Міжнародная дзейнасць

У перыяд з 11 па 13 лістапада 2014 года загадчык кафедры, дацэнт Сіняк М.Г. і дацэнт Шаўроў С.А. прынялі ўдзел у шэрагу арганізацыйных, навуковых і адукацыйных мерапрыемстваў у г. Маскве (Расійская Федэрацыя). У ходзе гэтых мерапрыемстваў былі праведзены перамовы з кіраўніцтвам Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта геадэзіі і картаграфіі па арганізацыі сумесных праектаў у галіне кіравання тэрыторыямі і аэракасмічнага маніторынгу стану тэрыторый. Дасягнута пагадненне аб заключэнні рамачнага дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і адукацыі. Выкладчыкі, магістранты і аспіранты кафедры, супрацоўнікі профільных арганізацый будуць павышаць кваліфікацыю на базе ўніверсітэта.Асаблівую цікавасць выклікае вопыт прафарыентацыйнай працы ўніверсітэта, калі кожную суботу для школьнікаў г. Масквы пры падтрымцы дэпартамента адукацыі чытаюцца лекцыі выкладчыкамі і кіраўніцтвам універсітэта. Акрамя таго, прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Інтэграцыя, партнёрства і інавацыі ў будаўнічай навуцы і адукацыі» (12-13 лістапада 2014).Удзельнікі канферэнцыі змаглі прыняць удзел у экскурсіях у бібліятэку універсітэта і створаны ва ўніверсітэце лабараторыi НДІ будаўнічых матэрыялаў і тэхналогій. Цікава, што экспазіцыі ў музеі выстаўлены і падабраны такім чынам, каб зацікавіць патэнцыйных абітурыентаў.  У цяперашні час у БДТУ вядзецца праца па падрыхтоўцы адпаведнай заяўкі.Прадстаўнікі кафедры прачыталі лекцыю на тэму «Устойлівае развіццё зямельных рэсурсаў» студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўніверсітэта (МГСУ / МIСI) і паведамiлі пра магчымасць працягнуць навучанне ў сумеснай магістратуры па кіраванні нерухомасцю ВГТУ і БДТУ, а таксама абмяняліся вопытам з навукоўцамі і выкладчыкамі кафедры «Арганізацыя будаўніцтва і кіравання нерухомасцю» МГСУ.

 

27-28 лістапада 2014 года на базе БНТУ выкладчыкі ўніверсітэта прынялі ўдзел у працы біржы дзелавых кантактаў і шэрагу секцый, арганізаваных у межах яе правядзення. Загадчык кафедры, дацэнт Сіняк М.Г. выступіў з сумесным дакладам «Вопыт, праблемы і перспектывы сумеснай падрыхтоўкі кадраў на другой ступені вышэйшай адукацыі Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам і Вільнюскімi тэхнічным універсітэтам імя Гедыміна». 

 

8 кастрычніка 2014 года выкладчыкі і студэнты кафедры прынялі ўдзел у 5-й Міжнароднай канферэнцыі МАМН «Арэнда жылой нерухомасці», якая прайшла ў міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (IBB). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Ініцыятыва «Жыллёвая гаспадарка ва Усходняй Еўропе» (Іва, г. Берлін) і Міжнародная асацыяцыя менеджменту нерухомасці (МАМН). Удзельнікі канферэнцыі, сярод якіх былі прадстаўнікі Мінжылкамгаса, Мінбудархітэктуры, некамерцыйных асацыяцый з краін ЕС і СНД, будаўнічых кампаній, абмяркоўвалі асаблівасці арэнды жылля ў розных краінах: Беларусі, Германіі, Расіі, краінах Балтыі. Вопытам развіцця рынку арэнднага жылля падзяліліся прадстаўнікі Германіі, Латвіі і Расійскай Федэрацыі.

 

17 ліпеня 2014 года загадчык кафедры, дацэнт Сіняк М.Г. прыняў удзел у канферэнцыі «Развіццё патэнцыялу ўстойлівасці жыллёвага сектара - садзейнічанне павышэнню эфектыўнасці кіравання на розных узроўнях у Рэспубліцы Беларусь», якая прайшла ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау. Канферэнцыя з'явілася працягам круглага стала па тэме «Страхаванне жылой нерухомасці», які прайшоў напярэдадні на базе БДТУ і быў арганізаваны кафедрай АВiЭН сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй менеджменту нерухомасці (МАМН). Асноўнымі арганізатарамі дадзенай канферэнцыі выступілі Ініцыятыва «Жыллёвая гаспадарка ва Усходняй Еўропе» (г. Берлін) і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Экапраект» (г. Мінск).

На канферэнцыі абмяркоўваліся наступныя тэмы: дасягнутыя вынікі праекта; прапановы па паляпшэннi стану жыллёвага сектара ў Рэспубліцы Беларусь; канцэпцыя развіцця жыллёвых асацыяцый; стратэгіі ўстойлівага развіцця населеных пунктаў: ​​пытанні жыллёвага сектара і энергазберажэння (вопыт гарадоў Барань, Жалудок, Ліда і Чавусы).

 

18 лютага 2014 года прадстаўнікі кафедры наведалі кафедру землекарыстання і кадастру Кіеўскага Нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры (заг. кафедры, д.т.н. Петракова Вольга Сяргееўна). Мэта візіту - заключэнне пагаднення аб супрацоўніцтве. Госці азнаёміліся з праектам Тэмпус «Развіццё адукацыі па пытаннях кіравання зямельнымі рэсурсамі ў Македоніі і Украіне», удзельнікамі якога з'яўляюцца Украінскія ўніверсітэты ў Кіеве, Данецку, Харкаве і Львове, два ўніверсітэты Македоніі. Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Каралеўскага тэхналагічнага універсітэта Швецыі, універсітэтаў Фінляндыі і Польшчы. Па выніках праекта выдадзеныя матэрыялы навучальнага модуля «Кіраванне зямельнымі рэсурсамі» у сямі тамах. З імі можна пазнаёміцца ​​на кафедры АВіЭН. У вучэбны план новай магістарскай праграмы «Кіраванне зямельнымі рэсурсамі» уключаны наступныя дысцыпліны: 

-кіраванне зямельнымі рэсурсамі; заканадаўства кадастравай дзейнасці; 

- заканадаўства па ахове навакольнага асяроддзя і планавання тэрыторый; 

-экономіка зямельных рэсурсаў; 

-рынок нерухомасці; ацэнка нерухомасці; 

-зямельныя інфармацыйныя сістэмы; 

-кіраванне праектамі; устойлівае развіццё тэрыторый; 

-дэвелапмент нерухомасці; 

-выкарыстанне ГІС у нарматыўнай ацэнцы зямлі і інш.

 

19 лютага 2014 года у канферэнц-зале БДТУ прайшоў міжнародны семінар «Інавацыі ў зямельным адміністраванні», арганізаваны БДТУ сумесна з Нацыянальным кадастравым агенцтвам Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай Адміністрацыяй Швецыі па картаграфіі, кадастры і рэгістрацыі і Грамадскім аб'яднаннем «Зямельная рэформа» у межах праекта «У падтрымку развіцця сістэм кіравання нерухомасцю». Мэтай семінара было абмеркаванне пытанняў зямельнага адміністравання, у прыватнасці, па праекце мадэлі зямельнага адміністравання LADM (ISO 19152) Міжнароднай федэрацыі землеўпарадчыкаў (FIG) і міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO) і шэрагу іншых актуальных тэм. Адкрыў семінар прарэктар па вучэбнай рабоце, міжнародным навуковым і адукацыйным супрацоўніцтве д.т.н. Войтаў І.В.  У семінары прыняў удзел 51 чалавек. З дакладамі выступілі як работнікі кафедры АВіЭН (Сіняк М.Г., заг. кафедры, к.э.н., Расоха А.В. - дацэнт, к.э.н., Шаўроў С.А. - дацэнт, к.т.н.,), так і спецыялісты іншых арганізацый. З двума дакладамі выступіў госць з Швецыі г-н Jesper Mayntz Paasch - спецыяліст у галіне зямельнага адміністравання. У сваіх дакладах г-н Paasch паведамiў аб базавай мадэлі зямельнага адміністравання LADM. Гэта канцэптуальная мадэль (схема) праблемнай галіны (зямельнае адміністраванне), прадстаўленая на мове UML 2.1. Таксама на семінары адбылася аўтарская прэзентацыя манаграфіі к.э.н. Памялова А.С. «Структураванне зямельных рэсурсаў і рэгуляванне землекарыстання ў Беларусі», Мінск, 2013. У гэтай кнізе аўтар вызначыў пэўныя задачы для дасягнення мэтаў развіцця дадатковых функцый сістэмы кіравання нерухомасцю ў Рэспубліцы Беларусь.

 

У перыяд з 24 сакавіка да 5 красавіка 2014 года кафедра правяла практыку для магістрантаў дыстанцыйнай формы навучання. Практыка была падзелена на два этапы. Першы этап практыкі праходзіў у Літве з 24 сакавіка да 29 сакавіка 2014 года ў Вільнюскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце імя Гедыміна, адначасова там праходзіў Tempus Project CENEAST: Reformation of the Curricula onBuilt Environment in the Eastern Neighbouring Area, у якім група магістрантаў прыняла актыўны ўдзел. У Літве перад магістрантамі выступілі з дакладамі прадстаўнікі Сэлфардскага ўніверсітэта з тэмай «Definition of disaster and disaster risk» і «Concept of resilience». Былі закрануты пытанні аб класіфікацыі катастроф і магчымых шляхах іх папярэджання, аб прадухiленнi прыродных і тэхнагенных катастроф праз укараненне канцэпцый устойлівага развіцця і іх удасканаленне згодна з тэндэнцыямі развіцця грамадства. Адбылася сустрэча групы магістрантаў з мэрам горада Вільнюса ў вільнюскiм муніцыпалітэце, на якой былі прачытаны лекцыі аб інвестыцыйнай палітыцы развіцця горада Вільнюса, інавацыйных ідэях удасканалення знешняга аблічча горада, яго добраўпарадкаваннi.  Магістранты наведалі тэрытарыяльную адзінку кластэрнага характару INFOBAL.

 

            Другі этап практыкі праходзіў у Беларусі з 31 сакавіка да 5 красавіка 2014 года ў межах навукова-практычнай канферэнцыі «Эканоміка, ацэнка і кіраванне нерухомасцю і прыроднымі рэсурсамі».  Магістрантам было прапанавана наведаць навуковыя семінары, а таксама праслухаць даклады ўдзельнікаў канферэнцыі з Беларусі і іншых дзяржаў. Выступаючы з дакладамі, прадстаўнікі розных арганізацый закраналі актуальныя тэмы развіцця нерухомасці ў Рэспубліцы Беларусь, звярталі ўвагу на новыя тэхналогіі і метады ацэнкі нерухомасці, паказвалі пазітыўныя аспекты замежнага вопыту ў галіне будаўніцтва, рэгістрацыі і ацэнкі нерухомасці. Былі асветлены пытанні ляснога і воднага фонду краіны. Дакладчыкі паказвалі ўплыў негатыўных фактараў пры будаўніцтве на навакольнае асяроддзе, прапаноўвалі новыя тэарэтычныя падыходы да ацэнкі неабходнасці будаўніцтва экалагічна чыстых будынкаў.

 

У перыяд з 12 да 17 мая 2014 года загадчык кафедры, дацэнт Сіняк М. Г. наведаў карсіканскі універсітэт імя Паскаля Паола (Францыя), прачытаў лекцыі і прыняў удзел у семінарах і трэнінгах, арганізаваных у межах рэалізацыі міжнародных праектаў VPI-2.2.-SMM07-K-02060 «Развіццё і рэалізацыя другога цыклу сумеснай даследчай праграмы «Устойлівае развіццё горадабудаўніцтва». Была арганізавана экскурсія на мясцовую ЦЭС на біяпаліве. Абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва з карсіканскім універсітэтам імя Паскаля Паола і партнёрамі праекта з універсітэтаў Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, Германіі, Літвы, Эстоніі і інш.; дасягнута дамоўленасць аб удзеле БДТУ у Міжнародным сумесным праекце «Віртуальная рэальнасць».

 

15 мая 2014 года Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт наведаў прафесар Нарвежскага універсітэта навукі і тэхналогіі Том Каўка, адзін з вядучых еўрапейскіх спецыялістаў у галіне ацэнкі і кіравання нерухомасцю. Студэнтам спецыяльнасці «Менеджмент» ІЭФ ён прачытаў лекцыю на тэму «Устойлівае развіццё гарадской нерухомасці: учора, сёння і заўтра». Прафесар Том Каука таксама сустрэўся з прарэктарам БДТУ па вучэбнай працы і міжнародным навуковым і адукацыйным супрацоўніцтве Войтавым І. В. На сустрэчы былі абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва БДТУ і Нарвежскага універсітэта навукі і тэхналогіі ў рамках навуковай і адукацыйнай дзейнасці.

 

 

21 мая 2014 года БДТУ наведаў прафесар Карл Вернер Шультэ (Германія), які прачытаў лекцыю для студэнтаў і магістрантаў кафедры арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці. Прафесар пачаў сваю лекцыю ўступнымі словамі аб тым, якая адказнасьць ляжыць на спецыялістах сферы нерухомасці, паведамiў пра тое, як пад яго кіраўніцтвам была вырашана праблема са спецыяльнай нерухомасцю ў Германіі. Пасля лекцыі ў студэнтаў была магчымасць задаць пытанні. Студэнты цікавіліся магчымасцю прыцягнення замежных інвестараў у Беларусь, на што прафесар адказаў, што інвесцiраванне ў аб'екты ў Беларусі спалучана з вялікімі рызыкамі. Інвестары могуць прыйсці ў Беларусь пры ўмове, што вялікія рызыкі будуць кампенсаваны вялікiм прыбыткам, але на дадзены момант складана казаць аб паўнавартаснай кампенсацыі.