Навiны спорту

18 верасня на стадыёне БДТУ адбыўся маштабнае фізкультурна-спартыўнае свята ў рамках Рэспубліканскага фестывалю "Тыдзень спорту і здароўя", прысвечаны міжнароднаму дню студэнцкага спорту.
Спаборніцтвы праводзіліся па 7 відах спорту. Камандныя выпрабаванні прайшлі па футболе; валейболе; стрытболе (па 3 чалавека ад каманды); у лёгкаатлетычнай эстафеце (2 юнакі, 2 дзяўчыны; круг 245 м); настольным тэнісе.

Каманды зборных факультэтаў, якія занялі ганаровыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і каштоўнымі прызамі (валейбольныя, баскетбольныя, футбольныя мячы, тэнісныя наборы, пакеты магнезіі і трэнажоры (армрэстлінг)).


9 верасня 2018 года адбыўся трэці Мінскі паўмарафон.  Ён пабіў шмат рэкордаў мінулых гадоў. Колькасць студэнтаў БДТУ, што запісаліся ды прынялі ўдзел у мерапрыемстве, набліжалася да 2 тысяч, што таксама стала нашым дасягненнем. 

Больш фота у галерэi.


Скончылася круглагадовая алімпіяда БДТУ па 11 відам спорту. Першая тройка месцаў размеркавалася наступным чынам: 1 месца заняла каманда факультета ТАР, 2 месца за камандой факульта ХТіТ, 3 месца - ЛГ. З 4 па 7 месца каманды размясціліся так: ІТ, ТТЛП, ІЭ, ПіМ. Дзякуем за ўдзел усе каманды і віншуем пераможцаў!


Упершыню ў праграму круглагадовай спартакіяды сярод факультэтаў ўключаны спаборніцтвы па міні-футболе (футзале) сярод жаночых каманд. На старт выйшлі зборныя каманды ўсіх факультэтаў. Усе гульні прайшлі ва ўпартай і захапляльнай барацьбе. Толькі ў апошнім туры вызначыліся ўсе прызёры першынства факультэтаў. Прайграўшы ў заключным туры факультэту ІТ, зборная каманда ХТіТ у выніковай табліцы саступіла першае месца камандзе факультэта ТАР, якая ў заключны гульнявы дзень, з лікам 4:1 абыграла студэнтак з факультэта ПіМ. Трэцяе месца ў факульта ЛГ.


Правядзеннем спаборніцтваў па восеньскім лёгкаатлетычным кросе адкрылася круглагадовая спартакіяда сярод факультэтаў ў 2017/2018 навучальным годзе. На ўрачыстым адкрыцці спартакіяды прарэктар па выхаваўчай працы Гараноўскі А.Р. пажадаў студэнтам добрых стартаў і поспехаў у вучобе.
Зборныя каманды сямі факультэтаў выйшлі на старт спаборніцтваў, якія праходзілі на стадыёне УА «БДТУ».
У асабістым першынстве сярод дзяўчат на дыстанцыі 500 метраў чэмпіёнам універсітэта ў чарговы раз стала студэнтка факультэта ХТіТ Мятліцкая Ксенія, у юнакоў на дыстанцыі 1000 метраў першынстваваў студэнт 1 курса факультэта ХТіТ Раманчук Аляксандр.
У агульнакамандным заліку з адрывам у 102 ачкі, першае месца выйгралі студэнты ф-та ХТіТ, на другім месцы зборная каманда ф-та тав і на трэцім месцы ф-т ЛГ.


Завяршылася самае грандыёзнае спартовае мерапрыемства краіны - Мінскі паўмарафон-2017! Каманда БДТУ заваявала кубак за самае масавае ўдзел у паўмарафон на дыстанцыі 5,5 км.

Студэнт 2 курса факультэта ИЭФ Глеб Гайдук і студэнт 3 курса факультэта ТТЛП Максім Кушаль прабеглі поўную дыстанцыю 21,1 км.


Адбыўся 22 турыстычны злёт сярод прадпрыемстваў і арганізацый Ленінскага раёна, у якім прынялі ўдзел 20 арганізацый і ўстаноў. Супрацоўнікі нашага універсітэта прынялі ўдзел ва ўсіх відах праграмы злёту: у спаборніцтвах па валейболе, футболе, водным, пешаму і велатурызму, а таксама ў розных конкурсах.

Вызначылася каманда супрацоўнікаў у конкурсе «Вясёлыя старты», дзе каманда заняла 2 месца. У спаборніцтвах па велатурызм выкладчык кафедры фізвыхавання і спорту Бусько Руслан у асабістых гонках сярод мужчын выйграў 2 месца.


Падышла да завяршэння круглагадовая алімпіяда БДТУ. На працягу ўсяго навучальнага года ў спартакіядзе лідзіравалі студэнты факультэта ТАР. Выйграўшы апошні від спорту - футбол, студэнты гэтага факультэта занялі 1 агульнакаманднае месца ў круглагадовай спартакіядзе універсітэта ў 2016-2017 нав. годзе. Другое месца заняла зборная каманда факультэта ХТіТ, якая на працягу апошніх шасці гадоў займала першы радок у выніковай табліцы. Трэцяе месца ў каманды факультэта ЛХ. З 4 па 7 месца каманды размясціліся так: ТТЛП, ФІТ, ІЭФ, ПіМ .. Дзякуем за удзел усе каманды і віншуем пераможцаў!