Кафедра інфарматыкі і вэб-дызайну

Агульнаадукацыйная кафедра інфарматыкі і камп'ютарнай графікі заснавана 1 верасня 2014 г. З траўня 2015 года кафедра падрыхтоўвае спецыялістаў па спецыяльнасці 1-47 1 02 "Дызайн электронных і вэб-выданняў", а таксама была перайменаваная ў кафедру інфарматыкі і вэб-дызайну. З моманту заснавання і у цяперашні момант кафедрай загадвае к.т.н., дацэнт Д. М. Раманенка.  Супрацоўнікі кафедры забяспечваюць навучальны працэс па 9 дысцыплінах, навучальныя заняткі прафесарска-выкладчыцкі склад праводзіць на ўсіх факультэтах і ўзроўнях адукацыі, працуючы таксама з замежнымі студэнтамі. На кафедры вядзецца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасцях 05.13.05 - элементы і прылады вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання і 05.25.05 - інфармацыйныя сістэмы і працэсы, прававыя аспекты інфармацыі. Вынікі вучэбна-выхаваўчай, метадычнай і навукова-даследчай работы супрацоўнікаў кафедры знайшлі сваё адлюстраванне ў шматлікіх навуковых публікацыях, вучэбных дапаможніках і метадычных распрацоўках.

 

Назва кафедры Кафедра інфарматыкі і вэб-дызайну
Адрас кафедры 220006 Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Свярдлова 13А
Тэлефон  +375 (17) 327-43-76
E-mail [email protected]
Афіцыйны сайт isit.belstu.by
Skype isit_bstu
Загадчык кафедры Раманенка Дзмітрый Міхайлавіч, дацэнт,
кандыдат тэхнічных навук
Формы навучання вочная, завочная
Сістэма навучання
  • I ступень вышэйшай адукацыі
  • II ступень вышэйшай адукацыі - магістратура
  • аспірантура
Асноўныя напрамкі
навукова-даследчай работы кафедры
  • інфармацыйныя і інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі
  • абарона інфармацыі ў камп'ютарных сістэмах і сетках
  • імітацыйныя мадэлі і праграмныя сродкі для распрацоўкі і даследаванні радыёлакацыйных сістэм