Партнёры кафедры

 Міністэрства лясной гаспадаркі  Рэспублікі Беларусь

 

 

 


 Дзяржауная прыродаахоўная ўстанова   «Нацыянальны парк «Белавежская пуща» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны парк закліканы захаваць для будучых пакаленняў першабытны іглічна-шыракалістны лес раўніннай Еўропы, які расце ў адносна непарушаным стане да нашых дзён і змяшчае унікальны комплекс найбагацейшай флоры і фаўны.

 


 

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У запаведніку прадстаўлены каштоўныя прыродныя комплексы і аб'екты вывучэння жывёльнага і расліннага свету, натуральных экалагічных сістэм і ландшафтаў.

 

 

 


Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Браслаўскія азеры» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Прыродны комплекс Браслаўскай групы азёр - гэта гістарычна складзены ландшафт, які ўключае ў сябе унікальныя аб'екты расліннага і жывёльнага свету, якія адлюстроўваюць непаўторнасць і суровую прыгажосць Беларускага Паазер'я.

 

 


 

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Краснасельскае»

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці з'яўляецца арганізацыя і правядзенне паляўнічых тураў, у тым ліку і для замежных грамадзян. 

 

 

 

 


 

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Нарачанскі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Тэрытарыяльны прыродны комплекс нацыянальнага парку захаваў у натуральным стане аб'екты жывёльнага і расліннага свету, размешчаныя вакол самага вялікага возера рэспублікі. 

 

 


 

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны парк адкрывае для турыстаў і гасцей унікальныя прыродныя комплексы Палесся, музей прыроды, знаёміць з асаблівасцямі фарміравання расліннага і жывёльнага свету рэгіёну, прапануе паслугі па арганізацыі і правядзенні паляванняў.

 

 

 


Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»    

РДГА "БТПР" было створана ў 1921 годзе і з'яўляецца адной з найстарэйшых грамадскіх арганізацый у нашай краіне, у якой знаходзяцца больш як 95 тыс. членаў. Асноўным напрамкам дзейнасці аб'яднання з'яўляецца садзейнічанне ў ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі ў галіне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі.

 

 

 

 

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Цяцерынскае» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Лесагаспадарчая ўстанова займаецца высокапрафесійнай, эфектыўнай арганізацыяй вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі.

 


 

 Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Рэспубліканскі горналыжны цэнтр «Сілічы» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Шматфункцыянальны аб'ект, створаны для адпачынку і аздараўлення грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных гасцей, папулярызацыі гарналыжнага і многіх іншых відаў спорту.



 Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ»

Найбуйнейшы турыстычны аператар Беларусі.