Спартыўнае

Як кажа вядомая прыказка, у здаровым целе - здаровы дух. Праводзячы ўсе дні над падручнікамі і канспектамі, у бібліятэках і чытальных залах, не варта забываць аб уласным здароўе і фізічнай форме. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт клапоціцца пра здароўе кожнага студэнта, менавіта таму для яго створаны ўсе ўмовы для падтрымання выдатнай фізічнай формы: сучасны абсталяваны стадыён, трэнажорная зала з найноўшым абсталяваннем, а таксама асобнае памяшканне для заняткаў адзінаборствамі і цяжкай атлетыкай. Студэнтам створаны ўсе неабходныя ўмовы ў новым спартыўным комплексе ўніверсітэта.

 

Высокакваліфікаваныя выкладчыкі і вопытныя трэнеры дапамогуць вам падабраць сілавую нагрузку, распрацаваць курс фізічнай падрыхтоўкі, паверыць ва ўласныя магчымасці і дамагчыся высокіх вынікаў у фарміраванні ўласнага цела.

 

Тыя, хто навучаецца на спартыўным аддзяленні, атрымліваюць кваліфікацыю трэнера-арганізатара па такіх відах спорту, як футбол, валейбол, армрэстлінг, гіравы спорт, баскетбол, настольны тэніс, лёгкая атлетыка.

Удзел у спаборніцтвах па сіле і цягавітасці, спартыўныя разрады чакаюць аматараў фізкультуры і прафесійнага спорту. Няма нічога немагчымага, варта толькі захацець і паверыць у сябе ... і прыйсці да нас!