Паслугі кафедры

Кафедра тэхналогіі шкла і керамікі БДТУ гатова супрацоўнічаць з айчыннымі і замежнымі вытворцамі і універсітэтамі ў галіне сінтэзу неарганічных матэрыялаў. Калектыў кфедры мае багаты навуковы і практычны вопыт і патрэбнае навуковае абсталяванне.

Адначасова з навуковымі распрацоўкамі кафедра мае магчымасць зрабіць вопытную партыю у рамках заключэння гаспадарчых дагавораў наступных вырабаў:

  • сіталавага гранулятам з біясіталу-11 і порыстых імплантатаў з  біясіталу ІПС-7/1 для запаўнення дэфектаў касцяной ткані ў сківічна-тваравай хірургіі;
  • зносаўстойлівых сіталаў для накіравання нітак ткацкага абсталявання;
  • вырабаў з высокатэрмаўустойлівй керамікі, якія працуюць ва ўмовах рыэкай змены тэмпературных рэжымаў;
  • паліваў для будаўнічай і мастацкай керамікі;
  • цеплаізаляцыйных тугаплаўкіх керамічных вырабаў (малагабарытных);
  • керамічных фільтраў (у тым ліку і шматслойных) з рознай пранікальнасцю;
  • шкла для мікраэлектронікі;
  • шкла з наначасціцамі PbS для цвёрдацельных лазераў блізкага ІЧ дыяпазону