Міжнародная дзейнасць

Міжнароднымі навуковымі і адукацыйнымі партнёрамі кафедры з'яўляюцца вядучыя навучальныя ўстановы Расіі (МДУЛ, СПбДЛТУ, УДЛТУ і інш.), Украіны (НЛТУ і інш.), Польшчы (Беластоцкі тэхнічны ўніверсітэт і інш.) і Літвы (Каўнаскі універсітэт прыкладных навук па лясной гаспадарцы і інжынерыі навакольнага асяроддзя і інш.).

Кафедра лесаводства актыўна ўдзельнічала ў выкананні міжнароднага праекта "Балтыйскі ландшафт".

На выніковай канферэнцыі па рэалізацыі праекта супрацоўнікі кафедры выступілі з дакладаміпа выніках даследаванняў.

У кастрычніку 2014 Лабоха К.В. і Клімчык Г.Я. ўдзельнічалі ў 3-й міжнароднай канферэнцыі ўдзельнікаў праекта "Балтыйскі ландшафт" у Польшчы (г. Познань).