Вучэбная работа

Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі ажыццяўляе выкладанне наступных дысцыплін:

  • Гісторыі
  • Паліталогія
  • Асновы псіхалогіі і педагогікі
  • Псіхалогія і педагогіка вышэйшай школы
  • Геаграфія і гісторыя турызма
  • Рэлігіязнаўства
  • Гісторыя грамадскай думкі Беларусі
  • Культуралогія
  • Педагогіка сям'і
  • Міжкультурная камунікацыя
  • Гісторыя сусветнай культуры
  • Вялікая айчынная вайна савецкага народа
  • Дзяржаўная палітыка і дзяржаўнае кіраванне

Змест вучэбнай работы
 
На першай ступені вышэйшай адукацыі кафедра ажыццяўляе выкладанне шэрагу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыклу на ўсіх спецыяльнасцях: абавязковы модуль "Гісторыя", абавязковы модуль "Паліталогія", дысцыпліна "Асновы псіхалогіі і педагогікі" у рамках абавязковага модуля "Філасофія". Таксама на некаторых спецыяльнасцях выкладаюцца дысцыпліны "Міжкультурная камунікацыя", "Геаграфія і гісторыя турызму", "Рэлігіязнаўства" і "Культуралогія". Акрамя таго, у якасці дысцыплін па выбары кафедра выкладае гісторыю сусветнай культуры, Вялікую Айчынную вайну савецкага нрода, дзяржаўную палітыку і дзяржаўнае кіраванне, педагогіку сям'і, гісторыю грамадскай думкі Беларусі. На другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) кафедра забяспечвае выкладанне курса "Псіхалогія і педагогіка вышэйшай школы".
 
Віды заняткаў, якія прымяняюцца ў працэсе выкладання дысцыплін - лекцыі і семінары. Выключэннем з'яўляецца курс "Педагогіка сям'і", які складаецца толькі з лекцый, а таксама курс "Міжкультурная камунікацыя", які складаецца толькі з семінарскіх заняткаў. Нароўні са стандартным метадалагічным інструментарыем, неабходным для дасягнення асноўных мэтаў навучальнага працэсу, выкладчыкі кафедры ўжываюць розныя падыходы, якія спрыяюць развіццю ў студэнтаў асноўных кампетэнцый будучых спецыялістаў. Кафедрай укаранёныя такія інавацыйныя навучальныя тэхналогіі як методыка інтэрактыўнага семінара "Пасяджэнне экспертнай групы", тэхналогія праектнага навучання, тэхналогія рознаўзроўневага навучання. Часам практыкуюцца заняткі па-за універсітэтам, напрыклад, у музеях або на адкрытым паветры.
 
 

Важна, што асноўная маса навучальна-метадычных дапаможнікаў, якія выкарыстоўваюць студэнты ў працэсе вывучэння грамадскіх дысцыплін, падрыхтаваныя выкладчыкамі кафедры. З іх удзелам фонды бібліятэкі ўніверсітэта пастаянна папаўняюцца неабходнай літаратурай.

 

Пералік апублікаваных навучальна-метадычных прац, падрыхтаваных супрацоўнікамі кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі

 

Наименование публикации

ФИО

авторов

Изд-во

(название,

город, год)

Вид

публикации

Объем

(к-во п.л. или стр.)

Политология. Структурно-логические схемы.

В.Е. Козляков

В.С. Леоненко

БГТУ, Минск, 2008

учебно-методическое пособие

104 с.

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей.

Н.Е. Семенчик

УО «БГТУ», Минск, 2010

курс лекций

344 с.

Гісторыя Беларусі. Структурна-лагічныя схемы. Вучэб.-метад. дапаможнік для студ. Хіміка-тэхналагічных спецыяльнасцяў.

І.М. Рыжанков

УО «БГТУ», Минск, 2011

учебно-методическое пособие

125 с.

Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учебно-методическое пособие для студентов заочной формы обучения по химико-технологическим специальностям.

 

В.М. Острога,

И.В. Коледа,

А.А. Доморад

УО «БГТУ», Минск, 2012

учебно-методическое пособие

92 с.

Гісторыя. Метадычныя рэкамендацыі для арганізацыі самастойнай працы студэнтаў хіміка-тэхналагічных і інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцяў БДТУ.

А.А. Райчонак УО «БГТУ», Мінск, 2014 Вучэбна-метадычны дапаможнік 98 с.
Политология. Интегрированный модуль: Пособие для студентов.

В.Е. Козляков

П.С. Крючек

УО «БГТУ», Минск, 2015 Учебно-методическое пособие 99 с.
История мировой культуры. Специализированный модуль

И.В. Коледа

В.М. Острога

УО «БГТУ», Минск, 2016 Тексты лекций 134 с.
Гісторыя. Абавязковы модуль.

М.Я. Сяменчык

А.А. Райчонак

УА "БДТУ", Мінск,

2016

Тэксты лекцый 108 с.