Кафедра паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі

 

У 1996 годзе ў БДТУ была створана новая спецыяльнасць «Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі". Спецыяльнасцю зацікавіліся не толькі абітурыенты, але і кіраўнікі друкарняў у Рэспубліцы Беларусь. Гэта паслужыла падставай для стварэння ў 2000 годзе факультэта «Выдавецкая справа і паліграфія», а праз год была створана і кафедра.

 

 

 

Падрыхтоўку спецыялістаў на кафедры ПАіСАІ вядуць высокакваліфікаваныя выкладчыкі. Заняткі па некаторых дысцыплінах праводзяцца на вытворчых прадпрыемствах выдавецка-паліграфічнага комплексу. Лепшыя выпускнікі пасля заканчэння ўніверсітэта вучацца ў аспірантуры і магістратуры. У распараджэнні студэнтаў кафедры маецца клас прамысловых мікракантролераў, камп'ютарныя класы.

У 2003 годзе на кафедры была ўведзена спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў выдавецка-паліграфічным комплексе» і ажыццёўлены першы набор студэнтаў на дадзеную спецыяльнасць. У цяперашні час падрыхтоўка спецыялістаў па гэтай спецыяльнасці праводзіцца сумесна з кафедрай «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».

 

 

 

 

Электроная пошта кафедры: [email protected]