Замежных моў

Тыя, хто скончыў аддзяленне замежных моў, атрымліваюць сучасную і практычна важную спецыяльнасць рэферэнта-перакладчыка тэхнічнай літаратуры (справаводства з веданнем замежнай мовы) па наступных мовах: англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай. Заняткі ў спецыяльна абсталяваных лінгафонных кабінетах, выкарыстанне эфектыўных методык рэалізуюць вашу мару веды замежнай мовы.

На кожным занятку праводзіцца абмеркаванне прачытанай і перакладзенай ў пісьмовым выглядзе навукова-тэхнічнай літаратуры хімічных спецыяльнасцяў, аналіз асаблівасцяў перакладу некаторых граматычных канструкцый, аўдзіраванне мастацкага тэксту або дыялогу з наступным абмеркаваннем зместу і складаннем сваіх дыялогаў. Слухачы прымаюць удзел у штогадовай навукова-тэхнічнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ, прадстаўляючы распрацаваныя за час навучання даклады і рэфераты на замежнай мове. Такім чынам, студэнты маюць магчымасць замацаваць атрыманыя веды і паказаць высокі ўзровень падрыхтоўкі па замежнай мове, дэманструючы атрыманыя навыкі перад выкладчыкамі і студэнцкай аўдыторыяй. Усе даклады выконваюцца пад кіраўніцтвам высокакваліфікаваных і вопытных выкладчыкаў кафедры замежных моў, менавіта таму да распрацоўкі ўласных праектаў студэнты падыходзяць творча, выкарыстоўваючы найноўшыя крыніцы інфармацыі і тэхнічныя сродкі.

Шмат увагі ў рабоце са слухачамі надае кіраўнік студэнцкага клуба універсітэта З. І. Яланецкі,в. а. загадчыка кафедры замежных моў А. М. Раманава і інш.