Кафедра менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця

Сардэчна запрашаем на старонку кафедры!

 Кантактная інфармацыя:

    Паштовы адрас - 220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, БДТУ, кафедра менеджменту, тэхналогій бізнесу і устойлівага развіцця (корп. 4.- каб. 432, 435, 425а, 443).
     Тэлефон кафедры: (8-017) -327-62-41
     E-mail: 
[email protected]


Гісторыя кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і устойлівага развіцця.

   Кафедра створана ў чэрвені 1993 года. Нараджэнне кафедры звязана з пачаткам эканоміка-інжынернай падрыхтоўкі ў БДТУ. Першым загадчыкам кафедры стаў доктар эканамічных навук, прафесар Нявераў Аляксандр Васільевіч, вядомы спецыяліст у галіне эканомікі прыродакарыстання і ляснога менеджменту.
    У сваім развіцці кафедра працягвае навуковыя і педагагічныя традыцыі, закладзеныя ў мінулым стагоддзі знакамітымі навукоўцамі Беларусі: акадэмікам У.І. Пераходам, прафесарам Ф.Т. Касцюковічам, прафесарам. А.Д. Янушка, які ўзначальваў у розны час кафедру эканомікі і арганізацыі вытворчасці, на базе якой была створана кафедра менеджменту і эканомікі прыродакарыстання, і якія ўнеслі значны ўклад у стварэнне і развіццё лесаэканамічнай адукацыі і навукі ў нашай краіне.   

   У арганізацыі кафедры актыўны ўдзел прымаў вядучы лесаэканаміст краіны, прафесар, А.Д. Янушка, у тым ліку выконваў абавязкі загадчыка кафедры з чэрвеня па верасень 1993 г. Прафесар А.Д. Янушка з'яўляецца заснавальнікам айчыннай навуковай лесаэканамічнай школы, якая выхавала не адзін дзясятак дактароў і кандыдатаў навук. Лесаэканамічны стрыжань і сёння з'яўляецца асноўным у змесце навучальнага працэсу, навуковай спецыялізацыі педагагічных кадраў кафедры, яе навукова-даследчай тэматыкі, аспіранцкай падрыхтоўкі.


   У 2016 годзе новым загадчыкам кафедры прызначан доктар эканамічных навук, прафесар -- Ірына Васільеўна Новікава. У сувязі з гятым кафедра была  перайменавана у кафедру : «Менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця", якая ажыццяўляе падрыхтоўку і выпуск менеджмент (міжнародны), сучасная элітарная кафедра універсітэта для здольных і энергічных выпускнікоў школ.