Негарэльскі вучэбна-вопытны лясгас

Негарэльскі вучэбна-вопытны лясгас

   Негарэльскі вучэбна-вопытны лясгас быў арганізаваны ў маі 1948 г. на тэрыторыі Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці. Агульная плошча лясгаса складае каля 17 тыс. га. Арганізацыйна ён складаецца з 3 лясніцтваў і цэха па перапрацоўцы драўніны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантора Негарэльскага вучэбна-вопытнага лясгаса

   З моманту ўтварэння лясгас з'яўляецца вучэбна-доследнай базай Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта для правядзення вучэбных, вытворчых, пераддыпломнай практык студэнтаў лесагаспадарчага факультэта, факультэта тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, іжынерна-эканамічнага факультэта, а таксама выканання навукова-даследчай і асветніцкай працы супрацоўнікамі і студэнтамі універсітэта, інжынерна- тэхнічнымі работнікамі лясгаса.

   На тэрыторыі вучэбна-вопытнага лясгаса створана сучасная навучальная база, закладзена вялікая колькасць вопытных аб'ектаў у лесе (больш за 350). Вядуцца працяглыя назіранні за дынамічнымі працэсамі натуральных лясных сістэм, якія маюць вялікую навуковую і навучальную каштоўнасць. Пачатак гэтых даследаванняў паклалі вядомыя навукоўцы-лесаводы: акадэмік П.П. Рагавой, прафесары В.К. Захараў, Б.Дз. Жылкін, Н.І. Фёдараў, А.А. Атрошчанка, Л.М. Ражкоў, В.Я. Ермакоў і інш.

   На базе лясгаса з верасня па лістапад навучаюцца студэнты першага курса лесагаспадарчага факультэта. Студэнты першага-чацвёртага курсаў праходзяць вучэбную практыку па лясной метэаралогіі, інжынернай геадэзіі, глебазнаўству, лесаводству, лясной таксацыі, лесаахове, лясным культурам і механізацыі лесагаспадарчых работ і інш. Збіраюць гербарыі па батаніцы і дэндралогіі, калекцыі пашкоджанняў па лясной фітапатолаг і насякомых па лясной энтамалогіі і г.д. На тэрыторыі лясгаса ўдала размешчаны тры студэнцкія інтэрнаты. У іх створаны камфортныя ўмовы, ёсць душавыя, кухні, бойлеры з гарачай вадой, не так даўно зроблены рамонт. Пабудаваны вучэбны корпус, у якім ёсць дастатковая колькасць спецыяльных аўдыторый для правядзення лабараторных і практычных заняткаў, а таксама вялікая лекцыйная аўдыторыя. Для заняткаў фізічным выхаваннем і спортам абсталяваны стадыён, валейбольная пляцоўка. Выкладчыкі, якія прыязджаюць для правядзення вучэбных заняткаў і практык, могуць спыніцца ў двух ўтульных гасцініцах. Побач з інтэрнатамі ёсць крама і сталовая.

 Практыка па лесаахове

 

 

 

 

 

Практыка па лясных культурах

 

 

 

 

 

 Практыка па лясной таксацыі

 

 

 

 

 

Практыка па глебазнаўстве

 

 

 

 

 

   У 1968 г. на базе лясгаса быў адкрыты музей прыроды, у якім сабраны шматлікія віды раслін, прадстаўлена шмат відаў жывёл, птушак і рыб, якія распаўсюджаны на Беларусі.

   Гонарам Негарэльскага вучэбна-вопытнага лясгаса па праву з'яўляецца батанічны сад, які налічвае больш за 650 відаў дрэў і кустоў з многіх краін свету. У ім шмат калекцыйных кветнікаў, дэкаратыўны вадаём з каскадам, дэндрарый, пяргола з павойнымі раслінамі, ружоўнік, пладовы сад. У партэрнай частцы прадстаўлена вялікая калекцыя формаў і гатункаў дэкаратыўных хваёвых і лісцявых раслін. На тэрыторыі батанічнага саду можна прагуляцца па разнастайным алеям, адпачыць на лавачках і падзівіцца на прыгажосці прыроды, палюбавацца разьбянымі драўлянымі скульптурамі, альпійскімі горкамі. Тут са студэнтамі рэгулярна праводзяцца заняткі. З задавальненнем наведваюць батанічны сад шматлікія экскурсіі і дэлегацыі, у тым ліку з замежных краін.

     Галоўны ўваход у батанічны сад

 

 

                        

 

 

                Разьбяныя фігуры

 

 

 

 

 

 

  Партэрная частка батанічнага саду

 

 

 

 

 

 

   Партэрная частка батанічнага саду

 

                           

 

 

 

             Батанічны сад вясной

 

 

 

 

 

 

             Дэкаратыўны вадаём

 

 

   Такім чынам, у Негарэльскім вучэбна-доследным лясгасе створаны ўсе ўмовы для жыцця, вучобы, працы і адпачынку, і ўсе, хто аднойчы тут пабываў, імкнуцца вярнуцца сюды зноў.