Актуальная інфармацыя

Не ведаеце, дзе і як шукаць сваіх продкаў? Нацыянальная бібліятэка запрашае на навукова-практычны семінар. 

27 сакавіка ў бібліятэцы пройдзе навукова-практычны семінар “Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках”. Удзел у семінары бясплатны. Запрашаюцца усе ахвочыя. Падрабязна


18.10.2018

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка 2018 г. адбылася літаратурна-музычная вечарына выкладчыцы кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольгі Уладзіміраўны Коваль з прэзентацыяй новага зборніка лірычнай паэзіі «Батлейка».

На прэзентацыі кнігі ў аўтарскім выкананні гучалі вершы пра шчырасць адносін, роздумы над сутнасцю творчасці і пошукі вышэйшай справядлівасці. Асаблівую атмасферу стварыла сугучча музыкі і паэтычнага слова. На вечарыне палка і ясрава выступілі пачынаючыя паэты і музыкі.

08.10.2018 

Выкладчыкі кафедры актыўна ўзаемадзейнічаюць у рамках дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве з Белацаркоўскім нацыянальным аграрным універсітэтам (Украіна). Формай сумеснага мерапрыемства стала Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Бердзяеўскія чытанні". 

5 кастрычніка 2018 г. на сайце БНАУ быў апублікаваны зборнік тэзісаў беларуска-ўкраінскай канферэнцыі "Бердзяеўскія чытанні", дзе прадстаўлены разнапланавыя і актуальныя даследаванні па гісторыі, паліталогіі, у галіне псіхалогіі і педагогікі.

 

15.01.2017 старшаму выкладчыку кафедры А. У. Казакову была прысуджана стыпендыя Інстытута Artes Liberales Варшаўскага ўніаерсітэта для рэалізацыі навуковага праекта "Migration and identity in the Polish-Lithuanian Commonwealth. The case of Muscovites in the Grand Duchy of Lithuania, 1440–1544"


22.11.2017 адбылося наведаванне студэнтамі ФІТ выставы, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Студэнты ўбачылі арыгіналы выданняў Скарыны, прывезеныя з розных калекцый, а таксама старадрукі з Італіі, Францыі, Германіі і іншых краін.


06.11.2017 студэнты магістратуры на чале з дацэнтам кафедры Т. Р. Каленнікавай наведалі Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.


18.04.2017 студэнт БДТУ Аляксандр Рафаловіч (навуковы кіраўнік - праф. С. Я. Рассадзін) прыняў удзел у "III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў", якая адбылася ў г. Арле Расійскай Федэрацыі.


14.04.2017 ў нацыянальным прэс-цэнтры адбыўся відэабрыфінг. Прадметам гутаркі стала кніга «Народы Расіі і Беларусі: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы ўзаемапазнання». На пытанні адказалі аўтары доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Казлякоў Уладзімір Ягоравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Крючек Пётр Сцяпанавіч і кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных навук універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Сяргееў Усевалад Мікалаевіч.


12.04.2017 прафесарам С. Я. Рассадзіным праводзіліся дадатковыя розшукі турыстычнага патэнцыялу Негарэльскага вучэбнага лясгаса. Падчас абследавання былі агледжаны яшчэ тры аб'екты: старыя могілкі з валуннай агароджай каля в. Гарадзішча; сядзіба народнага мастака П. М. Глебкі ў вёсцы Вялікая Уса; два вялікія курганы IX – X стст. у сотым квартале лясгаса. 


15.03.2017 адбылася сустрэча прафесара М.Я. Сяменчык са студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнаце № 4. Прафесар М.Я. Сяменчык прачытаў студэнтам лекцыю з нагоды Дня канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


06.03.2017 на тэрыторыі Негарэльскіх вучэбна-вопытнага лясгаса прафесарам С.Я. Рассадзіным і прафесарам М.Я. Сяменчыкам была праведзена археалагічная выведка.