Навукова-даследчая работа студэнтаў

 

♦ Студэнцкія навуковыя аб'яднанні (СНА)

   Улічваючы праблемы, якія стаяць перад сістэмай адукацыі, якая ў якасці прыярытэтнай разглядае задачу падрыхтоўкі не толькі кваліфікаванага спецыяліста, але і фарміраванне творчай асобы, здольнай да самаразвіцця і інавацыйнай дзейнасці, кафедра разглядае самастойную работу студэнтаў як адну з асноўных формаў адукацыйнага працэсу.     

У гэтых умовах узмацняецца значнасць навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў як найважнейшага фактару фарміравання творчага спецыяліста, здольнага да самавыяўлення. У рамках кіраўніцтва навукова-даследчай работай студэнтаў кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў старэйшых курсаў усіх спецыяльнасцяў у СНА (3, 4 курсы). Па выніках работы ў СНА студэнты атрымліваюць пасведчанні (кваліфікацыю):    "Рэферэнт-перакладчык тэхнічнай літаратуры".    

 Навучанне ў СНА - гэта рэферыраванне і анатаванне навуковай і тэхнічнай літаратуры па спецыяльнасці на замежнай мове, работа з першакрыніцамі (навуковымі часопісамі ВНУ Заходняй Еўропы, выдадзенымі ў краінах вывучаемай мовы падручнікамі), рэферыраванне перакладзенай навуковай літаратуры, абмеркаванне пытанняў краіназнаўчага і літаратуразнаўчага характару, падрыхтоўка дакладаў для ўдзелу ў навуковых студэнцкіх канферэнцыях на замежнай мове, падрыхтоўка творчых праектаў на вывучаемай мове па спецыяльнасці.

Многія работы выпускнікоў СНА прадстаўляюць навуковы і акадэмічны інтарэс. Творчы характар прафесiйна-накіраваных работ студэнтаў, якія навучаюцца ў СНА выяўляецца ў:  

  ♦ падрыхтоўцы тэматычных зборнікаў рэфератаў на замежнай мове па спецыяльнасці, якія ў наступным можна ўжываць пры працы са студэнтамі малодшых курсаў;    

♦ распрацоўкі навучальных фільмаў па спецыяльнасці на замежнай мове;  

   ♦ абагульненні вопыту іншых краін па рашэнні шэрагу актуальных навуковых і тэхналагічных праблем, аформленым у выглядзе навукова-тэрміналагічных буклетаў на замежнай мове.

Навучанне ў СНА дае унікальныя магчымасці:   

  ♦ атрымання навыкаў вядзення навукова-даследчай дзейнасці па спецыяльнасці на вывучаемай мове, інтэграванай з тэматыкай даследаванняў выпускаючых кафедраў;   

  ♦ падтрымання прафесійна-арыентаванага ўзроўню камунікатыўнай кампетэнцыі і ўдасканалення навыкаў размовы;    

♦ набыцця дадатковай кваліфікацыі, неабходнай сучаснаму спецыялісту шырокага профілю;   

 ♦ студэнты развіваюць навыкі рэфлексіўнага мыслення (аналіз, анатаванне, рэферыраванне на замежнай мове і інш.);   

  ♦ у студэнтаў фармуецца станоўчая матывацыя вядзення вучэбна-пазнавальнай, даследчай і навуковай дзейнасці на замежнай мове. 

Тэматычная накіраванасць СНА кафедры розная: краіназнаўства, экалагічная адукацыя, прафесійна-арыентаваны навукова-тэхнічны пераклад, сучасныя вытворчыя тэхналогіі. Навучанне студэнтаў у СНА ажыццяўляецца са студэнтамі 3-4 курсаў усіх факультэтаў БДТУ.

На кафедры працуюць 20 аб'яднанняў, дзе праходзяць навучанне 213 студэнтаў, з іх на першым годзе - 150, на другім - 63 студэнта.

 

СПІС гурткоў СНА першага і другога ГАДОЎ НАВУЧАННЯ

1. Абрамовіч А. В. «Англійская мова ў сферы хімічных тэхналогій электрахімічных вытворчасцей»

2. Акулаў В. А. «Навукова-тэхнічны пераклад»

3. Антонава В. С. «Эканамічная тэрміналогія і пераклад эканамічных тэкстаў»

4. Бабрыцкая А. В. «Гісторыя друку і знакамітыя друкары»

5. Кажэнец Т. С. «Вакол свету»

6. Казлоўская Н. А. «Тэхнічны пераклад у нямецкай мове»

7. Колычава Л. М. «Сучасныя хімічныя тэхналогіі»

8. Крывапуск Т. М. «Англійская мова ў сферы выдавецкай справы і паліграфіі»

9. Любецкая Л. І. «Асновы навукова-тэхнічнага перакладу»

10. Абалоніна Г. Ф. «Дасягненні ў хімічнай навуцы»

11. Пракапенка Л. М. «Лясныя рэсурсы РБ»

12. Раманава Г. М. «Эканоміка прадпрыемства»

13. Сянькова Т. А. «Краіназнаўства Францыі і Канады»

14. Сіманава Т. А. «Экалагічныя праблемы сучаснасці»

15. Старчанка Д. У. «Нямецкая мова ў сферы бізнесу і гандлю»

16. Цяплова Н. У. «Эканоміка і грамадства»

17. Царэнкова В. В. «Англійская мова ў лесатэхнічнай сферы»

18. Шпаноўская С. І. «Лясныя рэсурсы РБ»

19. Ячная Т. А. «Асновы навукова-тэхнічнага перакладу»

20. Ляснеўская Г. М. «Хімія і навукова-тэхнічны прагрэс»

 

 ♦ Навукова-тэхнічная студэнцкая канферэнцыя БДТУ (НТСК)

  Штогод на кафедры праводзіцца НТСК па замежным мовам, да ўдзелу ў якіх прыцягваюцца студэнты малодшых курсаў і студэнты, якія навучаюцца ў СНА. Па выніках НТСК лепшыя студэнцкія даклады публікуюцца ў зборніку канферэнцыі. Студэнты СНА працуюць на «выязных» пасяджэннях секцый замежных моў: выступаюць з дакладамі на замежнай мове ў акадэмічных групах адпаведных факультэтаў. Такі парадак работы спрыяе павышэнню творчай актыўнасці і станоўчай матывацыі вядзення вучэбна-даследчай дзейнасці студэнтаў малодшых курсаў, з аднаго боку, і прыкладной рэалізацыі атрыманых навыкаў вядзення даследчай працы, яе асвятлення і аналізу студэнтамі СНА, з іншага боку. Па выніках удзелу студэнтаў СНА ў рэспубліканскіх канферэнцыях апублікаваны шэраг артыкулаў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры. Тэхнічнае абсталяванне канферэнцыі (ноўтбук, праектар і інш.) дазваляе ўдзельнікам НТСК суправаджаць прэзентацыямі, нагляднымі матэрыяламі, інш. 

 

♦   Факультатыўны курс 

З улікам асноўных палажэнняў канцэпцыі навучання замежным мовам у сістэме бесперапыннай адукацыі Рэспублікі Беларусь і на аснове патрабаванняў новых дзяржаўных стандартаў кафедра працягвае работу са студэнтамі 3 курсу на факультатыўных занятках па вывучэнні курсу «Дзелавая замежная мова». Факультатыў па замежнай мове уведзены ў навучальны працэс з 1 верасня 2008 г. у адпаведнасці з вучэбнымі планамі II пакалення. Навучанне праводзіцца ў спецыяльна абсталяванай аўдыторыі і падмацоўваецца праглядам адпаведных відэафільмаў, суправаджаецца абмеркаваннем асобных дзелавых сітуацый.

Студэнты вывучаюць курс «Дзелавая замежная мова» ў форме дзелавых гульняў. Заняткі праводзяць найбольш вопытныя выкладчыкі кафедры. Студэнты паступаюць у групы па жаданні, інфармаванне аб рабоце факультатыва ажыццяўляецца праз адпаведныя дэканаты. Праца факультатываў дазваляе забяспечыць працяг актыўнага вывучэння мовы пасля заканчэння асноўнага курсу і падтрымліваць камунікатыўную кампетэнцыю на добрым узроўні.

♦ Кіраўніцтва навукова-даследчай працай магістрантаў і суіскальнікаў

Бесперапынны працэс навучання замежнай мове працягваецца далей кафедрай у курсе падрыхтоўкі магістрантаў і суіскальнікаў да здачы кандыдацкага экзамену. Пры арганізацыі работы кафедра ўлічыла рэкамендацыі, прадстаўленыя ў Пастанове Савета БДТУ «Аб стане падрыхтоўкі аспірантаў і суіскальнікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах» ад 30 студзеня 2007 г., i курс навучання носіць не толькі прафесійна-арыентаваны, але і камунікатыўны характар. У адпаведнасці з мэтавымі ўстаноўкамі іншамоўнай падрыхтоўкі зместам курса з'яўляецца навучанне розных відах маўленчай дзейнасці ў меркаваных сферах прафесійных і навуковых зносін спецыялістаў. Тэматычны змест курса рэалізуецца ў двух напрамках; вусных і пісьмовых зносін на замежнай мове. З гэтай мэтай для уніфікацыі патрабаванняў ў 2007 г. выдадзен дапаможнік «Англійская і нямецкая мовы. Метадычныя ўказанні па навучанні перакладу навукова-тэхнічнай літаратуры для магістрантаў, аспірантаў і суіскальнікаў» (аўтары - А.В. Посах, Л.Б. Баціна і А.М. Веннэр).