Навуковая школа

 

Кафедра вядзе навуковыя даследаванні ў галіне рэінжынірынга дзелавых працэсаў кіравання нерухомасцю з выкарыстаннем інавацыйных інструментаў па праблемах (сацыяльных, эканамічных, тэхнічных, юрыдычных) устойлівага развіцця рынкаў нерухомасці iх інфраструктуры.

Восем супрацоўнікаў кафедры маюць навуковую ступень кандыдатаў навук. У 2009-2015 гг. на кафедры навучалiся 2 дактаранты, 7 аспірантаў па спецыяльнасці 08.00.05 «Эканоміка І кіраванне народнай гаспадаркай». На працягу гэтага перыяду абаронена 2 кандыдацкiх дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук.

 На падставе загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2011 г. № 363 з верасня 2011 кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў па спецыяльнасці 1-26 81 03 «Кіраванне нерухомасцю» (вочная i завочная формы навучання). У партнёрстве з Вiльнюскiм тэхнічным універсітэтам імя Гедыміна ажыццяўляецца падрыхтоўка магістраў па той жа спецыяльнасці дыстанцыйнай формы навучання. Колькасць магістрантаў, якія прайшлі i працягваюць навучанне, перавышае 100 чалавека.

Асаблівасцю навуковай школы кафедры з'яўляецца  яе практыка-арыентаванасць. Арыентацыя на практычную якасць даследаванняў забяспечваецца вучэбным навукова-вытворчым цэнтрам кампетэнцыі, створаным кафедрай сумесна з профільнымі арганізацыямі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь: РУП «Нацыянальнай кадастравае агенцтва», РУП «Беларускі навукова -даследчы цэнтр землекарыстання», РУП «Інстытут нерухомасці І ацэнкі».

У межах міжнароднага праэкту TEMPUS «Рэфармаванне праграм у сферы горадабудаўніцтва на прасторы Усходняга суседства» кафедра ўзаемадзейнічае з навуковымі школамі шэрагу еўрапейскіх універсітэтаў, у тым ліку унiверсiтэтамi з Вялікабрытаніі, Італіі, Літвы, Расіі, Украіны.

Сярод навуковых прац спецыялістаў кафедры восем манаграфій, у тым ліку дзве на англійскай мове.

Аб узроўні навуковай школы сведчыць той факт, што толькі ў 2013 годзе спецыялісты кафедры былі запрошаны i прынялі ўдзел у міжнародных канферэнцыях Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Еўрапейскай Эканамічнай камісіі ААН, Сусветнага банка.