Абітурыенту

БДТУ з'яўляецца адзінай у Рэспубліцы Беларусь вышэйшай навучальнай установай, у якой ажыццяўляецца падрыхтоўка  інжынер-хімікаў-эколагаў  па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» (дзённая і завочная форма навучання). 

Спецыяльнасць ўключае спецыялізацыі:

  • - Прамысловая экалогія і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў;
  • - Экспертыза эколага-эканамічных сістэм;
  • - Маніторынг стану навакольнага асяроддзя;
  • - Перапрацоўка, утылізацыя і абясшкоджванне адходаў вытворчасці і спажывання.

У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыялізацыі прамысловая экалогія і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.

Гэтая спецыяльнасць для тых, хто не толькі любіць прыроду нашай Беларусі, але жадае сваёй практычнай дзейнасцю ўнесці ўклад у вырашэнне канкрэтных праблем аховы навакольнага асяроддзя. У нашым універсітэце на кафедры прамысловай экалогіі Вас навучаць:

  • праводзіць экалагічны аналіз дзейнасці прадпрыемства любога профілю;
  • арганізоўваць і праводзіць маніторынг (назіранне, ацэнку і прагноз) стану навакольнага асяроддзя,
  • арганізоўваць і праводзіць экалагічны кантроль і аўдыт на прадпрыемстве;
  • правільна адбіраць пробы атмасфернага паветра і прамысловых выкідаў, прыродных і сцёкавых вод, выконваць вымярэння з выкарыстаннем сучасных прыбораў і сродкаў вымярэння;
  • праводзіць інвентарызацыю крыніц выкідаў і адходаў, весці дакументацыю па ахове навакольнага асяроддзя на прадпрыемстве;
  • выбіраць праектныя рашэнні па ачыстцы газапаветранай выкідаў і сцёкавых вод, перапрацоўцы і абясшкоджванню адходаў;
  • распрацоўваць мерапрыемствы па зніжэнні ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, праводзіць экспертызу абсталявання і тэхналогій з вызначэннем ступені небяспекі для навакольнага асяроддзя;
  • выкарыстоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі для вырашэння практычных задач аховы навакольнага асяроддзя і шмат чаму іншаму, неабходнаму спецыялісту, які мае кваліфікацыю эколага.

У працэсе навучання Вы азнаёміцеся з тэхналагічнымі працэсамі асноўных вытворчасцей, прадстаўленых у Рэспубліцы Беларусь, з агульнымі прынцыпамі і канкрэтнымі тэхнічнымі і тэхналагічнымі рашэннямі, рэалізацыя якіх зніжае адмоўнае ўздзеянне вытворчых аб'ектаў на навакольнае асяроддзе да прымальных велічынь.

Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў на кафедры створаны ўсе неабходныя ўмовы. У навучальным працэсе выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя метады навучання, навучальныя лабараторыі аснашчаны сучасным абсталяваннем. Студэнты займаюцца навукова-даследчай працай. Іх дасягненні ў навуцы штогод адзначаюцца граматамі і дыпломамі Рэспубліканскіх і Міжнародных конкурсаў. Лепшыя выпускнікі працягваюць павышаць сваю кваліфікацыю ў магістратуры і аспірантуры па спецыяльнасці «Геаэкалогія».


Навучальны план спецыяльнасці прадугледжвае фарміраванне спецыяліста на базе тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі па хімічным, біялагічным, тэхнічным і экалагічным дысцыплінах, інфармацыйных тэхналогіях. Акрамя вывучэння спецыяльных дысцыплін студэнты атрымліваюць якасную агульнаінжынерную, эканамічную падрыхтоўку, што забяспечвае ім высокую канкурэнтаздольнасць на рынку працы. Падрыхтоўка інжынераў-хімікаў-эколагаў з'яўляецца асабліва актуальнай для Рэспублікі Беларусь з яе магутнай прамысловасцю, якая ўключае мноства галін, функцыянаванне якіх звязана са значным уздзеяннем на навакольнае асяроддзе, забруджваннем атмасфернага паветра, водных аб'ектаў, глебы і падземных вод. Кваліфікацыя спецыяліста дазваляе паспяхова адаптавацца ў сумежных абласцях прафесійнай дзейнасці.
Прафесійная падрыхтоўка інжынераў-хімікаў-эколагаў па спецыяльнасці арыентавана на  вытворча-тэхналагічную, арганізацыйна-кіраўнічую,  
праектна-канструктарскую дзейнасць  у напрамку забеспячэння 

комплекснага і рацыянальнага выкарыстання сыравінных і паліўна-энергетычных рэсурсаў, выканання заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя прадпрыемствамі і арганізацыямі, захавання і паляпшэння якасці навакольнага асяроддзя. 

Вытворча-тэхналагічная і арганізацыйна-кіраўнічая дзейнасць уключае:

  • удзел у праектаванні і выбары, эксплуатацыі і ўдасканаленні ачышчальных установак і збудаванняў;
  • правядзенне назіранняў за станам навакольнага асяроддзя і крыніцамі ўздзеяння з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў вымярэнняў;
  • ажыццяўленне вытворчага экалагічнага кантролю тэхналагічных працэсаў асобных вытворчых падраздзяленняў і прадпрыемства ў цэлым, правядзенне лакальнага маніторынгу, экалагічнай экспертызы праектных рашэнняў, экалагічнага аўдыту;
  • распрацоўку і вядзенне нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі па ахове навакольнага асяроддзя на прадпрыемстве і ў арганізацыі;
  • стварэнне і забеспячэнне функцыянавання сістэмы кіравання навакольным асяроддзем прамысловага прадпрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 14001;
  • інвентарызацыю крыніц выкідаў і скідаў, абгрунтаванне нарматываў дапушчальных выкідаў і скідаў, нарматываў утварэння адходаў, лімітаў на прыродакарыстанне;
  • ацэнку эканамічнага ўрону ад забруджвання навакольнага асяроддзя, вызначэнне эканамічнай эфектыўнасці прыродаахоўных мерапрыемстваў, правядзенне разлікаў за карыстанне прыроднымі рэсурсамі;
  • распрацоўку мерапрыемстваў па ліквідацыі шкодных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе.

    Навукова-даследчая, інфармацыйна-аналітычная і праектна-канструктарская дзейнасць уключае:

  •  даследаванні фізіка-хімічных працэсаў, якія праходзяць з удзелам забруджвальных рэчываў, з мэтай стварэння тэхналогій перапрацоўкі і абясшкоджвання адходаў рознага складу, спосабаў ачысткі газапаветранай выкідаў і сцёкавых вод;
  • абследаванне ачышчальных збудаванняў, пыле- і газаачышчальных установак і выдачу рэкамендацый па павышэнню эфектыўнасці іх працы.
  • збор, апрацоўку, сістэматызацыю і аналіз інфармацыі аб забруджванні кампанентаў навакольнага прыроднага асяроддзя;
  • ацэнку і выяўленне негатыўнага антрапагеннага ўздзеяння на фоне натуральных прыродных працэсаў;
  • складанне аглядаў і правядзенне патэнтных даследаванняў па спосабах ачысткі сцёкавых вод і пылегазовых выкідаў, перапрацоўкі і абясшкоджвання адходаў.
  • распрацоўку тэхнічных заданняў на праектаванне і праектных рашэнняў, накіраваных на зніжэнне уздзеянняў вытворчых аб'ектаў на навакольнае асяроддзе;
  •  падрыхтоўку дакументацыі для правядзення тэндэраў на закупку абсталявання прыродаахоўнага прызначэння.

Выпускнікі размяркоўваюцца ў:

  • структурныя падраздзялення (камітэты, інспекцыі, лабараторыі) Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • спецыялізаваныя службы прамысловых прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім» (Нафтан, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і інш.), Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (Мінскі аўтамабільны завод, Беларускі металургічны завод і інш.), Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, іншых міністэрстваў і ведамстваў;
  • навуковыя (інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук і інш.), канструктарскія і праектныя арганізацыі, якія працуюць у галіне аховы навакольнага асяроддзя; пусканаладачныя арганізацыі, якія займаюцца экалагічным нармаваннем, правядзеннем ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, экалагічным аўдытам;
  • ўстановы адукацыі.

Гонар кафедры - нашы выпускнікі
За 23 гады існавання кафедры было падрыхтавана 1427 (у тым ліку 281 па завочнай форме навучання) інжынераў-хімікаў-эколагаў па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». Выпускнікі працуюць на прамысловых прадпрыемствах начальнікамі, галоўнымі, вядучымі спецыялістамі аддзелаў аховы навакольнага асяроддзя, лабараторый, у спецыялізаваных інспекцыях і камітэтах прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, праектных і пусканаладачных арганізацыях.
Выпускнікі кафедры паспяхова займаюцца навукай. Пачынаючы з 2001 г. 17 выпускнікоў спецыяльнасці абаранілі кандыдацкія дысертацыйныя працы: Ліхачова Г.У., Мошаў А.Б., Ліпік В.Т., Багдановіч Н.А., Зык М.В., Шыбека Л.А ., Палхоўскі Е.М, Бычак (Генк) І.В., Салонікаў В.А., Касандрович Я.Г., Мацвяйчук А.С., Янута Ю.Г., Шышкіна Н.Я., Кавальчук Т.А ., Раманоўскі В.І., Зацюпа Г.А., Сушкевіч А.В.

 

Уступныя выпрабаванні:  беларуская (руская) мова (ЦТ), матэматыка (ЦТ), хімія (ЦТ). Тэрміны падачы дакументаў:  на дзённую форму атрымання адукацыі: за кошт сродкаў бюджэту: з 16 ліпеня па 25 ліпеня; на ўмовах аплаты: з 16 ліпеня па 4 жніўня.
 

Прахадныя балы ў 2014 годзе:   на  дзённую форму  навучання,  на  завочную форму  навучання.