Абітурыенту

Факультэт інфармацыйных тэхналогій  пастаянна сочыць за развіццём сучаснага інфармацыйнага свету і развіваецца разам з ім. Не сакрэт, што сучаснага чалавека ўжо немагчыма ўявіць без «гаджэтаў», накшталт смартфона або планшэта. Усе мы прызвычаіліся карыстацца маркетам, спампоўваць адтуль цікавы нам софт. Але хто ж распрацоўвае яго? Вядома праграмісты, але якія? Для напісання дадаткаў для прылад, якія працуюць пад кіраваннем ANDROID або IOS неабходны куды больш шырокія веды ў галіне мабільных сістэм. Гэтыя веды  вы можаце атрымаць у нас! Бо на факультэце  інфармацыйных тэхналогій  вядзецца падрыхтоўка па новай спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі мабільных сістэм» .

«І што ж будзе вывучацца на гэтай новай і нікому пакуль невядомай спецыяльнасці?»- спытаеце вы. А будзе вывучацца ўсё, што неабходна праграмісту найвышэйшага ўзроўню. Гэта і сучасныя мовы і тэхналогіі праграмавання, розныя аперацыйныя сістэмы для мабільных прылад, няхай гэта будзе ANDROID або WINDOWS PHONE. Вы пазнаёміцеся з усімі аспектамі стварэння дадаткаў. Але гэта толькі пачатак! Нашы выкладчыкі навучаць вас, як абараніць ваша дзецішча ад злых і вераломных «піратаў»! Прычым абарона павінна ажыццяўляцца не толькі планшэта або іншай прылады, але ўсёй мабільнай сістэмы ў цэлым. У дабавак да праграмавання, вас пазнаёмяць з прынцыпамі арганізацыі і функцыянавання сістэм мабільнай сувязі, навучаць ацэньваць і забяспечваць іх бяспеку, растлумачаць і пакажуць асноўныя прынцыпы працы убудаваных і smart сістэм, а таксама многае іншае. 

Калі ж вы хочаце разабрацца ў прынцыпах працы свайго любімага сайта ці ж даведацца, з чаго ж складаюцца знакамітае "воблака", тады вам таксама да нас! У спісе апошніх распрацовак у плане спецыяльнасцей лічыцца новы напрамак, які ставіць задачу падрыхтаваць IT-спецыялістаў у галіне распрацоўкі web-дадаткаў.

У сучасным свеце немагчыма пераацаніць значнасць глабальнай сеткі Internet. Цяжка ўявіць сучасныя зносіны без "гугла", "кантакту" ці "твітэра", а як выбраць новы тэлефон або планшэт не зазірнуўшы на ўсім так упадабаны «Онлайнер»? 

На гэтым сутнасць інтэрнэта не заканчваецца. У нашым свеце ўжо даўно большасць пакупак робіцца праз сусветнае павуцінне, у чым нам дапамагаюць такія інтэрнэт-гіганты як ebay. Тут і ўступаюць у гульню выпускнікі спецыяльнасці! Бо каб усе гэтыя рэсурсы функцыянавалі, ды што там функцыянавалі, з'явіліся, іх трэба прыдумаць і стварыць. На гэтым ліміт спецыяльнасці не вычарпаны. Адной з асноўных задач з'яўляецца не толькі стварэнне і абслугоўванне, але яшчэ і абарона ўсяго сайта або сховішча. Менавіта навучэнцы дадзенай спецыяльнасці ведаюць, як, выкарыстоўваючы магчымасці праграмавання, абараніць любую інфармацыю, якая захоўваецца ў інтэрнэце ад несанкцыянаванай запампоўкі або змены.

Тут вам растлумачаць розніцу паміж рознымі мовамі праграмавання, што выкарыстоўваюцца ў распрацоўцы web-дадаткаў. Каму цікава загадзя - гэта мовы праграмавання PHP, Python, Java, С++, С#, мовы разметкі старонкі - HTML5, CCS3 (не блытаем з CS), XML і многае іншае.

Навучаючыся на спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій (праграмаванне інтэрнэт-дадаткаў)» , вы станеце сапраўднымі "лінгвістамі" лічбавага сусвету, а так сама «паладзінамі» на прасторы глабальнай сеткі Internet.

Крэатыўным людзям мы дадзім магчымасць падзяліцца сваімі задумкамі. На факультэце інфармацыйных тэхналогій распачата падрыхтоўка па спецыяльнасці «Дызайн электронных і вэб-выданняў» . Студэнты дадзенай спецыяльнасці заліхвацкі змогуць з простага тэксту, набранага ў «вордзе», зрабіць цукерачку, з незразумелых знакаў і малюнкаў - шыкоўную брашуру, з незразумелага і няграбнага набору спасылак і навін - цудоўны сайт. Вы даведаецеся, які шрыфт прывядзе дзіця ў захапленне, а дарослага ў здзіўленне. 

Дык вось, на факультэце інфармацыйных тэхналогій вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па наступных сучасных і перспектыўных спецыяльнасцях:

1-40 01 01/10 «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій (праграмаванне інтэрнэт-дадаткаў);

1-40 05 01-03 «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (выдавецка-паліграфічны комплекс)";

1-47 01 02 «Дызайн электронных і вэб-выданняў";

1-98 01 03 «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі мабільных сістэм».

 

І, нарэшце, сёння цяжка ўявіць пісьменнага і адукаванага чалавека, які не ўмее карыстацца персанальным камп'ютарам і яго разнастайным софтам (MS Оffice, Mathcad, Adobe Flash, Adobe Photoshop і г.д.), няздольнага хутка знайсці або размясціць патрэбную яму інфармацыю ў глабальнай сетцы інтэрнэт, які не ведае, што такое «воблака» і як ім карыстацца і г.д.  Усяму гэтаму мы вас навучым ў рамках агульнаадукацыйных дысцыплін «Інфарматыка і камп'ютарная графіка", "Камп'ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі», якія выкладаюцца на ўсіх без выключэння спецыяльнасцях наступных факультэтаў: лесагаспадарчага, тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, выдавецкай справы і паліграфіі.