Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі

 

Гістарычная даведка

Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі БДТУ вядзе сваю гісторыю з 1934 г., калі ў Гомельскім лясным інстытуце пачала працу кафедра грамадскіх навук. У 1937 г. яна была пераўтвораная ў кафедру марксізму-ленінізму і аб'яднала выкладчыкаў кафедры гісторыі УКП(б), палітэканоміі і марксісцка-ленінскай філасофіі. З пераездам інстытута ў сталіцу рэспублікі, яго значным ростам і частымі рэарганізацыямі кафедра марксізма-ленінізма ізноў падзялілася на 3 кафедры: гісторыі КПСС, палітэканоміі і навуковага камунізма. Пасля абвяшчэння суверэннай Рэспублікі Беларусь іх выкладчыкі ўвайшлі ў новаствораную кафедру гісторыі Беларусі і паліталогіі. 

Кафедра сёння

На кафедры працуюць 12 выкладчыкаў. Усе яны валодаюць навуковымі ступенямі, што робіць кафедру гісторыі Беларусі і паліталогіі БДТУ лідарам сярод іншых ВНУ па гэтым паказчыку. Штат кафедры складаецца з 3 дактароў, 8 кандыдатаў гістарычных навук і 1 кандыдата педагагічных навук. Справаводства і тэхнічнае забеспячэнне здзяйсняе 1 лабарант. З персанальным складам кафедры можна азнаёміцца тут.

Інфармацыя пра кафедру тут

 

Кантактная інфармацыя:

220006, Мінск, вул. Свярдлова, 13а (4 корпус). Кабінеты кафедры - 329 (лабаранцкая), 331а, 333 (загадчык), 339а.

Тэл. 327-71-95.

e-mail: [email protected]