Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі)

29 сакавіка 2016 года савет УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» вырашыў перайменаваць факультэт Выдавецкай справы і паліграфіі ў факультэт Прынттэхналогій і медыякамунікацый. 

Новая назва ўлічвае аб'ектыўныя змены, якія адбываюцца ў інфармацыйным грамадстве. На парозе 500-лецця беларускага кнігадрукавання мы пацвярджаем сваю прыхільнасць да нацыянальных традыцый і імкненне быць сучаснымі!

Сайт факультэта: https://belidip.belstu.by


 

Дата стварэння

2000 г.

Склад факультэта

5 кафедраў

Сумесныя вучэбна-навукова-вытворчыя цэнтры

  • «КБ Радар–БДТУ» з ААТ «КБ-Радар»
  • «ПІ» з лабараторыяй Камп'ютэрнай графікі Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі
  • «СчетТехника» з ААТ «БелСчетТехника»
  • «Народная асвета» з Выдавецкім РУП «Народная асвета»
  • «БДТУ–БДП» з РУП «Беларускі дом друку»
  • «Лічбавы друк» з РУП «Выдавецкі дом "Беларуская навука"»

Студэнцкія аб'яднанні

  • Гурток «Мадэляванне тэхналагічных працэсаў паліграфічнай вытворчасці»
  • Творчае аб'яднанне «Пераплётнае майстэрства»
  • Гурток «Даследаванне тэхналагічных параметраў фотапрацэсаў у паліграфіі»
  • Гурток «Электрычныя машыны»
  • Гурток «Мікрапрацэсарныя сістэмы кіравання паліграфічным абсталяваннем»
  • Літаратурны клуб «Ветлiца»
  • Студэнцкае аб'яднанне «Пошук», у склад якога ўваходзяць 7 гісторыка-краязнаўчых гурткоў

Колькасць выкладчыкаў

Больш за 60, у тым ліку 4  дактары навук і прафесары, 36  кандыдатаў навук і дацэнтаў

Колькасць студэнтаў

Больш за 530 студэнтаў, 13 магістрантаў і  14 аспірантаў

Гістарычная даведка

У 1993 годзе рашэннем урада Беларусі распачатая падрыхтоўка нацыянальных кадраў для паліграфічнай галіны ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1995 была створана кафедра паліграфіі, якая была якая выпускаючай для двух спецыяльнасцяў: "Тэхналогія паліграфічнай вытворчасці" і "Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі". У 1999 годзе была створана кафедра Рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, якая выпускае спецыялістаў па выдавецкай справе.

У 2000 годзе быў створаны факультэт Выдавецкай справы і паліграфіі. Пачынаючы з 2003 года на факультэце пачата падрыхтоўка інжынераў-праграмістаў-сістэматэхнікаў па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».

З моманту свайго заснавання факультэтам падрыхтавана больш за 2000 высокакваліфікаваных спецыялістаў для прадпрыемстваў выдавецка-паліграфічнага комплексу і IT-індустрыі Беларусі.

У 2016 г. перайменаваны ў факультэт Прынттэхналогій і медыякамунікацый.

Спецыяльнасці

•  Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей    Больш падрабязна...
•  Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі      Больш падрабязна...
•  Выдавецкая справа    Больш падрабязна...

Магістратура

(спецыяльнасці)

  • Журналістыка
  • Машыны, агрэгаты і працэсы (напрамак спецыяльнасці: паліграфічная вытворчасць)
  • Сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі


Аспірантура
(спецыяльнасці)

 

​•  Машыны, агрэгаты і працэсы (напрамак спецыяльнасці: паліграфічная вытворчасць)
•  Элементы і прылады вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання
•  Інфармацыйныя сістэмы і працэсы

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў

  • Мадэляванне вытворчых працэсаў у выдавецка-паліграфічным комплексе Беларусі з мэтай удасканалення і аптымізацыі кіравання і тэхналогіі
  • Даследаванне машын, працэсаў і агрэгатаў паліграфічнай вытворчасці і сістэм апрацоўкі паліграфічнай інфармацыі з мэтай паляпшэння якасці працы машын і механізмаў, павышэння прадукцыйнасці, дакладнасці і надзейнасці сістэм апрацоўкі лічбавых выяў
  • Сістэмны аналіз колькасных і якасных характарыстык тэксту
  • Распрацоўка і ўдасканаленне тэхналогіі апрацоўкі тэкставай інфармацыі метадамі шматмернага статыстычнага аналізу
  • Інфармацыйныя і інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі
  • Абарона інфармацыі ў камп'ютэрных сістэмах і сетках


 


Дэкан факультэта 
Далгова Таццяна Аляксандраўна
Тэл. (факс):  8 (017) 327-71-98
E-mail: [email protected]
Адрас: вул. Свярдлова 13а, к.4, аўд. 144

Прыём па асабістых пытаннях:
     серада з 15.00 да 16.30 г. (I и II тыдні)
     чацвер з 15.30 да 16.30 г. (I тыдзень)

 

 
Нам. дэкана факультэта
Дамарад Аляксей Анатольевіч
Тэл. (факс):  8 (017) 327-71-98
E-mail: [email protected]
Адрас: вул. Свярдлова 13а, к.4, аўд. 144

Прыём па асабістых пытаннях: панядзелак з 14.00 да 15.30 г.

Абед з 12.30 да 13.30 г.

 
 

Дыспетчар
Заварына Валянціна Васільеўна
Тэл. (факс):  8 (017) 327-71-98
E-mail: [email protected]
Адрас: вул. Свярдлова 13а, к.4, аўд. 143

 

 

 

КРЭАТЫВУ!



 

 

МЫ Ў ЛІТВЕ!





МЫ Ў КІТАІ!

 


УВАГА! НАВУЧАННЕ У КІТАІ!



У рамках міжнароднага супрацоўніцтва Чунцынскі тэхнічны універсітэт (Кітайская Народная Рэспубліка) http://www.admissions.cn/cqut/index.htmlпрапанаваў студэнтам БДТУ ў перыяд з верасня 2014 г. да ліпеня 2015 прайсці навучанне па праграме «Спецыяльныя стыпендыі». У рамках праграмы нашы студэнты на працягу года вывучалі кітайскую мову, знаёміліся з культурай, традыцыямі і звычаямі Кітая. Навучанне было БЯСПЛАТНЫМ.

Да 20 лютага 2015 года адкрыта праграма студэнцкага абмену з В’етнамам. НЕ СПАЗНІЦЕСЯ!!!

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў Сектар міжнароднай дзейнасці (к. 155, корп. 4) або ў дэканатВСіП. 




 


 

 

Інфармацыя аб прахадным бале на  дзённую форму навучання

(спецыяльнасць «Выдавецкая справа»)


Прахадны бал за кошт бюджэту                                   273


Прахадны бал на ўмовах аплаты                                  201

 

(спецыяльнасць «Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі»)


Прахадны бал за кошт бюджэту                                   139


Прахадны бал на ўмовах аплаты                                  121



(спецыяльнасць «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей»)


Прахадны бал за кошт бюджэту                                   139


Прахадны бал на ўмовах аплаты                                  96