Кафедра эканамічнай тэорыі і маркетынгу

 

 

 

Сардэчна запрашаем на старонку кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу!

 

Наш фокус - гэта Вы і Вашы мары, надзеі, імкненні і патэнцыял!

 

 

 

 

Маркетынг ў БДТУ:

- запатрабаваная спецыяльнасць з высокай заработнай платай;

- стажыроўкі ў буйных міжнародных кампаніях;

- інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і актыўныя метады навучання.

Якія пасады можа займаць маркетолаг?

Сфера кіравання гандлёвымі маркамі і размеркавання тавараў:

- спецыяліст па брэндынгу;

- спецыяліст па лагістыцы;

- спецыяліст па збыце;

Сфера маркетынгавых даследаванняў:

- маркетолаг-аналітык;

- спецыяліст па маркетынгавых даследаванняў;

Рэклама:

- медыя-баер;

- спецыяліст па сувязях з грамадскасцю;

- капірайтэр;

- арт-дырэктар;

- інтэрнэт-маркетолаг.

Асноўная задача кафедры - падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне маркетынгу па спецыялізацыях: «Маркетынг у хімічнай прамысловасці» ,  «Маркетынг у лясным комплексе» ,  «Маркетынг у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў» .

Прынцыповай асаблівасцю і перавагай маркетолагаў, якіх выпускае Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, з'яўляецца сур'ёзная тэхнічная і тэхналагічная падрыхтоўка, а таксама галіновая арыентацыя, якую забяспечваюць вядучыя эканамічныя, інжынерныя і тэхналагічныя кафедры ўніверсітэта. Разам са спецыяльнымі дысцыплінамі студэнты кафедры вывучаюць таксама прыродазнаўчыя і інжынерна-тэхналагічныя дысцыпліны, у тым ліку эколага-эканамічныя праблемы галіны і рэсурсазберажэнне, эканамічныя аспекты прамысловай бяспекі, інфармацыйнае забеспячэнне кіравання, сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

Акрамя вочнай формы навучання кафедра забяспечвае набор на завочнае аддзяленне па спецыяльнасці «Маркетынг».

Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку магістрантаў па спецыяльнасцях «Эканамічная тэорыя», «Сусветная эканоміка», «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай» (навуковая) і   «Маркетынг» (практыка-арыентаваная) і аспірантаў па спецыяльнасцях  «Эканамічная тэорыя», «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай» .

У цяперашні час на кафедры працуюць 13 выкладчыкаў (1 прафесар, д.э.н., 3 дацэнта, к.э.н., 3 старэйшых выкладчыка, 6 асістэнтаў). Выкладчыкі кафедры пастаянна працуюць над павышэннем як навукова-тэарэтычнага ўзроўню, так і педагагічнага майстэрства, які дае магчымасць маладому пакаленню атрымліваць эканамічныя веды на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Значная ўвага на кафедры надаецца навукова-даследчай рабоце, як выкладчыкаў, так і студэнтаў. За гады існавання кафедры былі абаронены 8 кандыдацкіх дысертацый. Выкладчыкі-суіскальнікі і аспіранты кафедры працуюць над індывідуальнымі тэмамі кандыдацкіх дысертацый, падтрымліваюць сувязь з Санкт-Пецярбургскім нацыянальным даследчым універсітэтам інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. Калектыў кафедры пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку, працуе над удасканаленнем свайго прафесійнага майстэрства, праяўляе клопат аб падрыхтоўцы спецыялістаў высокага інтэлектуальнага ўзроўню і прафесійнага майстэрства.

Працу кафедры немагчыма разглядаць асобна ад працы студэнтаў, якія не толькі на высокім узроўні асвойваюць веды, але прымаюць актыўны ўдзел у розных конкурсах, стартапах, канферэнцыях, праходзяць стажыроўкі на прадпрыемствах РБ і за яе межамі. Студэнты кафедры ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі за ўдзел і перамогу ў:

- праект HIGH-FLYER групы кампаніі DANONE;

- Хакатон Music Tech 2016;

- кірмаш інавацыйных ідэй «Smart Patent'16» у рамках інавацыйнага тыдня «INMAX'16»;

- Startup Village, Масква, Сколкава, РФ;

- ўсерасійскі StartUp Tour;

- міжнародны конкурс па маркетынгу BigData;

- міжнародны студэнцкі камунікацыйны форум PR-кветка і інш.

Сёння У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на спецыяльнасці "Маркетынг" навучаюцца больш за 250 студэнтаў.

 

 

  

 

 

Кантактная iнфармацыя

корп. 4, аўд. 241, 242,

тэл. раб.: +375 17 3277066

[email protected]

 Мы ў сацыяльных сетках:

http://vk.com/marketing_belstu