Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць

 

Кафедра валодае высокім навуковым патэнцыялам і аптымальна яго выкарыстоўвае. У сферу навуковых інтарэсаў супрацоўнікаў кафедры ўваходзяць праблемы беларускага этнаса, дзяржаўнасці, эканомікі, палітыкі, культуры. Яны занятыя распрацоўкай некалькіх навукова-даследчых тэм, пастаянна выступаюць на міжнародных, рэспубліканскіх і іншых канферэнцыях, публікуюць дзесяткі артыкулаў і тэзісаў, прыцягваюць студэнцкую моладзь да даследаванняў у сферы гуманітарных і грамадскіх навук.

 

Асноўныя навуковыя накірункі кафедры

  • Гісторыя палітычных партый і рухаў
  • Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці
  • Міграцыйныя працэсы ва Усходняй Еўропе
  • Педагогіка вышэйшай школы

Пра навуковыя інтарэсы асобных супроцоўнікаў кафедры можна даведацца ў раздзеле склад кафедры.

 

Навукова-даследчыя тэмы кафедры ў 2015-2017 гг.

  • ГБ 47-11 Нацыянальныя аспекты айчыннай гісторыі (кір. - Сяменчык М.Я.)
  • ГБ 48-11 Аптымізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнтамі тэхнічных ВНУ (кір. - Сяменчык М.Я.)
  • ГБ 11-178 Палітыка, эканоміка і сацыяльная сфера ў Беларусі (1917-1991 гг.) (кір. - Сяменчык М.Я.)
  • ФФ 12-077 Срэбныя іскры. Беларуска-шляхецкае паходжанне знакамітых расіянаў (кір. - Рассадзін С.Я.)
  • ГБ 11-177 Археалагічны комплекс XVI – XVII ст. на Бярэзіне: горад, мястэчка, сяло (кір. - праф. Рассадзін С.Я.)

Інавацыйныя тэхналогіі, якія знайшлі ўкараненне ў навучальным працэсе

  • Методыка інтэрактыўнага семінара "Пасяджэнне экспертнай групы" ("панэльная дыскусія"). Дысцыпліна: Паліталогія. Укараненне ажыццявіў асістэнт А.У. Дзянісаў
  • Тэхналогія праектнага навучання. Дысцыпліна: Паліталогія. Укараненне ажыццявіла дац. В.М. Астрога
  • Тэхналогія шматузроўневага навучання. Дысцыпліна: Гісторыя. Укараненне ажыццявіла дац. В.М. Астрога
  • Тэхналогія праблемнага навучання. Дысцыпліна: Асновы псіхологіі і педагогікі. Укараненне ажыццявіла ст. выкл. В.У. Коваль