Кафедра інжынернай графікі

Гісторыя кафедры

Кафедра была адкрыта праз некалькі гадоў пасля стварэння ўніверсітэта і называлася кафедрай графікі. Загадчыкам кафедры з дня ўтварэння па 1941 быў старэйшы выкладчык Л.Е. Полацкi. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны кафедра не функцыянавала як самастойная, а знаходзілася ў г. Свярдлоўску ў складзе УЛТI ў сувязі з эвакуацыяй універсітэта. Пасля вяртання універсітэта з эвакуацыі  ў 1944 г.  кафедра аднавіла працу. З 1944 г. па 1976 кафедрай загадваў дацэнт, кандыдат тэхнічных навук I.С.Альтшулер. У наступным загадчыкамі былі дацэнты, кандыдаты тэхнічных навук В.С. Папсуеў (1976-1991г.г.), Д.М.Гайдукевiч (1991-1993 г.г.), Г.В. Сяменаў (1993-2000 г.г .), М.I. Жаркоў (2000-2010 г.г.).

З 2010 года кафедрай кіруе дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, Г.І. Каспераў.

Кафедра забяспечвае агульнаінжынерную падрыхтоўку студэнтаў усіх спецыяльнасцяў вочнага і завочнага навучання. На кафедры студэнты вывучаюць наступныя дысцыпліны: «Начартальная геаметрыя, інжынерная і машынная графіка», «Начартальная геаметрыя, інжынерная графіка», «Інжынерная і машынная графіка», «Інжынерная графіка». За час свайго існавання кафедра ўнесла істотны ўклад у падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў для лесапрамысловага і хіміка-тэхналагічнага комплекса Рэспублікі Беларусь,у стварэнне і развіццё вучэбна-метадычнай базы універсітэта. Прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры былі абсталяваны спецыялізаваныя кабінеты па эскизаванню дэталяў машын і вывучэнню начартальнай геаметрыі, зроблены наглядна-ілюстрацыйныя матэрыялы па чарчэнні і начартальнай геаметрыі, падрыхтавана і выдадзена вучэбна-метадычная літаратура. Вялікая заслуга ў гэтым належыць загадчыкам кафедры Альтшулеру І.С. і Папсуеву У.Я. Дацэнтам Альтшулерам І.С. выдадзены "Зборнік задач па начартальнай геаметрыі» (1960 г.), «Кароткі курс начартальнай геаметрыі» (1962 г.), «задачніку па начартальнай геаметрыі» (1964 г.), «Праграмаваны задачнік па начартальнай геаметрыі» (1964 г.) . Асобныя з іх пасля былі перавыдадзеныя. Пад кіраўніцтвам дацэнта Папсуева У.Я. была праведзена значная работа па абнаўленню абсталявання вучэбных аўдыторый, стэндаў, плакатаў, умацавана міжпрадметная сувязь з выпускаючымi кафедрамi і праз іх - сувязь з вытворчасцю.

Істотны ўклад у падрыхтоўку інжынерных кадраў, развіццё матэрыяльнай базы кафедры ўнеслі Харэўскі Б.І., Малаш Г.І., Сямёнаў Г.В., Шапавалаў А.Л., Шэшка Э.А., Манукоў Ю.М. і іншыя супрацоўнікі.

За апошнія гады прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры былi падрыхтаваны, выдадзены і ўкаранёны ў навучальны працэс больш за 50 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку альбомы чарцяжоў вузлоў машын, механізмаў і абсталявання па профілю спецыяльных дысцыплін.

Разам з вучэбна-метадычнай работай супрацоўнікі кафедры ўдзельнічаюць у навукова-даследчай працы. Мятла А.І., Сямёнаў Г.В., Шапавалаў А.Л., Шэшка Э.А. і інш. у садружнасці з кафедрай дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў распрацоўвалі тэхнічную дакументацыю на выраб сучасных узораў машын для комплекснай перапрацоўкі танкамерных круглых лесаматэрыялаў на піламатэрыялы і тэхналагічную дранку. Жаркоў М.І. з'яўляўся кіраўніком навукова-даследчых тэм па стварэнні некалькіх мадыфікацый станкоў для вырабу дэталяў зрубаў драўляных дамоў, а таксама па распрацоўцы установак для атрымання цеплавой энергіі з драўняных нізкаякасных адходаў.  З 2011 года Каспераў Г.І. кіруе навукова-даследчымі працамі, якая ўваходзіць у ГПНИ «Інфарматыка і космас, навуковае забеспячэнне бяспекі і абароны ад надзвычайных сітуацый». Па выніках навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры за апошнія пяць гадоў апублікавана 57 навуковых артыкулаў і тэзісаў дакладаў, атрыманы аўтарскія пасведчанні на вынаходкі і патэнты Рэспублікі Беларусь, Расіі, Галандыі, Чэхіі.

У рамках навукова-метадычнай работы кафедра праводзіць даследаванні па ўдасканаленні методыкі выкладання вучэбных дысцыплін. Аб'ектам даследаванняў з'яўляюцца методыка выкладання інжынернай графікі і матэрыялы, якія забяспечваюць графічную падрыхтоўку ў скразным навучальным працэсе. Асноўная мэта - распрацоўка методык і сродкаў інтэнсіфікацыі навучальнага працэсу на базе камп'ютэрных тэхналогій і бесперапыннага графічнага навучання. У рамках дадзенай тэматыкі распрацаваны структурныя мадэлі скразны графічнай падрыхтоўкі для спецыяльнасцяў «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» і «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў», праграмнае забеспячэнне выкладання раздзела «Начартальная геаметрыя» і «Праекцыйнае чарчэнне» з ужываннем інтэрактыўнай дошкі.

У 2011-2012 г.г. на кафедры набыты і прымяняюцца ў навучальным працэсе інтэрактыўныя дошкі DualBoard і іншыя мультымедыйныя тэхнічныя сродкі навучання.

У цяперашні час навучальны працэс на кафедры вядуць дацэнты, кандыдаты тэхнічных навук Г.І. Каспераў, У.А. Бабрович, А.Л. Калтыгін, Ю.А. Кім, С.В. Красковскі; старэйшыя выкладчыкі кандыдаты тэхнічных навук С.Э. Бабровскі, В.І. Гіль; асістэнты В.С. Ісаченкаў, С.В. Рашчупкін, Б.В. Вайцяхоўскі.