РЭПЕТЫЦЫЙНАЕ ТЭСЦIРАВАННЕ
па ўсіх прадметах ЦТ-2015
для паступлення ва ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі
Пункт правядзення тэсціравання пры Установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» сумесна з Установай адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне па жаданні абітурыентаў (без выдачы сертыфікатаў) па вучэбных прадметах, якія ўключаны ў спіс уступных выпрабаванняў 2015г.
Рэгістрацыя жадаючых прыняць удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні
па тэлефонах для даведак і запісы: +375 (17) 327-73-89; +375 (17) 327-65-07
па адрасе: вул. Свярдлова 13а, аўд. 138 навучальнага корпуса 4.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне ажыццяўляецца ў тры этапы:
I этап - кастрычнік - снежань
II этап - студзень - люты
III этап - сакавік - красавік
ГРАФІК 1 і 2 этапа: аўторкі і чацвяргі
17.30
Рассаджванне абітурыентаў у аўдыторыях пачынаецца ў 17.30.
Пры сабе неабходна мець:
дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт або від на жыхарства),
геліевую ручку з чарніламі чорнага колеру,
квітанцыю аб аплаце.
Аплата за ўдзел у тэсцiраванні па адным вучэбным прадмеце ажыццяўляецца ў любым аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» у суме 50 100 беларускіх рублёў. Атрымальнік - УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў», разліковы рахунак № 3632934510021 філіял № 529 «Белсувязь» ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінска, код 720, УНП 190194148.
Апрацоўка бланкаў адказаў і выдача вынікаў будзе ажыццяўляцца РІКВ па тэхналогіях цэнтралізаванага тэсцiравання.
Вынікі тэсцiравання будуць размешчаны на сайце УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў»
Удзел у рэпетыцыйным тэсцiраванні дасць магчымасць:
• пракантраляваць узровень ведаў па выбраных дысцыплінах на дадзеным этапе падрыхтоўкі, прааналізаваць і ліквідаваць выяўленыя недахопы;
• вызначыць шляхі далейшай падрыхтоўкі да ўступных іспытаў у выглядзе цэнтралізаванага тэсцiравання;
• псіхалагічна падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсцiравання:
• набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланкаў адказаў;
• азнаёміцца з педагагічнымі тэстамі, іх тэматыкай, структурай і заданнямі;
• навучыцца правільна і рацыянальна размяркоўваць час у ходзе рашэння тэставых заданняў і запаўнення бланкаў адказаў;
• вызначыцца з выбарам ВНУ або ССНУ для далейшага атрымання прафесійнай адукацыі.
Навучальныя прадметы, уключаныя ў спис уступных іспытаў 2015:
• руская мова
• беларуская мова
• матэматыка
• хімія
• фізіка
• англійская мова
• нямецкая мова
• іспанская мова
• французская мова
• геаграфія
• біялогія
• гісторыя Беларусі
• сусветная гісторыя найноўшага часу
• грамадазнаўства (ЧГД)
Прыходзьце і ацаніце свае веды!