Кафедра біятэхналогіі і біяэкалогіі

 

Сардэчна запрашаем!

 

Кафедра біятэхналогіі і біяэкалогіі рыхтуе кваліфікаваных спецыялістаў па спецыяльнасці "Біятэхналогія"  з наступнымі спецыялізацыямі:

"Біятэхналогія энерганосьбітаў";

"Тэхналогія ферментаў, вітамінаў і прадуктаў браджэння";

"Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў";

 па спецыяльнасці "Тэхналогія лекавых прэпаратаў" са спецыялізацыямі:

"Прамысловая тэхналогія лекавых прэпаратаў ";

" Тонкі арганічны сінтэз",

і па спецыяльнасці "Біяэкалогія".

Штогод кафедра выпускае каля 90 спецыялістаў вочнай і завочнай формаў навучання, якія запатрабаваны на айчынных прадпрыемствах розных галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Якасная падрыхтоўка спецыялістаў абумоўлена добрай арганізацыяй навучальнага працэсу. Для гэтага на кафедры планамерна і паслядоўна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, павышаецца ўзровень навуковай працы, удасканальваецца дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага складу, наладжваюцца ўзаемавыгадныя сувязі з вытворчымі структурамі, навуковымі ўстановамі і ВНУ Рэспублікі Беларусь.

На кафедры вядзецца актыўная навуковая праца і супрацоўніцтва з прадпрыемствамі розных галін прамысловасці.