Абітурыенту

Кафедра лясных культур і глебазнаўства з'яўляецца выпускаючай (дзённая і завочная форма навучання).

Прахадныя балы ў БДТУ (  2014, 2015 год)

Пачынаючы з 2010/2011 навучальнага года на кафедры вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыялізацыі 1-75 01 01 06  «Лесааднаўленне і гадавальніцкая гаспадарка»  ў рамках спецыяльнасці 1-75 01 01 «Лясная гаспадарка».

Спецыялісты дадзенай спецыялізацыі прызначаны для працы на пасадах інжынераў - семенаводаў , інжынераў і начальнікаў драўняных гадавальнікаў, інжынераў па лесааднаўленню, а таксама займаюць кіруючыя пасады ў лясніцтве і лясгасе. Названыя пасады прадугледжаны штатным раскладам лесагаспадарчых прадпрыемстваў, і патрэба ў спецыялістах дадзенага профілю штогод узрастае.
Студэнты атрымліваюць навыкі па нарыхтоўцы і перапрацоўцы насення драўняных і хмызняковых парод, вырошчванню ляснога і дэкаратыўнага пасадачнага матэрыялу ў гадавальніках, а таксама тэхналогіях вырошчвання штучных насаджэнняў з ужываннем сучасных сродкаў механізацыі . Пры паспяховай вучобе могуць працягнуць сваю падрыхтоўку ў магістратуры і аспірантуры ўніверсітэта з наступным працаўладкаваннем на выкладчыцкіх пасадах і ў навуковых установах рэспублікі.
У Рэспубліцы Беларусь лясы займаюць амаль 40% тэрыторыі, таму іх своечасовае аднаўленне вельмі актуальна. Штогадовыя аб'ёмы стварэння лясоў дасягаюць 30 тыс. га, што патрабуе значнай колькасці высакокваліфікаваных работнікаў. Гэта значыць, што выпускнікі заўсёды будуць забяспечаны рабочымі месцамі пасля заканчэння навучання.
Для падрыхтоўкі інжынераў па спецыялізацыі «Лесааднаўленне і гадавальніцкая гаспадарка» у БДТУ маецца спецыялізаваная кафедра лясных культур і глебазнаўства, на базе якой створана дастатковая навучальная, лабараторная і метадычная база: навучальныя класы і лабараторыі па лясных культурах, генетыцы і селекцыі, глебазнаўстве, механізацыі лесагаспадарчых работ. Студэнты спецыялізацыі прымаюць удзел ў выкананні навукова-даследчых работ на лясных вопытных объектах ў Негарэльскім вучэбна-доследным лясгасе, матэрыялы якіх дакладваюцца на навукова-тэхнічных канферэнцыях, публікуюцца ў навуковых зборніках.

 

 

Лабараторыя лясной генетыкі
Кабінет лясных культур
Лабараторыя ляснога насенняводства

 

У Негарэльскія вучэбна-доследным лясгасе БДТУ маецца вучэбна-лабараторная база забяспечаная сучасным абсталяваннем і механізмамі для правядзення заняткаў і вучэбных практык па лясных культурах і гадавальніках, селекцыйнаму насенняводству, механізацыі лесакультурных работ.

 

Лесанасенная плантацыя хвоі
Навучальны аб'ект у вучэбна-доследным лясгасе
Механізаваная пасадка лесу

 

Для правядзення вучэбных практык у лясгасе БДТУ створаны доследна-вытворчыя аб'екты, якія ўключаюць базісны, кальцавы і кулісна-стужачны лясныя гадавальнікі, лясныя насенныя плантацыі, вопытныя лясныя культуры розных драўняных парод.

 

Касмічны здымак кругавога ляснога 
гадавальніка ў Негарэльскім вучэбна-доследным
лясгасе
Касмічны здымак базіснага ляснога
гадавальніка ў Негарэльскім вучэбна-доследным
лясгасе
Лясныя культуры хвоі

 

Навучальны план падрыхтоўкі прадугледжвае фарміраванне спецыяліста на базе глыбокай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі па хімічных, біялагічных, экалагічных дысцыплінах, па ўжыванні матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі. Гэта забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў, якія па сваёй кваліфікацыі адказваюць перспектыўнаму ўзроўню патрабаванняў. У час вучобы студэнты актыўна займаюцца навукова-даследчай працай. Кафедрай на працягу многіх гадоў праводзяцца навуковыя даследаванні ў галіне ляснога насенняводства, тэхналогіі вырошчвання пасадачнага матэрыялу і лесааднаўлення ў рамках Дзяржаўных навукова-тэхнічных і фундаментальных праграм, падтрымліваюцца цесныя сувязі з  Інстытутам лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларсі ,  Інстытутам эксперыментальнай батанікі НАН РБ , праектнай арганізацыяй  «Белгіпралес» , рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белдзяржлес», адзіным у краінах СНД  Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтрам , які размешчаны ў Мінскім раёне і з'яўляецца добрай базай для правядзення розных відаў навучальных заняткаў і практык.

 

Прафесійнае прызначэнне спецыяліста - праца ва ўстановах  Міністэрства лясной гаспадаркі , у падраздзяленнях навуковых, канструктарскіх і праектных арганізацый, звязаных з галіной. Пасля заканчэння ўніверсітэта выпускнік атрымлівае  кваліфікацыю інжынер лясной гаспадаркі . Падрыхтоўка дадзеных спецыялістаў з'яўляецца асабліва актуальнай для Рэспублікі Беларусь з яе значнымі запасамі лясных рэсурсаў. Выпускнікі спецыялізацыі «Лесааднаўленне і гадавальніцкая гаспадарка» працуюць у лясгасах рэспублікі на пасадах інжынера па лесааднаўленню, інжынера семенавода, начальніка ляснога гадавальніка, ляснічага, на інжынерных пасадах у  Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры .

Спецыялісты па лесааднаўленню і гадавальніцкай гаспадарцы распрацоўваюць праекты лясных культур і лясных плантацый, кіруюць працамі па пасадцы лесу, ажыццяўляюць кантроль за іх якасцю, кіруюць работамі па арганізацыі нарыхтоўкі ляснога насення і кантролем яго якасці, займаюцца пытаннямі вырошчвання пасадачнага матэрыялу дрэў і кустоў у лясных гадавальніках.

 Чытаюцца дысцыпліны

Лясныя культуры, генетыка і селекцыя, механізацыя лесагаспадарчых работ, глебазнаўства з асновамі земляробства, ахоўнае лесаразвядзенне, гідратэхнічныя меліярацыі, навука аб зямлі і інш.

Рабочыя плошчы
Навучальныя лабараторыі па глебазнаўства (механічны і хімічны аналіз), вучэбная база ў  Негарэльскім вучэбна-доследным лясгасе  (50 км ад Мінска).

Абсталяванне
Камп'ютарная тэхніка, сканер, прынтэры, мікраскоп "Leica" з відэакамерай (фотаапаратам) і маніторам 1000-кратнае павелічэнне, сталы для прарошчвання насення нямецкай фірмы "RUMED" з аўтаматычным рэгуляваннем тэмпературы і лічыльнікамі-раскладчыкамі. У Негарэльскім вучэбна-доследным лясгасе маюцца лесапасадачныя машыны, сеялкі, культыватары, трактары Т-25 і МТЗ-82

Вобласці навуковай працы кафедры
Стварэнне і вырошчванне лясных культур, вырошчванне пасадачнага матэрыялу, генетыка і селекцыя лясных драўняных відаў, глебавыя ўмовы росту лясных супольнасцяў, ахоўнае лесаразвядзенне (полеахоўныя поласы, аблясенне яроў і балак), механізацыя лесакультурных работ. У цяперашні час на кафедры праходзяць навучанне 2 аспіранты. Тэмы звязаны з глебавымі ўмовамі вырастання ельнікаў і інтрадуцыраваных драўняных відаў, а таксама са стварэннем лясных культур на былых сельскагаспадарчых землях

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падрыхтоўкай спецыялістаў, звяртацца па адрасе: 220050, Мінск, вул. Свярдлова, 13а, БДТУ, кафедра лясных культур і глебазнаўства
Для кантактаў:
​​220050, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, корп. 1, аўд. 232, 320
тэл. (017) 327-36-38