Навуковая школа

Заснавальнік  навуковай школы  па даследаванні і распрацоўцы метадаў і тэхналогій, якія павышаюць якасць функцыянавання сістэм кіравання паліграфічнымі працэсамі і абсталяваннем - Юдзянкоў Віктар Сцяпанавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік

Год заснавання  - 2001.

Кіраўнікі навуковых напрамкаў:

Юдзянкоў Віктар Сцяпанавіч  кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік (загадчык кафедры ў 2001-2011г.);

Шмакаў Міхаіл Сяргеевіч , загадчык кафедры з 2012г., кандыдат тэхнічных навук, дацэнт

Барташэвіч Святаслаў Аляксандравіч , кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Бяляеў Валерый Паўлавіч , кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;

Асноўныя напрамкі даследаванняў навуковай школы:

Асноўным навуковым напрамкам кафедры паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі з'яўляецца даследаванне тэхналагічных працэсаў і сістэм апрацоўкі інфармацыі ў паліграфічнай вытворчасці з мэтай паляпшэння якасці працы машын і механізмаў, павышэння прадукцыйнасці, дакладнасці і надзейнасці сістэм апрацоўкі інфармацыі. Кафедра выконвае НДР у накірунку «Даследаванне і распрацоўка метадаў і тэхналогій для павышэння якасці функцыянавання сістэм кіравання паліграфічнымі працэсамі і абсталяваннем». За перыяд 2006-2014 гг. выканана 5 НДР з агульным аб'ёмам фінансавання 228 млн. рублёў. З мэтай абмену вопытам і выкарыстання ў вучэбным працэсе новых адукацыйных тэхналогій выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у навукова-метадычных канферэнцыях БДТУ, рэспубліканскіх і міжнародных. Вынікі работы кафедры прадстаўляюцца на выставах навуковых дасягненняў.

Пад кіраўніцтвам дац. Юдзянкова В.С. выкананы 3 дзяржбюджэтныя НДР. Адна з дзяржбюджэтных работ выконвалася ў рамках тэмы навуковага гранта ГБ 28-027. З 2002 г. кафедрай заключаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж БДТУ і Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі АН Беларусі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння для працы з выявамі і кіравання сістэмамі апрацоўкі інфармацыі. У цяперашні час кафедра супрацоўнічае з Санкт-Пецярбургскім універсітэтам друку, Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам друку, Томскім палітэхнічным універсітэтам і Тэхнічным універсітэтам г. Каўнаса. Супрацоўнікамі кафедры апублікавана 85 артыкулаў у рэспубліканскіх і замежных выданнях, 27 тэзісаў дакладаў, атрымана 5 патэнтаў РБ на вынаходніцтвы. Супрацоўнікі кафедры прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваўшы 68 дакладаў у рэспубліканскіх і міжнародных выданнях. На міжнародных канферэнцыях зроблена 29 дакладаў. Да навукова-даследчай працы прыцягваліся студэнты, што адлюстроўваецца ў 37 публікацыях. Навукова-даследчая работа студэнтаў адлюстравана ў 45 дакладах на студэнцкіх канферэнцыях універсітэта і 12 дакладах на міжнародных студэнцкіх канферэнцыях. На конкурсы студэнцкіх работ у сярэднім выстаўляецца 4-5 прац у год. Па выніках конкурсаў у г. Львове «Моладзь і паліграфія» 6 студэнцкіх работ адзначаны граматамі.

Пад кіраўніцтвам дац. Шмакава М.С. выканана 2 дзяржбюджэтныя НДР:

«Распрацоўка навучальна-тэстуючай сістэмы для падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў паліграфічнага профілю».

«Распрацоўка электроннага мультымедыйнага інтэрактыўнага комплексу для навучання спецыялістаў рабочых прафесій паліграфічнай галіны»

Пад кіраўніцтвам дац. Барташэвіча С. А. выканана 1 дзяржбюджэтная НДР:

«Стварэнне ўльтрагукавой ўстаноўкі для мадыфікацыі флексаграфічных фотапалімерных друкавальных формаў»

На кафедры склаўся навуковы напрамак: «Інавацыйныя тэхналогіі ў паліграфічнай вытворчасці», у якім выкананы наступныя тэмы:

- Распрацоўка спосабу і прылады, якія павышаюць эфектыўнасць УГ-апрацоўкі флексаграфічных палімерных друкавальных формаў;

- Методыка павышэння якасці рызаграфічнага друку;

- Даследаванне рэжымаў працы лічбавай друкавальнай машыны Xerox Color 800/1000 пры друку малюнкаў на кардоне;

- Распрацоўка мультымедыйнай інтэрактыўнай навучальнай сістэмы для падрыхтоўкі спецыялістаў выдавецка-паліграфічнага профілю;

- Імітацыйнае мадэляванне электрамагнітных пераходных і ўсталяваных працэсаў у рухавіку і электрамеханічных працэсаў у рэгуляваным электрапрывадзе;

- Распрацоўка кіравання электрапрывадамі аркушарэзальнай машыны «Электронны рэдуктар» на базе мікракантролера B&R;

- Інфармацыйныя і інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі: электронныя мультымедыйныя комплексы, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, тэставыя комплексы.

Колькасны і якасны склад навуковай школы 

Усяго: 7, з іх: 3 дацэнты, кандыдаты тэхнічных навук; 1 старэйшы выкладчык, 3 асістэнты, два з іх магістры тэхнічных навук; 1 аспірант, 2 магістранты;

Асноўныя навуковыя вынікі, найбольш значныя ўкаранёныя распрацоўкі 

1. ГБ 46-06 Даследаванне і распрацоўка эфектыўных метадаў і алгарытмаў апрацоўкі лічбавых выяў і аптымальных сістэм кіравання друкавальнага абсталявання на базе мультыпрацэсарных вылічальных кластараў.

2. ІФ3 28-057-064 «Распрацоўка шматфункцыянальнай лазерна-камп'ютарнай сістэмы для вырабу друкавальных формаў афсетнага, глыбокага і флекс друку». Аб'ём фінансавання 140 млн. рублёў.

3. ГБ 28-027 Распрацоўка спосабу фарміравання латэнтных малюнкаў на аснове двухканальных растравых структур. Аб'ём фінансавання 8 млн. рублёў.

4. «Распрацоўка навучальна-тэстуючай сістэмы для падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў паліграфічнага профілю».

5. «Распрацоўка электроннага мультымедыйнага інтэрактыўнага комплексу для навучання спецыялістаў рабочых прафесій паліграфічнай галіны»

Усяго ў рамках навуковай школы падрыхтавана: 1 канд. тэхн. навук і 7 магістраў тэхнічных навук

Тэматыка навуковых распрацовак:

- Распрацоўка метадаў і тэхналогій, якія павышаюць якасць функцыянавання сістэм кіравання паліграфічнымі працэсамі і абсталяваннем

- Распрацоўка эфектыўных метадаў і алгарытмаў апрацоўкі лічбавых выяў і аптымальных сістэм кіравання друкавальнага абсталявання на базе мультыпрацэсарных вылічальных кластараў.

- Навучальна-тэстуючая сістэма для падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў паліграфічнага профілю

- Распрацоўка спосабаў і прылад, якія павышаюць эфектыўнасць УГ-апрацоўкі флексаграфічных палімерных друкавальных формаў;

Кафедра гатова супрацоўнічаць на дзелавой аснове па наступных навуковых напрамках:

- Спосабы і прылады, якія павышаюць эфектыўнасць УГ-апрацоўкі флексаграфічных палімерных друкавальных формаў.

- Павышэнне якасці рызаграфічнага друку.

- Інфармацыйныя і інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі.

- Імітацыйнае мадэляванне працэсаў у рэгуляваным электрапрывадзе.