Склад кафедры

 

          Акулаў Вячаслаў Аляксандравіч  cт. выкл. французскай мовы (заг. секцыяй выкладчыкаў французскай мовы).

Акулаў В.А. у 1970 г. скончыў МДПІЗМ. З 1968 па 1969 г.  знаходзіўся ў замежных камандзіроўках у Алжыры ў якасці перакладчыка. З 1971 працуе ў БДТУ. У 1984 / 87 г.г. знаходзіўся ў замежных камандзіроўках у Францыі, чытаў курс перакладу ва ўніверсітэце г. Безансон. 

  За час працы ў БДТУ ў суаўтарстве з калегамі падрыхтаваў і выдаў 15 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, суіскальнікаў. Узнагароджаны граматамі БДТУ.  У 2000 годзе ўзнагароджаны граматай Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь

Абрамовіч Алена Віктараўна – ст. выкл., англійская мова     (адк. за арганізацыю работы выкладчыкаў на завочным факультэце).   Абрамовіч А.В. працуе ў БДТУ на кафедры замежных моў з 1972 года.    

  Навуковыя інтарэсы: методыка навучання замежнай мове студэнтаў нелінгвістычных ВНУ; актыўныя формы камунікатыўнага навучання замежным мовам.  Сааўтар 12 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.    

  Педагагічная дзейнасць: праводзіць заняткі са студэнтамі факультэтаў ХТіТ, ПіМ, завочнага факультэта. У 1999 годзе прайшла курс павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў англійскай мовы на базе інфармацыйна-метадычнага аддзела фірмы «Дзінтэрном» РАН (г. Масква). У 1994 годзе прымала ўдзел у працы Міжнароднай канферэнцыі выкладчыкаў англійскай мовы (BICTE), арганізаванай Брытанскім Саветам пры падтрымцы Фонду Сораса. Адказвае за арганізацыю работы выкладчыкаў кафедры на завочным факультэцe

        Антонава Вольга Сяргееўна выкл., англійская і нямецкая мовы (кіраўнік метадычнага семінара).  Антонава В.С. у 1976 годзе скончыла Яраслаўскі Дзяржаўны Педагагічны Інстытут (ЯДПІ). З 2000 г. працуе ў БДТУ на пасадзе выкладчыка кафедры замежных моў.     

Навуковыя інтарэсы: фарміраванне другаснай моўнай асобы студэнтаў у нелінгвістычных ВНУ шляхам інтэграцыі сучасных антрапацэнтрычных тэхналогій навучання замежным мовам у навучальным працэсе.    

  Педагагічная праца: выкладае замежную мову (англійская, нямецкая) ў студэнтаў факультэта IЭ; працуе з магістрантамі ўсіх спецыялізацый.     

Публікацыі: артыкулы – 14    Метадычныя дапаможнікі – 10.

     Бабрыцкая Аксана Валянцінаўна – ст. выкладчык, англійская мова  (Сакратар кафедры).

Бабрыцкая А.В. скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 1994 годзе. Працуе ў БДТУ на кафедры замежных моў з 1994 года. На працягу 2 гадоў (2002-2004 гг.) праходзіла павышэнне кваліфікацыі на базе Брытанскага Савета, арганізаванае Манчэстэрскiм універсітэтам, Лонданскім універсітэтам City & Guilds, Швейцарскім універсітэтам г. Ааргау. Мае міжнародны сертыфікат аб паспяховым заканчэнні курсаў.      

Навуковыя інтарэсы: лінгвістыка і міжкультурная камунікацыя; рознаўзроўневае навучанне; сучасныя інавацыйныя тэхналогіі як сродкі інтэнсіфікацыі і аптымізацыі навучальнага працэсу; навучанне прафесійнай лексіцы.  

    З'яўляецца аўтарам 10 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 5 навуковых артыкулаў.    

  Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі па англійскай мове са студэнтамі факультэтаў ПіМ i IТ, а таксама са студэнтамі завочнага факультэта. З 2010 па 2012 з'яўлялася дырэктарам Цэнтра моўнай падрыхтоўкі.

Сакратар кафедры.

 Буцько Марына Аляксандраўна - кандыдат педагагічных навук, дацэнт - англійская мова

 


 У 2004 годзе скончыла выдатна Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці "Англійская мова" з дадатковай спецыяльнасцю "Беларуская мова і літаратура". З 2004 года вядзе выкладчыцкую дзейнасць у розных вышэйшых навучальных установах г. Мінска. У 2007 годзе скончыла аспірантуру БДПУ імя Максіма Танка. У 2012 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму "Генезіс сістэм вышэйшай педагагічнай адукацыі ў краінах постсавецкай прасторы (Беларусь, Расія, Украіна) 1990-2010 гг. па спецыяльнасці 13.00.01. У 2015 годзе прысвоена званне дацэнта.
У 2006 годзе прайшла стажыроўку на базе Брытанскага Савета, арганізаваную Пасольствам ЗША. Мае міжнародны сертыфікат аб паспяховым заканчэнні курса.
Навуковыя інтарэсы: вышэйшую педагагічную адукацыю; параўнальная педагогіка ў галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі; тэорыя і гісторыя вышэйшай адукацыі.
З'яўляецца аўтарам 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 15 навуковых артыкулаў і 21 тэзіса.
Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі па ангельскай мове са студэнтамі факультэтаў ХТіТ, ПіМ, ТАР, ІТ.

        Вінакурава Наталля Вячаславаўна – выкладчык,  англійская мова (Цэнтр моўнай падрыхтоўкі). Вінакурава Н.В. скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт у 1996 годзе па спецыяльнасці «Англійская і французская мовы» з прысваеннем кваліфікацыі настаўніка англійскай і французскай моў. У 2011 годзе скончыла Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт» па спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Сучасная замежная мова (спецыяльны пераклад)» з прысваеннем кваліфікацыі перакладчык англійскай мовы. Працуе ў БДТУ на кафедры замежных моў у Цэнтры моўнай падрыхтоўкі з 2011 года.    

  Навуковыя інтарэсы: лінгвакраіназнаўства і міжкультурная камунікацыя; рознаўзроўневае навучанне; сучасныя інавацыйныя тэхналогіі, спецыяльны пераклад.    

  Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі па англійскай мове ў Цэнтры моўнай падрыхтоўцы са студэнтамі і выкладчыкамі БДТУ. Узроўні падрыхтоўкі: Beginners, Elementary, Pre-Intermediate, Intermediate, Upper-Intermediate, Advanced.

Давыдзенка Юліяна Іванаўна – выкладчык, англійская мова (адказная за правядзенне прафарыентацыйнай работы).  Давыдзенка Ю.І. скончыла МДЛУ ў 1999 годзе. Працуе ў БДТУ на кафедры замежных моў з 1999 года.     

Навуковыя інтарэсы: асаблівасці фарміравання прафесійна-арыентаванага навучання замежным мовам.    

  З'яўляецца сааўтарам 4 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для факультэтаў ЛГ, ТАР, ТТЛП і навуковых артыкулаў.          Педагагічная дзейнасць: працуе на факультэтах ЛХ, ТТЛП, ХТiТ, ТАР. 

  З'яўляецца адказнай за арганізацыю прафарыентацыйнай працы на кафедры.

          Кажэнец Таццяна Станіславаўна – ст. выкладчык,  нямецкая мова (дырэктар Цэнтра моўнай падрыхтоўкі).  Кажэнец Т. С. скончыла МДЛУ ў 2001 годзе па спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы». З 2001 года працуе ў БДТУ на кафедры замежных моў. З 2010 па 2012 г. кіравала НДРС кафедры. З 2012 года з'яўляецца дырэктарам Цэнтра моўнай падрыхтоўкі БДТУ.     

Педагагічная дзейнасць: выкладае нямецкую мову студэнтам I-IV курсаў факультэтаў ТАР і ЛГ (спецыяльнасць "Турызм і прыродакарыстанне"); таксама выкладае на курсах нямецкай мовы ў Цэнтры моўнай падрыхтоўкі.    

  Навуковыя інтарэсы: словаўтваральныя сінонімы ў сучаснай нямецкай мове, тэхналогія развіваючага навучання ў працэсе выкладання замежных моў, Інтэрнэт-тэхналогіі, развіццё іншамоўнай прафесійнай камунікатыўнай кампетэнтнасці студэнтаў ва ўмовах прымянення інфармацыйных тэхналогій навучання, дыдактычныя стратэгіі вызначэння сфарміраванасці кампетэнтнасцi,  дзелавая гульня як актыўна-адукацыйная тэхналогія навучання прафесійным іншамоўным зносінам, крэатыўнасць у працэсе навучання замежнай мове ў ВНУ.

Аўтар 8 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 6 навуковых артыкулаў.    

  Навуковыя партнёры: кафедра замежных моў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ, кафедра нямецкай мовы БДЭУ, кафедра лінгвістычнай адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», інстытут ім. Гётэ.

Казлоўская Наталля Анатольеўна – выкладчык, нямецкая мова (старэйшы куратар кафедры).   Казлоўская Н.А. скончыла МДПІЗМ ў 1992 годзе. Працуе ў БДТУ з 1995 года выкладчыкам кафедры замежных моў.  

    Навуковыя інтарэсы: практыка і методыка выкладання нямецкай мовы ў тэхнічнай ВНУ.

Аўтар 9 метадычных дапаможнікаў, 8 навуковых публікацый.      Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі са студэнтамі 1-2 курсаў усіх факультэтаў. 

З’яўляецца старэйшым куратарам кафедры замежных моў.

  Колычава Любоў Мікалаеўна  – выкладчык, англійская мова.  Колычава Л.М. у 1972 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. У БДТУ працуе з 2003 года.    

  Навуковыя інтарэсы: педагогіка, методыка выкладання замежных моў у тэхнічных ВНУ, выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у мэтах аптымізацыі і інтэнсіфікацыі навучальнага працэсу.

Сааўтар 3 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.  

  Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі па замежнай мове са студэнтамі розных спецыяльнасцяў. У Цэнтры моўнай падрыхтоўкі вядзе распрацаваны ёю курс ўдасканалення ведаў па лексіцы і граматыцы англійскай мовы. На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі вядзе курс падрыхтоўкі абітурыентаў да цэнтралізаванага тэсціравання па англійскай мове.

Крываносава Алена Валер'еўна  ст. выкладчык, англійская мова   (заг. секцыяй выкладчыкаў англійскай мовы на факультэце ІТ). Крываносава А.В. скончыла Мінскі Дзяржаўны Лінгвістычны Універсітэт у 1996 годзе. Бакалаўр гуманітарных навук. Працуе ў БДТУ на кафедры замежных моў выкладчыкам з 1996. З кастрычніка 2015 года - ст. выкладчык.  

Навуковыя інтарэсы: практыка і методыка выкладання замежнай (англійскай) мовы, патэнцыял самастойнай працы (праектная методыка), пераклад спецыяльнай тэхнічнай літаратуры, асаблівасці вывучэння замежнай мовы дарослай аўдыторыяй.

Аўтар 6 навуковых артыкулаў і 4 метадычных дапаможнікаў.    

Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі са студэнтамі 1-4 курсаў і магістрантамі на ўсіх факультэтах. Працуе ў Цэнтры Моўны падрыхтоўцы пры БДТУ з групамі ПВС з 2010 года.

       Крывапуск Тамара Міхайлаўна – выкладчык, англійская мова (заг. секцыяй выкладчыкаў англійскай мовы на факультэце ПіМ).  Крывапуск Т.М. скончыла факультэт замежных моў Мардоўскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М.П. Огарэва па спецыяльнасці "Рамана-германскія мовы і літаратура» у 1984 г. Мае міжнародны сертыфікат аб заканчэнні курсаў павышэння кваліфікацыі педагогаў, арганізаваных Брытанскім Саветам ў супрацоўніцтве з Амерыканскім пасольствам і Міністэрствам адукацыі Беларусі. Працуе ў БДТУ з 1998 года выкладчыкам кафедры замежных моў.     

Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання замежных моў у тэхнічных ВНУ, сучасныя інавацыйныя тэхналогіі як сродкі інтэнсіфікацыі і аптымізацыі навучальнага працэсу. Аўтар 24 друкаваных выданняў.    

  Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі па англійскай мове са студэнтамі факультэтаў ПіМ і ІТ, а таксама са слухачамі ў Цэнтры моўнай падрыхтоўкі.

Адказвае за правядзенне штогадовай Алімпіяды па ангельскай мове.

Ляснеўская Галіна Мікалаеўна – ст. выкладчык, англійская мова (заг. секцыяй выкладчыкаў англійскай мовы на факультэце ТАР).  Ляснеўская Г.М. скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў ў 1972 г. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1972 года. Старэйшы выкладчык кафедры замежных моў. Заг. секцыяй выкладчыкаў англійскай мовы факультэта ТАР.   

   Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання замежных моў у тэхнічных вышэйшых навучальных установах, сучасныя інавацыйныя тэхналогіі, сродкі інтэнсіфікацыі і ўдасканалення навучальнага працэсу.

Аўтар 23 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.    

  Педагагічная дзейнасць: выкладае ангельскую мову студэнтам, магістрантам і суіскальнікам.

Любецкая Лідзія Іванаўна – ст.выкладчык, іспанская, нямецкая мовы (заг. секцыяй іспанскай мовы).  Любецкая Л.І. скончыла ў 1972 годзе Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, факультэт іспанскай мовы. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1972 года. Загадчыца секцыі іспанскай мовы.  

Навуковыя інтарэсы: выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у прафесійна-арыентаваным навучанні студэнтаў замежнай мове, дыферэнцыяванае навучанне і рознаўзроўневае тэставанне, роль моўнай інтэрферэнцыі і штучнага білінгвізму ў навучанні вуснай мовы. 

  Аўтар 17 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 5 навуковых артыкулаў.

   Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі са студэнтамі I і II курсаў усіх факультэтаў па іспанскай мове і са студэнтамі факультэтаў ХТіТ, ЛГ і ТТЛП па нямецкай мове. Працуе з аспірантамі і магістрантамі, з'яўляецца кіраўніком гуртка СНА па перакладзе навукова-тэхнічнай літаратуры, штогод праводзіць алімпіяды па іспанскай мове, рыхтуе студэнтаў да ўдзелу ў навукова-тэхнічных канфэрэнцыях.

        Абалоніна Галіна Фёдараўна – ст. выкладчык, французская, нямецкая мовы (прафарг кафедры).   Абалоніна Г.Ф. скончыла ў 1970 годзе факультэт замежных моў Валгаградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (ВГПИ). Працуе ў БДТУ з 1972 года.   

   Навуковыя інтарэсы: навучанне прафесійна-арыентаванай камунікацыі і міжкультурных зносін.

Аўтар 15 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.     

Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі па французскай і нямецкай мовах са студэнтамі дзённага і завочнага навучання, з магістрантамі.

        Пракапенка Людміла Міхайлаўна – выкладчык, англійская мова (адк. за культмасавую працу на факультэце ТАР). Пракапенка Л.М. скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў у 1977 г. У БДТУ працуе з 2001 г.    

  Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання замежных моў у тэхнічных ВНУ, інавацыйныя тэхналогіі навучання замежным мовам, развіццё пазнавальнай дзейнасці студэнтаў ва ўмовах модульна-рэйтынгавага навучання, актыўныя формы камунікатыўнага навучання замежных мовах.  

    Аўтар 12 друкаваных работ, з іх: 3 метадычных дапаможніка, 7 артыкулаў і 2 тэзаў.    

  Педагагічная дзейнасць: выкладае ангельскую мову студэнтам факультэтаў: ТАР, ХТіТ, ТТЛП,  ЛГ і завочнага факультэта. Ўзначальвала секцыю выкладчыкаў англійскай мовы, якія працуюць на факультэце ЛГ. Адказная за культмасавую працу на факультэце ТАР.

Рогава Вольга Анатольеўна – ст. выкладчык, англійская мова (загадчыца сектарам міжнароднай дзейнасці БДТУ).

Рогава В.А. у 2001 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы» з прысваеннем кваліфікацыі «Філолаг, выкладчык нямецкай і англійскай моў і літаратуры». Працуе ў БДТУ з 2001 г. на пасадзе старшага выкладчыка кафедры замежных моў. З 2010 г. загадчыца сектарам міжнароднай дзейнасці БДТУ.     

Навуковыя інтарэсы: асаблівасці перакладу прафесійна арыентаванай літаратуры, рознаўзроўневае навучанне, інавацыйныя тэхналогіі выкладання замежных моў, дыстанцыйныя тэхналогіі ў навучанні замежным мовам, асаблівасці навучання дарослых замежнай мове, навучанне англійскай мове ва ўмовах білінгвальнага адукацыйнага асяроддзя.    

  Аўтар 13 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 11 навуковых артыкулаў.    

  Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі па дысцыплінах «Замежная (англійская) мова», «Замежная (англійская) мова: практыка вуснай гаворкі», «Дзелавая замежная (англійская) мова" для студэнтаў 1-4 курсаў, працуе з магістрантамі дыстанцыйнай формы навучання. Працуе ў Цэнтры моўнай падрыхтоўкі БДТУ з групамі ПВС («Англійская мова для спецыяльных мэтаў», Англійская мова (intermediate), Англійская мова (upper-intermediate)).

       Раманава Ганна Міхайлаўна – к.п.н., дацэнт, англійская мова (заг. секцыяй выкладчыкаў англійскай мовы на факультэце ХТіТ). Раманава А.М. дацэнт кафедры замежных моў, кандыдат педагагічных навук, працуе ў БДТУ з 1998 года.     

Навуковыя інтарэсы: методыка навучання замежнай мове студэнтаў нямоўных ВНУ; фарміраванне прафесійна-творчай накіраванасці студэнтаў; навучанне прафесійнай лексіцы з выкарыстаннем асобасна-арыентаванага, кампетэнтнаснага і міждысцыплінарнага падыходаў; пр.     

Кіраўнік навукова-даследчай тэмы кафедры ГБ 27-11 (2011-2015 г.г.).   

   Педагагічная дзейнасць: выкладае англійскую мову студэнтам факультэтаў IЭ, ЛГ (турысты), ТАР, ХТ і Т; працуе са студэнтамі СНА; рыхтуе магістрантаў да здачы іспыту кандыдацкага мінімуму па замежнай мове.     

Навуковыя і метадычныя публікацыі: аўтар 12 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, з якіх 3 з грыфам, 2 манаграфіі, больш за 30 навуковых артыкулаў па педагогіцы вышэйшай школы.

        Рыбакова Святлана Міхайлаўна – выкладчык, англійская мова (заг. секцыяй выкладчыкаў англійскай мовы на факультэце ТТЛП).   Рыбакова С.М. у 1995 годзе выдатна скончыла МДЛУ. Працуе ў БДТУ на кафедры замежных моў з 1997 года.    

  Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання замежнай мовы ў тэхнічных ВНУ, сучасныя інавацыйныя тэхналогіі вывучэння замежных моў.    

  Аўтар 6 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.  

    Педагагічная дзейнасць: выкладае ангельскую мову на факультэце ТТЛП, IЭФ, завочным факультэце. Адказвае за правядзенне штогадовай Алімпіяды па ангельскай мове.

Сянькова Таццяна Анатольеўна – выкладчык, французская мова (каардынатар таварыства «Чырвоны крыж» на факультэце ТАР).    Сянькова Т.А. скончыла факультэт французскай мовы МДЛУ ў 1996 годзе. Бакалаўр гуманітарных навук. Член Асацыяцыі выкладчыкаў французскай мовы РБ. Працуе ў БДТУ з 1996 года выкладчыкам кафедры замежных моў.    

  Навуковыя інтарэсы: практыка і методыка выкладання французскай мовы.

Аўтар навуковых работ - 7, метадычных дапаможнiкаў - 6.      Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі са студэнтамі 1-4 курсаў усіх факультэтаў.

Адказная за "Чырвоны крыж" на факультэце ТАР.

Сіманава Таісія Аляксандраўна – ст. выкладчык, англійская мова.   Сіманава Т.А. працуе ва ўніверсітэце з 1973 года. Прайшла стажыроўку ў Англіі. Працуе са студэнтамі факультэтаў: IЭФ, ТАР, ХТіТ, магістрантамі і студэнтамі завочнай формы навучання.  На працягу 15 гадоў з'яўлялася загадчыцай секцыяй выкладчыкаў англійскай мовы на факультэце ХТіТ.    

  Навуковыя інтарэсы ляжаць у галіне педагогікі і методыкі выкладання замежнай мовы і псіхалогіі.

За час працы выдадзена 13 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 2 электронных дапаможнікаў, 5 навуковых артыкулаў.

          Старчанка Дыяна Уладзіміраўна – в.а. заг. кафедры, ст. выкладчык, нямецкая мова (ўпаўнаважаная па якасці, заг. секцыяй выкладчыкаў нямецкай мовы). Старчанка Д. Ул. скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт у 1996 годзе. Працуе ў БДТУ на кафедры замежных моў з 1996 года.   

   Педагагічная дзейнасць: выкладае нямецкую мову студэнтам ўсіх факультэтаў, а таксама аспірантам і магістрантам. Кіруе гуртком СНА на факультэце IЭФ . На працягу многіх гадоў была старэйшым куратарам кафедры.     

Навуковыя інтарэсы: інавацыйныя метады навучання замежным мовам, праектная методыка, інтэрактыўныя метады навучання.      Аўтар 15 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 8 артыкулаў.

Цяплова Наталля Уладзіміраўна – выкладчык, англійская мова (заг. секцыяй выкладчыкаў англійскай мовы на факультэце IЭ).  Цяплова М.В. скончыла Чыцінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. Чарнышэўскага ў 1980 годзе. У БДТУ працуе з 2001 года на пасадзе выкладчыка кафедры замежных моў.    

  Навуковыя інтарэсы: сучасныя інавацыйныя тэхналогіі вывучэння замежных моў, дзелавая замежная мова   

    Апублікавана 4 метадычных дапаможніка. У зборніках БДТУ і БНТУ апублікавана каля 20 навуковых артыкулаў па выхаваўчай працы са студэнтамі і методыцы выкладання замежнай мовы ў ВНУ.    

Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі, факультатывы, курсы са студэнтамі розных факультэтаў. Загадчыца секцыі выкладчыкаў англійскай мовы на факультэце IЭ. На працягу 7 гадоў адказвала за культмасавую працу на факультэце ТАР.

З'яўляецца членам прафкама факультэта. Адказвае за правядзенне штогадовай Алімпіяды па ангельскай мове.

       Царанкова Валерыя Валер'еўна – ст. выкладчык,  англійская мова (сакратар кафедры, заг. секцыяй выкладчыкаў англійскай мовы на факультэце ЛГ).   Царанкова В.В. скончыла МДПІ ў 1992 годзе. Працуе ў БДТУ з 2005 года старшым выкладчыкам кафедры замежных моў    

  Навуковыя інтарэсы: практыка англійскай мовы (методыка выкладання)    

  Аўтар навуковых прац - 11, метадычных дапаможнікаў - 3.      Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі са студэнтамі 1-2 курсаў усіх факультэтаў. Сакратар кафедры.

Шпаноўская Святлана Іванаўна – выкладчык, англійская мова (каардынатар таварыства «Чырвоны крыж» ў БДТУ).  Шпаноўская С.І. скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лінгвіст, выкладчык англійскай і нямецкай моў» ў 2002 годзе. Бакалаўр гуманітарных навук. Працуе ў БДТУ на кафедры замежных моў выкладчыкам з 2006.     

Навуковыя інтарэсы: інавацыйныя тэхналогіі ў сферы выкладання замежных моў, англійская мова як мова для прафесійных мэтаў, вывучэнне пытанняў рацыянальнай арганізацыі самастойнай працы студэнтаў.

Аўтар 12 навуковых артыкулаў і 4 метадычных дапаможнікаў.      Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі са студэнтамі 1-4 курсаў. Працуе ў Цэнтры моўнай падрыхтоўкі.

         Януковіч Алена Іосіфаўна – ст.выкладчык, англійская мова (дэкан па працы з замежнымі навучэнцамі). Януковіч Е.І. ў 1997 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Працуе ў БДТУ з 1997 г. на пасадзе выкладчыка, потым старшага выкладчыка кафедры замежных моў. З 2007 г. дэкан па працы з замежнымі навучэнцамі БДТУ.    

  Навуковыя інтарэсы: інавацыйныя тэхналогіі выкладання замежных моў, кагнітыўная лінгвістыка, лінгвістыка дыскурсу, даследаванне праблем паспяховай камунікацыі, камунікатыўных няўдач і спосабаў іх пераадолення.   

   Аўтар 14 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 11 навуковых артыкулаў.    

  Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі па дысцыплінах «Замежная (англійская) мова», «Замежная (англійская) мова: практыка вуснай гаворкі», «Дзелавая замежная (англійская) мова" для студэнтаў 1-4 курсаў.

          Ячная Таццяна Анатольеўна – выкладчык, англійская  і іспанская мовы (адк. за НДРС на кафедры).  Ячная Т.А. скончыла факультэт іспанскай совы МДЛУ ў 1996 г. Працуе ў БДТУ з 1996 г. выкладчыкам кафедры замежных моў.    

  Навуковыя інтарэсы: псіхалінгвістыка, методыка выкладання замежных моў. У 2011 паспяхова скончыла аспірантуру пры МДЛУ на кафедры лексікалогіі англійскай мовы па спецыяльнасці «Тэорыя мовы». У сапраўдны момант працягвае працу над дысертацыйным даследаваннем «Семантычная структура слоў са значэннем маральнай каштоўнасці».  Апублікавала больш за 12 навуковых артыкулаў і 26 матэрыялаў навуковых канферэнцый. Прыняла ўдзел больш чым у 30 канферэнцыях рознага ўзроўню, як у Беларусі, так і за мяжой. З'яўляецца аўтарам 12 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.    

Педагагічная дзейнасць: праводзіць практычныя заняткі па англійскай мове са студэнтамі I-II курсаў дзённага аддзялення факультэтаў ХТіТ, ТТЛП, ТАР, ВСіП, ЛГ, ІЭ, таксама са студэнтамі I-II курсаў завочнага факультэта. Працуе ў Цэнтры моўнай падрыхтоўкі БДТУ. Рэгулярна рэцэнзуе вучэбна-метадычныя дапаможнікі, якія выдаюцца Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі РБ. З'яўляецца адказнай за НДРС на кафедры замежных моў БДТУ.