Склад кафедры

 

Сяменчык Мікалай Яфімавіч — загадчык
доктар гістарычных навук, прафесар.

У 1979 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці “гісторыя і замежная мова”. Па 1983 год працаваў настаўнікам англійскай мовы і гісторыі ў Закальнецкай СШ Любанскага раёна і СШ № 140 г. Мінска. Пасля заканчэння аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР у студзені 1988 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 07.00.02. – гісторыя СССР на тэму “Друк Савецкай Беларусі ў барацьбе супраць замежных інтэрвентаў і ўнутранай контррэвалюцыі”. З 1988 года выкладаў у БДПУ імя М. Танка на кафедры гісторыі Беларусі.  На працягу 10 год працаваў над доктарскай дысертацыяй па спецыяльнасці 07.00.02. – айчынная гісторыя  на тэму “Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый (сакавік 1917 – сакавік 1918 гг.)”, якую абараніў у верасні 2001 г.

1 лістапада 2000 г. прызначаны загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі БДТУ. Выкладае uісторыю, паліталогію, асновы псіхалогіі і педагогікі, міжкультурную камунікацыю. Падрыхтаваў шэраг вучэбна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку: “Победа социалистической революции в Белоруссии”. Мн.: МГПИ имени А. М. Горького. 1989. – 38 с.; “Праблемы беларускай культуры”. Мн.: МДПІ імя А. М. Горкага. 1991. – 20 с.; “Грамадска-палiтычнае жыццё на Беларусi (сакавiк 1917 – cакавiк 1918 гг.): Праграма спецкурса”. Мн.: БДПУ, 1994. – 10 с.; “Гісторыя Беларусі. Практыкум па семінарскіх занятках”. Мн.: БДТУ, 2005. – 92 с.; “Основы идеологии белорусского государства. Материалы к семинарским занятиям”. Мн.: БГТУ, 2006. – 72 с.; “Гісторыя Беларусі. Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей”. Мінск, БДТУ. – 2010. – 344 с.

Аўтар каля 100 навуковых публікацый. З’яўляецца спецыялістам па праблемах рэвалюцый 1917 г., грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі, палітычных партый, нацыянальных рухаў, ідэйна-палітычнай агітацыі і прапаганды.


Астрога Валянціна Міхайлаўна
кандыдат гістарычных навук, дацэнт. 

 

У 1990 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння аспірантуры абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Вясковае настаўніцтва Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стст”.

Выкладае паліталогію, гісторыю , гісторыю сусветнай культуры, спецкурс “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)”.

З’яўляецца аўтарам звыш 80 навуковых прац, у тым ліку чатырох вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Кола навуковых інтарэсаў складаюць праблемы развіцця народнай адукацыі Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст., а таксама пытанні падрыхтоўкі і дзейнасці педагагічнай інтэлігенцыі акрэсленага перыяду.


Дамарад Аляксей Анатольевіч

кандыдат гістарычных навук, старшы выкладчык, намеснік дэкана факультэта Прынттэхналогій і медыякамунікацый.

Скончыў БДУ (гістарычны факультэт) ў 2004 г.

У БДТУ з 2004 г. У 2007 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Інтэграцыя шляхты беларускіх зямель у склад дваранства Расійскай імперыі (канец 18 – сярэдзіна 19 ст.)”.

Выкладае паліталогію, гісторыю, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, гісторыю сусветнай культуры.

Кола навуковых інтарэсаў ахоплівае сацыяльна-палітычную гісторыю, генеалогію, палітычную мадэрнізацыю, сучасныя ідэалогіі.


 

Каляда Іна Уладзіміраўна,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

 

У 1991 г. закончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння аспірантуры  абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Палітыка беларусізацыі ў 1920-1930-я гады: вопыт, праблемы”.

Выкладае гісторыю, гісторыю сусветнай культуры, асновы псіхалогіі і педагогокі.

Кола навуковых інтарэсаў: нацыянальна-культурныя працэсы на Беларусі ў 20-30-х гг. ХХ ст., пытанні гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, заходнееўрапейскай культуры.


Коваль Вольга Уладзіміраўна,
кандыдат гістарычных навук, старшы выкладчык, 
член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 2003 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2006 г. – аспірантуру БДТУ. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме: "Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як крыніца па айчыннай гісторыі (1939–1960 гг.)".

Выкладае гісторыю, "Асновы псіхалогіі і педагогікі", "Педагогіку сям'і".

Навуковыя інтарэсы: крыніцазнаўства, гісторыя беларускай эміграцыі, перыядычныя выданні беларускай дыяспары, узаемасувязі беларускай і ўкраінскай эміграцыі, тэорыя дыяспаральнасці, асаблівасці сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі эмігрантаў. 

Аўтар манаграфій “Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939–1960 гг.)”, “Узаемасувязі беларускай і ўкраінскай дыяспар у міжваенны перыяд”.

Аўтар зборнікаў вершаў “Пасля”, “Насустрач”, “Дзве Душы”, "Вогненны вір", "Батлейка".


Кручак Пётр Сцяпанавіч,
дацэнт кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

У 1992 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці “гісторыя”.  У БДТУ з 1992 г. На кафедры з моманту яе заснавання ў 1993 г.
Выкладае паліталогію, гісторыю, спецкурс "Дзяржаўная палітыка і дзяржаўнае кіраванне". Куратар студэнцкай групы. У 1996 г. абараніў кандыдацкую  дысертацыю “М. В. Доўнар-Запольскі  як вучоны і грамадскі дзеяч”. Падрыхтаваў і апублікаваў нарыс “Мітрафан Доўнар-Запольскі”. Мн., 1995.  З’яўляецца аўтарам звыш 80 навуковых прац, у тым ліку 6 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.  У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці, гістарыяграфія гісторыі Беларусі, міграцыі з Беларусі на поўдзень Расіі.


Райчонак Аляксандр Аляксандравіч,
дацэнт, кандыдат гістарычных навук.

У 1994 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1997 г. аспірантуру БДТУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў кантэксце розных ідэалагічных прыярытэтаў (1917 – 1927 гг.)”. З 1997 года працуе на кафедры.
На сённяшні дзень выкладае гісторыю, паліталогію, гісторыю сусветнай культуры. У сферы навуковых інтарэсаў знаходзяцца пытанні фарміравання беларускай нацыі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці, дзейнасці грамадскіх арганізацый і палітычных партый.


Рыжанкоў Ігар Міхайлавіч, 

дацэнт, кандыдат гістарычных навук, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай працы факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў.

У 2001 г. з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, па спецыяльнасці “гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”. З 2001 па 2004 г.  вычуўся  ў аспірантуры “Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта” па спецыяльнасці “Айчынная гісторыя”.

З 2004 г. на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі выкладае дысцыпліны “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы”, “Асновы псіхалогіі і педагогікі”, “Гісторыя Беларусі”, “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа”. У 2006 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Сялянства Беларусі ў вырашэнні грамадска-палітычных і эканамічных праблем (сакавік-лістапад 1917 г.)”.

Мае звыш 50 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый. У кола навуковых інтарэсаў уваходзяць: рэвалюцыі 1917 года, сялянскі рух, палітычная барацьба. 

Кантактны тэлефон: р. 327-71-95. e-mail: IM@belstu.by