Лесагаспадарчы факультэт

 

Дата стварэння

1 кастрычніка 1930 года

Склад факультэта

7 кафедраў

Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр

Колькасць выкладчыкаў

84, у тым ліку 6 дактароў навук і прафесараў, 53 дацэнты i кандыдаты навук

Колькасць студэнтаў

Больш за 850

Гістарычная даведка

Лесагаспадарчы факультэт з'яўляецца найстарэйшым ва ўніверсітэце. Ён вядзе сваю гісторыю з 1930, калі на базе Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі быў створаны Беларускі лесатэхнічны інстытут. Да   1961 года ў гэтым універсітэце рыхтаваліся кадры для ляснога комплексу рэспублікі.

Асноўным напрамкам працы калектыву факультэта ў апошнія гады з'яўляецца стварэнне i ўдасканаленне шматузроўневай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі, адпавядаючай сусветным стандартам.

Спецыяльнасці

  • 1-75 01 «Лясная гаспадарка» (Кваліфікацыя «Інжынер лясной гаспадаркі»), спецыялізацыі:
  1. 1-75 01 01 01 «Лесазнаўства i лесаводства»
  2. 1-75 01 01 02 «Лесапаляўнічая гаспадарка і пабочнае карыстанне лесам»
  3. 1-75 01 01 03 «Ахова лесу»
  4. 1-75 01 01 04 «Інфармацыйныя сістэмы ў лясной гаспадарцы»
  5. 1-75 01 01 06 «Лесааднаўленне i гадавальніцкая гаспадарка» 
  • 1-75 02 01 «Садова-паркавае будаўніцтва» (Кваліфікацыя «Інжынер садова-паркавага будаўніцтва»)
  • 1-89 02 «Турызм i прыродакарыстанне» (Кваліфікацыя «Спецыяліст па турызму і прыродакарыстанню»)

Магістратура

(Спецыяльнасці)

  • 1-75 80 03 «Лесазнаўства i лесаводства, лясныя пажары і барацьба з імі»
  • 1-75 80 01 «Лясныя культуры, селекцыя i насенняводства»
  • 1-75 80 04 «Ахова раслін»
  • 1-75 80 05 «Азеляненне населеных пунктаў»
  • 1-75 80 02 «Лесаўпарадкаванне i лясная таксацыя»
  • 1-75 81 01 «Ландшафтнае праектаванне i будаўніцтва»

Аспірантура

(Спецыяльнасці)

  • 06.01.07 «Ахова раслін»
  • 06.03.02 «Лесазнаўства, лесаводства, лесаўпарадкаванне, лясная таксацыя»
  • 06.03.01 «Лясныя культуры, селекцыя, насенняводства»

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў

   Навуковыя даследаванні на факультэце накіраваны на распрацоўку i ўкараненне новых тэхналогій аднаўлення i вырошчвання лесу, павышэння яго прадуктыўнасці, інтэграваных метадаў абароны насаджэнняў, ранняга выяўлення пашкоджанняў, у тым ліку на аснове аналізу аэрафотаздымкаў, распрацоўку навукова-абгрунтаваных сістэм высечак галоўнага карыстання, а таксама ўліку лясоў з выкарыстаннем геаінфармацыйных сістэм, якія дазваляюць якасна павысіць ўзровень кіравання ляснымі рэсурсамі за кошт высокаэфектыўных метадаў аналізу картаграфічнай інфармацыі i дыстанцыйнага зандзіравання лясоў.

.

 

Дэкан факультэта 

Ярмаловіч Васілій Аляксандравіч, кандыдат біялагічных навук, дацэнт

Тэл.:  (+375 17) 327-74-52

E-mail: [email protected]

Адрас: вул. Свярдлова 13а, к.1, ауд. 223
 



 

 

Нам. дэкана по вучэбнай і навуковай рабоце

Кавалеўскі Сяргей Уладзіміравіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт

Тэл.:  (+375 17) 327-74-52

E-mail: [email protected]

Адрас: вул. Свярдлова 13а, к.1, ауд. 223 



 
  Нам. дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце
Філон Дзмітрый Іванавіч,   кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт
Тэл.: (+375 17) 327-74-52
E-mail: [email protected].by
Адрас: вул. Свярдлова 13а, к.1 , аўд. 223
 
   

 

 

Адрас: 220006, Рэспубліка Беларусь, Мінск, Свярдлова, 13а, аўд. 223, корпус 1;

 

Тэл.: +375 (17) 327-74-52

 

E-mail:  [email protected]