Кафедра эканомікі і кіравання на прадпрыемствах

Кантактная інфармацыя

Адрас: г. Мінск, вул. Свярдлова 13а, корпус 4, ауд.452
Тэл.: (8-017) 327 15 37 Факс: (8-017) 327 62 17
e-mail: [email protected]

Старонка ВКонтакте: https://vk.com/economy_and_management

Заг. кафедры: дацэнт, к.э.н. Ляднiцкi Андрэй Вікенцьевіч

 

Галоўнай задачай кафедры з'яўляецца падрыхтоўка эканамістаў-менеджэраў для прадпрыемстваў хіміка-лясной комплексу, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і паліграфічнай прамысловасці.

Кафедра з'яўляецца вядучай на інжынерна-эканамічным факультэце, якая выпускае спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці 1-25 01 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» па наступных спецыялізацыях:

«Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве хімічнай прамысловасці»;
«Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве лясной комплексу»;
«Эканоміка і кіраванне ў паліграфічнай прамысловасці»;
«Эканоміка і кіраванне ў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў».

Кафедра знаходзіцца ў корпусе 4 у аўдыторыях 436, 438, 451, 452 і ў корпусе 3а ў аўдыторыі 500А.

Якасная падрыхтоўка спецыялістаў абумоўлена добрай арганізацыяй навучальнага працэсу. Студэнтам прывіваюцца творчы падыход, уменне генерыраваць і прымяняць новыя рашэнні ў вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства. Высокі прафесійны ўзровень правядзення заняткаў забяспечваецца высокакваліфікаваным выкладчыцкім саставам, выкарыстаннем сучаснага інфармацыйнага, праграмнага, метадычнага і тэхнічнага забеспячэння навучальнага працэсу, актыўным уключэннем студэнтаў у навуковыя даследаванні і распрацоўкі, якія выконваюцца на кафедры. Для гэтага на кафедры паслядоўна узмацняецца матэрыяльна-тэхнічная база, павышаецца ўзровень навуковай працы, ўдасканальваецца дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага саставу, наладжваюцца ўзаемавыгадныя сувязі з вытворчымі структурамі, навуковымі ўстановамі і ВНУ Рэспублікі Беларусь.