Дэкан факультэта - дацэнт Астрога В.М., Каб. 331а, 4-ы корпус, раб. тэл. 327-71-95.
Факультэт грамадскіх прафесій у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце быў створаны ў 1968 г. Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку па адукацыйных, выхаваўчых і дадатковых прафесійных напрамках. За ўвесь час працы факультэт закончылі каля 15500 студэнтаў. Сярод выпускнікоў - М. Грыгорчык - оперны спявак, А. Леўчык - рэжысёр тэлебачання, В. Каравай - кіраўнік творчага цэнтра, С. Пуцiла - сцэнарыст, А. Якубенка - майстар спорту па баскетболе, С. Сяргееў - майстар міжнароднага класа па лыжных гонках, В. Ткачоў і Р. Карпікін па біятлоне і інш.
У цяперашні час на факультэце працуюць 4 аддзяленні:
o мастацкае
o спартыўнае
o замежных моў
o інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі
Расклад заняткаў
Аддзяленне
|
Спецыялізацыя
|
Кваліфікацыя
|
1. Мастацкае
|
- Ансамбль народных інструментаў
- Секцыя эстраднага танца
- Вакальны ансамбль
- Малыя тэатральныя формы
|
Арганізатар культурна-масавай работы, кіраўнік калектыва
|
2. Спартыўнае
|
- Настольны тэніс
- Футбол
- Баскетбол
- Валейбол
- Гіравы спорт
- Армрэстлінг
- Лёгкая атлетыка
|
Трэнер-арганізатар па відах спорту
|
3. Замежная мова
|
- Англійская мова
- Нямецкая мова
- Французская мова
- Іспанская мова
|
Рэферэнт-перакладчык тэхнічнай літаратуры
|
4. Інфарматыка і вылічальная тэхніка
|
- Камп'ютэрнае мадэляванне дыскрэтных сістэм аўтаматызацыі вытворчых працэсаў
|
Аператар-праграміст iнтэрнэт
|
Пералік аддзяленняў кажа не толькі аб выбары, але і аб магчымасцях студэнтаў увайсці ў свет творчасці. Кожная асобная секцыя - гэта не толькі асаблівы курс, цікавая праграма. Душой кожнага аддзялення з'яўляюцца вопытныя педагогі. Усе яны - прафесіяналы сваёй справы, якія шмат часу, сваіх сіл і энергіі аддаюць любімай справе, шчыра і ўважліва ставяцца да студэнтаў-слухачоў. На факультэце працуюць кваліфікаваныя супрацоўнікі, сярод якіх дацэнт Лашчанка А.П., старшы выкладчык Ігрова В.Г. Шмат увагі працы са слухачамі аўдзяляюць кіраўнік студэнцкага клуба ўніверсітэта і адначасова мастацкага аддзялення факультэта З.І.Яланецкі, адказная студэнцкую навуку на кафедры замежных моў і адначасова кіраўнік аддзялення замежных моў факультэта Т.А. Ячная і многія іншыя выкладчыкі.
На ўсіх аддзяленнях студэнты займаюцца бясплатна. Заняткі арганізуюцца з кастрычніка і спыняюцца ў маі. Тэрмін навучання на факультэце грамадскіх прафесій складае ад аднаго года да трох, у залежнасці ад профілю навучання, і завяршаецца атрыманнем пасведчання аб прысваенні адпаведнай кваліфікацыі. У навучальным працэсе выкладчыкамі аддзяленняў выкарыстоўваюцца калектыўныя і індывідуальныя формы працы, заняткі праходзяць у выглядзе лекцый, семінараў, рэпетыцый, лабараторных і практычных заняткаў. Самай распаўсюджанай формай правядзення залікаў і экзаменаў на мастацкім аддзяленні з'яўляюцца творчыя справаздачы: удзел студэнтаў у канцэртах, спектаклях, розных конкурсах, канферэнцыях, спартакіядах, спаборніцтвах, падрыхтоўка прэзентацый, стварэнне праграм і г.д.
Навучанне грамадскім прафесіям спрыяе пашырэнню прафесійных магчымасцяў студэнтаў, развіццю іх сацыяльнай актыўнасці. Такія студэнты лепш паспяваюць у вучобе, больш камунікабельныя, лягчэй адаптуюцца ў калектыве, яны дэманструюць здольнасць самастойна думаць, у іх шырэйшы дыяпазон інтарэсаў і эрудыцыя. Пасля заканчэння ўніверсітэта яны і прафесійна, і творча запатрабаваныя ў грамадстве, выкарыстоўваюць атрыманыя на факультэце веды па месцы працы, у розных самадзейных творчых калектывах.
Усіх студэнтаў, якія жадаюць развіваць свае таленты і здольнасці, адчуць радасць творчасці, здабыць новыя веды, уменні і навыкі, атрымаць дадатковую грамадскую прафесію, запрашае да сябе факультэт грамадскіх прафесій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Любую дадатковую інфармацыю аб дзейнасці ФГП можна атрымаць
у дэкана факультэта дацэнта Астрогі В.М. (Каб. 331а, 4-ы корпус).