Кафедра хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў

Паштовы адрас для перапіскі - 220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, БДТУ, кафедра хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў.

 

Кафедра размяшчаецца ў 2-ім корпусе ў аўд. 106 (лабаранцкая), 107 (вучэбная лабараторыя), 109 (вучэбная лабараторыя),203 (кабінет загадчыка кафедры Мечая А.А.), 300 (кабінет прафесара Кузьмянкова М.І.), 310 (навукова-даследчая лабараторыя).

 

Тэлефон / факс кафедры + 375-17-327-62-35.

 

Электронная пошта (e-mail) - [email protected]

 

Кафедра ХТВМ арганізавана ў БДТУ ў 1976 годзе. Яна адносіцца да катэгорыі выпускаючай і вядзе падрыхтоўку інжынераў-хімікаў-тэхнолагаў па спецыяльнасці 1 - 48 01 01 «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў».

 

Кафедра праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў па наступных спецыялізацыях:

 

1 - 48 01 01 07 «Тэхналогія будаўнічых матэрыялаў на аснове вяжучых рэчываў»;

 

1 - 48 01 01 08 «Тэхналогія неарганічных палімерных злучных і кампазіцыйных матэрыялаў»;

 

1 - 48 01 01 14  «Хімічная тэхналогія вяжучых матэрыялаў».

 

На дадзены момант на 5 курсе навучаецца 22 чалавекі, на 4 курсе - 20 чалавек, на 3 курсе - 21 чалавек.

У магістатуры дзённага аддзялення навучаецца 1 чалавек, у аспірантуры дзённага аддзялення - 1 чалавек, у аспірантуры завочнага аддзялення - 1 чалавек.