У 1961 г. у сувязі з імклівым развіццём хімічнай прамысловасці ў БССР Беларускаму лесатэхнічнаму інстытуту была даручана падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў для хімічнага комплексу рэспублікі, а сам Беларускі лесатэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С.М. Кірава.
У 1965 г. створана кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей на хіміка-тэхналагічным факультэце БТІ ім. С.М. Кірава.
У 1966 г. утворана кафедра машын і апаратаў хімічных вытворчасцей.
У 1968 г. на хіміка-тэхналагічным факультэце навучалася ўжо каля 2000 студэнтаў, таму ў 1968 г. структурнае падраздзяленне было падзелена на два факультэты:
- Хімічнай тэхналогіі і тэхнікі (ХТіТ),
- Тэхналогіі арганічных рэчываў (ТАР).
У 1976 з політэхнічнага інстытута на факультэт ХТіТ былі пераведзены спецыяльнасці "Хімічная тэхналогія шкла", "Хімічная тэхналогія керамікі і вогнетрывалаў", "Хімічная тэхналогія вяжучых матэрыялаў".
У 1981 была адкрыта спецыяльнасць "Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей".
У 1988 г. на факультэце ХТіТ былі адкрыты спецыяльнасці "Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей" і "Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў".
У 1989 г. была адкрыта спецыяльнасць "Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў".
З 1993 па 1996 г.г. былі адкрыты спецыяльнасці паліграфічнага профілю. Факультэт павялічыўся колькасна, ў 2000 з яго быў вылучаны факультэт выдавецкай справы і паліграфіі.
За час існавання факультэта падрыхтавана 9688 інжынераў.
|