Навукова-даследчая работа студэнтаў

Ніжэй прадстаўлены выпускныя работы студэнтаў 2 курса кафедры турызму і прыродакарыстання па дысцыпліне "Асновы фотавідэамастацтва"
   У рамках 67-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ была арганізавана работа падсекцыі "Турызм і прыродакарыстанне", якая праходзіла 08-10 лютага 2016 года.
   У працы падсекцыі прынялі ўдзел студэнты другога - пятага курсаў дзённай формы атрымання адукацыі і прафесарска-выкладчыцкі склад.
   Удзельнікамі было прадстаўлена 62 даклада, якія суправаджаліся прэзентацыямі. Тэмы, узнятыя дакладчыкамі, выклікалі жывую цікавасць прысутных.
   У працах студэнтаў былі закрануты не толькі тэарэтычныя пытанні, але таксама паказаны магчымыя шляхі практычнага прымянення выказаных ідэй. Выступоўцы казалі пра задачы і перспектывы, якія ўзнікаюць не толькі пры развіцці традыцыйных напрамкаў экатурызму, а таксама шырока закранулі асаблівасці фарміравання і паказалі попыт з боку магчымых кліентаў на такія віды як падзейны, гістарычны, этнаграфічны, экатэхналагічны і г.д. Адбылося актыўнае, зацікаўленае абмеркаванне закранутых праблематык.
   Падводзячы вынік працы канферэнцыі, арганізацыйны камітэт адзначыў наступныя даклады:
 
Максімава Вікторыя Васільеўна (2 курс) Даклад на тэму: «Аналіз магчымасцяў выкарыстання прыродных аб'ектаў пры арганізацыі турыстычнай дзейнасці на ахоўных тэрыторыях (на прыкладзе заказніка «Сарачанскія азёры »)».
 
Шумскі Уладзіслаў Уладзіміравіч (3 курс). Даклад на тэму: «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі».
Хамуляк Ангеліна Аляксандраўна (4 курс). Даклад на тэму: «Адмоўны ўплыў на экасістэмы пабочнага лесакарыстання на прыкладзе грыбнога турызму».
Мачульская Алеся Валер'еўна (4 курс). Даклад на тэму: «Дэкаратыўныя расліны як аб'екты паказу ў гарадскіх экскурсіях».
Кучынская Іна Пятроўна (5 курс). Даклад на тэму: “Ацэнка стану і асноўныя шляхі развіцця паляўнічага турызму ў паляўнічай гаспадарцы ДЛГУ «Пінскі лясгас»”.
Куркова Маргарыта Ільінічна (5 курс). Даклад на тэму: «Геаінфармацыйныя тэхналогіі ў арганізацыі экалагічнага турызму ДПУ «НП "Белавежская пушча"».