Паважаныя наведвальнікі сайта!
Мы рады вітаць Вас на старонцы кафедры лесаводства.
Тут Вы знойдзеце інфармацыю аб кафедры, яе навуковай і вучэбнай рабоце.
Абітурыентам адрасаваныя старонкі, на якіх распавядаецца аб спецыяльнасці,
вучэбным працэсе, будучым месцы работы і выпускніках кафедры.
Агульныя звесткі аб кафедры. Кантакты
Паштовы адрас для перапіскі - 220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, БДТУ, кафедра лесаводства.
Кафедра размяшчаецца па адрасе г. Мінск, вул. Свярдлова, 13 (уваход праз Свярдлова, 13а) у аўд. 213, 214, 225, 227, 228 (усе аўд. ў корпусе 1). Схема праезду ...
Тэлефон / факс кафедры + 375-17-327-82-73.
Электронная пошта (e-mail) - les@belstu.by
Загадчыкам кафедры лесаводства з'яўляецца Андрэй Сяргеевіч Клыш.
Кафедра рыхтуе інжынераў лясной гаспадаркі (дзённая і завочная скарочаная формы навучання) і з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 1-75 01 01 Лясная гаспадарка спецыялізацыі Лесазнаўства і лесаводства.
Больш падрабязна пра спецыялізацыю і кваліфікацыю, што прысвойваецца ТУТ.
Кафедра лесаводства ўдзельнічае ў падрыхтоўцы студэнтаў спецыяльнасцяў 1-75 02 01 Садова-паркавае будаўніцтва і 1-89 02 02 Турызм і прыродакарыстанне, а таксама праводзіць заняткі на факультэтах ІЭФ, ЛІД, ХТіТ і ФЗА.
Падрабязней аб кафедры
Гісторыя кафедры лесаводства
Гісторыя лясной адукацыі на Беларусі