуры;

                                                              і аспірантуры.

Тэрміны падачы дакументаў

         Тэрмін падачы дакументаў на падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян - да 15 кастрычніка 2015 года. Пачатак навучання з 1 лістапада 2015 года. Тэрмін навучання - 1 год. Па заканчэнні падрыхтоўчага аддзялення замежныя грамадзяне могуць паступаць на факультэты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.

        Прыём замежных грамадзян на курсы рускай мовы як замежнай ажыццяўляецца на працягу ўсяго навучальнага года.

         Тэрмін падачы дакументаў для афармлення запрашэнняў на навучанне па спецыяльнасцях факультэтаў да 15 верасня 2015 года. Прыём замежных грамадзян для навучання на факультэтах універсітэта на ўмовах аплаты на 1 курс ажыццяўляецца да 15 кастрычніка 2015 года.

         Тэрмін падачы дакументаў у магістратуру, аспірантуру для навучання на ўмовах аплаты для замежных грамадзян не абмежаваны.

   

Падрабязную інфармацыю аб умовах прыёму замежных грамадзян, атрымання запрашэння на навучанне,  а таксама аб спецыяльнасцях факультэтаў універсітэта, аб умовах пражывання можна атрымаць па тэлефоне +375 17 327 65 92.

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт зацікаўлены ў супрацоўніцтве і запрашае на навучанне замежных грамадзян!

Умовы прыёму замежных грамадзян на навучанне

 Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт (БДТУ) прапануе адукацыйныя паслугі:

- Навучанне ў каледжах БДТУ;

- Навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні па хіміка-тэхналагічным і эканамічнаму профілі (руская мова, фізіка, хімія. Матэматыка, інфарматыка, эканоміка);

- Навучанне на факультэтах універсітэта;

- Магістарская падрыхтоўка (1-2 гады);

- Навучанне ў аспірантуры універсітэта (3-4 гады).

Для паступлення ў БДТУ неабходны наступны ўзровень адукацыі:

- На ўзроўні агульнай сярэдняй у Рэспубліцы Беларусь для навучання на факультэтах;

- На ўзроўні бакалаўра для навучання ў магістратуры;

- На ўзроўні магістра для навучання ў аспірантуры.

 

 

Для атрымання запрашэння на навучанне неабходна падаць:

1. Копію дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў) або даведкі пра атрымліваемую адукацыі для навучэнцаў апошняга года навучання

2. Копію пасведчання аб нараджэнні, пашпарта ці іншага дакумента сведчыць асобу

3. Анкету кандыдата на навучанне (application form)

4. Пераклад копіі пашпарта на рускую мову.

Дакументы падаюцца не пазней чым за 2 месяцы да пачатку заняткаў на [email protected]

або па факсе +375 17327 65 92.

 Вучэбную візу можна аформіць у дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь. Спіс дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой (Http://www.belembassy.org/)

Замежнікі, якія прыбылі для навучання ў БДТУ прадстаўляюць наступныя дакументы:

1. Дакумент аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх адзнак (балаў)

2. Медыцынскае заключэнне аб стане здароўя

3. Сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі

4. Пасведчанне аб нараджэнні

5. Нацыянальны пашпарт з вучэбнай візай ў Рэспубліку Беларусь

6. 10 фотаздымкаў 3х4 см

7. Дакумент, які пацвярджае веданне рускай мовы (калі маецца)

Ўсе  дакументы павінны быць перакладзены на рускую мову і натарыяльна завераны.

Замежныя студэнты самастойна аплочваюць медыцынскае абслугоўванне, якое ўключае:

- абавязковае першаснае медыцынскае абследаванне, якое пацвярджае здавальняючы стан здароўя (кошт каля 100 USD);

- заключэнне дагавора абавязковага медыцынскага страхавання, на ўмовах якога аказваецца медыцынская дапамога пры надыходзе страхавога выпадку (кошт 85 EUR у год);

- штогадовае медыцынскае абследаванне (кошт 100 USD);

- медыцынскае абследаванне ў 10-дзённы тэрмін пасля вяртання з-за мяжы (кошт каля 100 USD).

Пражыванне замежных студэнтаў

Замежным студэнтам прадстаўляецца месца ў студэнцкім інтэрнаце. Інтэрнаты універсітэта размешчаны ў

цэнтральнай частцы г. Мінска. Пакоі разлічаны на 2-3 чалавекі. Кошт аднаго месца ў інтэрнаце 50-60 USD у месяц.

Магчыма пражыванне на арандаваных кватэрах пры ўмове заключэння дагавора з улудальнікам кватэры!