Падрыхтоўка магістрантаў

Спецыяльнасць 1-75 80 04 «Ахова раслін»

1. Асноўныя характарыстыкі спецыяльнасці
Спецыяльнасць 1-75 80 04 «Ахова раслін» адносіцца да біялягічнага профілю адукацыі і забяспечвае атрыманне ступені магістра біялагічных навук.
Узровень асноўнай адукацыi асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі другой ступені - вышэйшая адукацыя першай ступені па спецыяльнасці 1-75 01 01 «Лясная гаспадарка».
Асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю першай ступені па іншых спецыяльнасцях, удзельнічаюць у конкурсе з улікам вынікаў здачы дадатковых экзаменаў па вучэбных дысцыплінах, пералік якіх вызначаецца установай вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі вучэбна-метадычнага аб'яднання па адукацыі ў галіне прыродакарыстання і лясной гаспадаркі.
Навучанне ў магістратуры прадугледжвае наступныя формы: дзённая, завочная. Нарматыўны тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі другой ступені ў дзённай форме складае 1 год.
Тэрміны атрымання вышэйшай адукацыі другой ступені ў завочнай форме могуць павялічвацца на 0,5 года адносна нарматыўнага тэрміну.

2. Вывучаемыя дысцыпліны
Вывучаемыя дысцыпліны аб'яднаны ў некалькі цыклаў. Цыкл дысцыплін кандыдацкіх экзаменаў і залікаў ўключае наступныя дысцыпліны:
- філасофія і метадалогія навукі - 240 гадзін, 6 заліковых адзінак;
- замежная мова (па выбары магістранта) - 420 гадзін, 11 заліковых адзінак;
- асновы інфармацыйных тэхналогій - 108 гадзін, 3 заліковыя адзінкі ;
Цыкл дысцыплін спецыяльнай падрыхтоўкі:
- педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы - 84 гадзіны, 2 заліковыя адзінкі;
-актуальныя праблемы і сучасныя метады аховы раслін - 108 гадзін, 3 заліковыя адзінкі;
- маніторынг стану насаджэнняў - 140 гадзін, 
-дысцыпліны па выбары магістранта - 54 гадзіны (эпіфітотыялогія або папуляцыйнай экалогія насякомых).

3. Сферы прафесійнай дзейнасці магістраў
Асноўнымі сферамі прафесійнай дзейнасці магістра з'яўляюцца даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук, паслугі, звязаныя з лесаводствам, абаронай лесу ад шкодных арганізмаў, лесанарыхтоўкамі, аховай нарыхтаванай драўніны ад шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб. 
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці магістра з'яўляюцца :
- лясныя і зялёныя насаджэнні, паркі, гадавальнікі, дэкаратыўныя расліны, лесаахоўныя паласы;
- шкодныя арганізмы, фітафагі і фітапатагены.
Магістр падрыхтаваны да вырашэння наступных задач прафесійнай дзейнасці:
- падрыхтоўка і правядзенне заняткаў з навучэнцамі, кіраўніцтва іх навукова-даследчай працай, распрацоўка вучэбна-метадычнага забеспячэння;
- выкарыстанне дасягненняў навукі і перадавых тэхналогій у галіне абароны раслін, распрацоўка практычных рэкамендацый па выкарыстанні навуковых даследаванняў, планаванне і правядзенне эксперыментальных даследаванняў, даследаванне патэнтаздольнасці і паказчыкаў тэхнічнага ўзроўню распрацовак, распрацоўка навукова-тэхнічнай дакументацыі;
- выяўленне прычын масавых пашкоджанняў лясных і зялёных насаджэнняў, ідэнтыфікацыя відаў шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб, прымяненне сучасных метадаў праектавання лесаахоўныя работ;

4. Магчымасці далейшага навучання
Магістр падрыхтаваны да засваення адукацыйнай праграмы аспірантуры (ад'юнктуры) пераважна па спецыяльнасці 06.01.07 «Ахова раслін», а таксама па іншых блізкіх спецыяльнасцях у галіне лясной гаспадаркі і садова-паркавага будаўніцтва.

 

У цяперашні час магістарскую падрыхтоўку на кафедры праходзяць 2 чалавекі:

 

Савіцкі Андрэй Валер'евіч - навуковы кіраўнік - к.б.н., дацэнт Блінцоў А.І. Тэма магістарскай дысертацыі:  "Распрацоўка прэпаратыўнай формы сродка аховы раслін на аснове грыба Phlebiopsis gigantea для абмежавання шкоднасці каранёвай губкі".

Чуйко Міхаіл Уладзіслававіч - навуковы кіраўнік - к.б.н., дацэнт Блінцоў А.І. Тэма магістарскай дысертацыі: "Маніторынг стану ельнікаў Мінска-Барысаўскага геабатанічнага раёна і распрацоўка мерапрыемстваў па павышэнню іх устойлівасці".