Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі

У інстытуце рэалізуюцца:

- адукацыйная праграма перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў на базе вышэйшай адукацыі;

- адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДТУ створаны на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў з 1 ліпеня 2014 г.

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў створаны ў 1995 годзе. У 1998 годзе факультэт атрымаў дзяржаўную акрэдытацыю на права ажыццяўлення павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў хіміка-ляснога комплексу, паліграфіі, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і аховы навакольнага асяроддзя (пасведчанне № 000246 ад 14.12.1998 г.).

Вучэбны працэс у інстытуце ажыццяўляюць вядучыя навукоўцы і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, супрацоўнікі галіновых навукова-даследчых падраздзяленняў, а таксама вядучыя спецыялісты галіновых Міністэрстваў Рэспублікі Беларусь і канцэрнаў.

Слухачы інстытута ў перыяд вучобы карыстаюцца лабараторыямі і кабінетамі з сучасным абсталяваннем, чытальнымі заламі, навукова-тэхнічнай бібліятэкай, спецыяльна абсталяванымі камп’ютарнымі класамі і іншымі паслугамі.

У працэсе навучання слухачы вывучаюць новую тэхніку і тэхналогію, праблемы кіравання прадпрыемствамі ў сучасных умовах, ахову працы і бяспеку жыццядзейнасці, пытанні аховы навакольнага асяроддзя і права.

 

 

ДУМАЙ пра перспектывы!

 

ЖАДАЕЦЕ АТРЫМАЦЬ ДАДАТКОВУЮ АДУКАЦЫЮ?  ЗВЯРТАЙЦЕСЯ

 

220006, г. Мінск,

вул. Свярдлова 13а, аўд. 136-а корп. 4

Тэл./факс: 8-017-327-06-91,
e-mail: [email protected]

Дырэктар ― Пішчоў Сяргей Мікалаевіч

Метадыст ― Курачкіна Наталля Валянцінаўна