Кафедра тэхналогіі шкла і керамікі (да 1996 г. - кафедра тэхналогіі сілікатаў) была створана ў маі 1935 г. ў Беларускім палітэхнічным інстытуце. Заснавальнік кафедры - доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук БССР (1950 г.), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954 г.) Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў (1898-1983 гг.), які нязменна кіраваў кафедрай да 1959 года.
Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў - акадэмік Акадэміі навук Беларусь, доктар тэхнічных
навук, прафесар. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР.
Падрыхтаваў больш за 30 кандыдатаў навук.
Аўтар 26 кніг і манаграфій і больш за 400 навуковых артыкулаў
У 1976 г у сувязі з сканцэнтраваннем падрыхтоўкі спецыялістаў па хімічных спецыяльнасцях у адной ВНУ кафедра тэхналогіі сілікатаў была пераведзена з Беларускага палітэхнічнага інстытута ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт (тады Беларускі тэхналагічны інстытут).
Наяўнасць абсталяванай лабараторнай базы, кваліфікаваных навуковых кадраў, шырокіх сувязяў з навуковымі арганізацыямі і прамысловымі прадпрыемствамі з'явілася асновай для падрыхтоўкі і паспяховай абароны доктарскіх дысертацый Л.Я. Мазелевым (1961 г.), Л.А. Жунінай (1968 г.), Н.М. Бабковай (1969 г.), М.М. Ярмоленка (1971 г.), І.В. Пішчом (1991 г.), І.А. Лявіцкім (1999 г.).
З 1960 г. кафедру ўзначальвалі ў розны час:
* доктар тэхнічных навук, прафесар Л.Я. Мазель (1960-1964);
* кандыдат тэхнічных навук, дацэнт І.М. Тарасаў (1964-1972);
* доктар тэхнічных навук, прафесар М.М. Ярмоленка (1972-1976);
* доктар тэхнічных навук прафесар Н.М. Бабкова (1976-1996),
* доктар тэхнічных навук, прафесар І. А. Лявіцкі (1996-2016),
* з 2016 г. па цяперашні час - кадыдат тэхнiчных навук, дацэнт Паўлюкевіч Юрый Генадзьевіч.
За час існавання кафедрай падрыхтавана каля 6 тысяч інжынерных кадраў па тэхналогіі шкла, сіталаў, керамікі і вогнетрывалых матэрыялаў. Многія з выпускнікоў на працягу ўсяго часу дзеяння кафедры ўзначальваюць буйныя прадпрыемствы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, з'яўляюцца адказнымі работнікамі дзяржаўных устаноў.
Кантактная інфармацыя:
Рэспубліка Беларусь, 220006, г. Мінск, вул. Свярдлова 13а.
- Загадчык кафедры - Паўлюкевіч Юрый Генадзьевіч: корпус 4, аўдыторыя 118;
- Лявіцкі Іван Адамовіч, прафесар, д.т.н.: корпус 2, аўдыторыя 314;
- Бабкова Нінэль Міронаўна, прафесар, д.т.н .: корпус 2, аўдыторыя 406;
- Выкладчыцкая: корпус 2, аўдыторыя 313;
- Навукова-даследчыя лабараторыі: корпус 4, аўдыторыі 118, 300, 302; корпус 3а, аўдыторыя 206а;
- Навукова-даследчая лабараторыя высокатэмпературнага сінтэзу: корпус 5;
- Навучальная лабараторыя крышталяграфіі і мінералогіі: корпус 2, аўдыторыя 312;
- Навучальныя лабараторыі фізычнай хіміі тугаплаўкіх і неметалічных сілікатных матэрыялаў: корпус 2, аўдыторыя 304;
- Навучальная лабораторыя хімічнай тэхналогіі шкла і сіталаў: корпус 2, аўдыторыя 309;
- Навучальная лабораторыя хімічнай тэхналогіі керамікі і вогнетрывалых матэрыялаў: корпус 2, аўдыторыя 307;
- Навучальныя лабораторыі падрыхтоўкі сыравіны і вырабаў эксперыментальных узораў: корпус 2, аудыторыі 101, 7.
e-mail кафедры: keramika@belstu.by
тэлефон кафедры: +375 17 - 327 - 43 - 08