Вучэбная работа

Зараз выкладчыкамі кафедры вядзецца падрыхтоўка студэнтаў вочнай формы навучання па 21-ой спецыяльнасці і 42-х спецыялізацыях і студэнтаў завочнай формы навучання, адпаведна па 18-ці спецыяльнасцях і 17-ці спецыялізацыях. Па ўсіх дысцыплінах, якiя чытаюцца на кафедры, ёсць працоўныя праграмы, якія складзены на падставе тыпавых і базавых праграм. Пры навучанні студэнтаў выкарыстоўваюцца сучасныя падыходы і спосабы, заснаваныя на ўжыванні электронных вучэбна-метадычных дапаможнікаў, тэсцiравання, дзелавых гульняў і іншых актыўных формаў правядзення навучальных заняткаў.

Для студэнтаў факультэта IЭФ:

  • Кіраванне праектамі;
  • Эканоміка правоў уласнасці;
  • Эканоміка і ацэнка нерухомай маемасці;
  • Кадастр і рэгістр;
  • Ацэнка кошту прадпрыемстваў (бізнесу);
  • Антыкрызісны менеджмент;
  • Менеджмент на рынку нерухомай маемасці;
  • Метадалогія ацэнкі маёмасці галіны;
  • Кіраванне бізнес-працэсамі і рэструктурызацыя кампаній;
  • Ацэнкаа машын, абсталявання і транспартных сродкаў;
  • Кіраванне маёмасцю арганізацыі;

Для студэнтаў факультэта ТТЛП:

  • арганiзацыя вытворчасцi i кiраванне прадпрыемствам
  • эканомiка галiны

Для студэнтаў факультэта ТАР:

  • эканомiка i кiраванне на прадпрыемствах стандартызацыi i сертыфiкацыi 
  • эканомiка галiны
  • арганiзацыя вытворчасцi i кiраванне прадпрыемствам

Для студэнтаў факультэта ХТiТ:

  • эканомiка галiны
  • эканомiка вытворчасцi;
  • арганiзацыя вытворчасцi i кiраванне прадпрыемствам

Для студэнтаў факультэта ВСiП:

  • эканомика прадпрыемства галины
  • арганiзацыя палiграфiчнай вытворчасцi i кiраванне прадпрыемствам 
  • арганiзацыя выдавецкай справы i менеджмент

Для студэнтаў завочнай формы навучання навучальным планам прадугледжаны і чытаюцца  аналагічныя дысцыпліны для адпаведных спецыяльнасцей.

Навучальна-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу.

Па ўсіх дысцыплінах спецыяльнасці 1-26 02 02 "Менеджмент» распрацаваны выкладчыкамі кафедры рабочыя праграмы, якія адпавядаюць патрабаванням Дзяржаўнага адукацыйнага стандарту, якія маюць ўнутраныя і знешнія рэцэнзіі, метадычныя дапаможнікі. У навучальным працэсе выкарыстоўваюцца метадычныя распрацоўкі вядучых ВНУ РБ. Метадычныя матэрыялы носяць прафесійна-арыентаваны характар, ўлічваюць асноўныя матывацыі навучання студэнтаў, іх прафесійныя патрэбы.