Абітурыенту

Паважаныя абітурыенты!

 

Рады вітаць Вас на старонцы нашай кафедры! Спадзяёмся, што тут Вы знойдзеце цікавую для Вас інфармацыю. Вам адрасаваны старонкі сайта, дзе распавядаецца аб спецыялізацыях, па якіх вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў на кафедры біятэхналогіі і біяэкалогіі. Вы можаце атрымаць звесткі аб навучальных дысцыплінах і навучальным працэсе, даведацца аб нашых выкладчыках, іх прафесійных дасягненнях і выпускніках кафедры.

Аб спецыяльнасцях

 

На гэтай старонцы нашага сайта Вы зможаце знайсці цікавую для Вас інфармацыю па пытаннях навучання па спецыяльнасцях:

1-48 02 01 «Біятэхналогія»

Спецыялізацыя 1-48 02 01 01 «Біятэхналогія энерганосьбітаў»;

Спецыялізацыя 1-48 02 01 02 «Тэхналогія ферментаў, вітамінаў і прадуктаў закісання»;

Спецыялізацыя 1-48 02 01 03 «Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў».

1-48 02 02  «Тэхналогія лекавых прэпаратаў»

Спецыялізацыя 1-48 02 02 01 «Прамысловая тэхналогія лекавых прэпаратаў";

Спецыялізацыя 1-48 02 02 02 «Тонкі арганічны сінтэз».

1-57 01 03 «Біяэкалогія» 

Буклет для абітурыентаў у фармаце PDF спампаваць

 

 

Біятэхналогія

Кваліфікацыя спецыяліста -  інжынер-хімік-тэхнолаг

Працягласць навучання - 5 гадоў.

Біятэхналогія з'яўляецца адной з абласцей навукі і вытворчасці, якая імкліва развіваецца. Яна грунтуецца на выкарыстанні дасягненняў хіміі, біялогіі, фізікі з мэтай прымянення патэнцыялу мікробных, раслінных і жывёльных клетак у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, атрыманні энерганосьбітаў і ахове навакольнага асяроддзя.

Прафесійная падрыхтоўка інжынераў-хімікаў-тэхнолагаў па спецыяльнасці 1-48 02 01 «Біятэхналогія» вядзецца па трох спецыялізацыях:

1-48 02 01 01 «Біятэхналогія энерганосьбітаў»;

1-48 02 01 02 «Тэхналогія ферментаў, вітамінаў і прадуктаў закісання»;

1-48 02 01 03 «Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў».

Выпускнікі спецыяльнасці «Біятэхналогія» падрыхтаваны для выканання наступных задач:

Распрацоўка тэхналогій і праектаванне прадпрыемстваў: 

bt_1

  • распрацоўка тэхналогій атрымання вітамінаў, ферментаў, эфірных алеяў, ліпідаў і іншых біялагічна актыўных рэчываў;
  • перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны з выкарыстаннем мікраарганізмаў, ферментаў, культур клетак раслін і жывёл;
  • праектаванне прадпрыемстваў мікрабіялагічнай, харчовай і парфумерна-касметычнай прамысловасці.

 

  • Вытворча-тэхналагічная дзейнасць:

  • кіраванне тэхналагічнымі працэсамі;
  • прыняцце прафесійных рашэнняў з улікам іх сацыяльных і экалагічных вынікаў;
  • мантаж, наладка, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне і выпрабаванне установак і апаратаў для правядзення біятэхналагічных працэсаў;
  • прымяненне інавацыйных, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці лекавых прэпаратаў, вітамінаў, ферментаў і іншых біялагічна актыўных рэчываў;
  • ажыццяўленне вытворчай дзейнасці па тэхнічнай і тэхналагічнай падрыхтоўцы вытворчасці, выбары формаў і метадаў яго арганізацыі, абслугоўванні асноўнай вытворчасці і эфектыўнай дзейнасці прадпрыемстваў біятэхналагічнага профілю. 

 

Навуковая і эксперыментальная дзейнасць:

bt_2

  • аптымізацыя ўмоў рэалізацыі тэхналагічных працэсаў;
  • камп'ютарнае мадэляванне і мадэрнізацыя тэхналагічных працэсаў;
  • канструяванне высокаэфектыўных штамаў мікраарганізмаў-прадуцэнтаў біялагічна актыўных рэчываў для атрымання ферментаў, харчовых дабавак, парфумерна-касметычных прадуктаў;
  • распрацоўка рэсурсазберагальных і экалагічна бяспечных тэхналогій. 

 

У працэсе навучання студэнты-біятэхнолагі вывучаюць шэраг спецыяльных дысцыплін, такіх як «Хімія біялагічна актыўных рэчываў», «Тэхналогія прадуктаў закісання», «Мікрабіялогія», «Біяхімія», «Прамысловая біятэхналогія», «Абсталяванне і праектаванне прадпрыемстваў біятэхналагічных вытворчасцяў», «Тэхналогія мікробнага сінтэзу »,«Асновы таксікалогіі»,«Малекулярная біятэхналогія»,«Генетычная інжынерыя і біябяспека» і інш. Практычныя навыкі ў галіне навуковых даследаванняў студэнты атрымліваюць на лабараторных занятках, у студэнцкім навуковым гуртку пры выкананні навукова-даследчых работ і ў межах дысцыпліны «Вучэбна-даследчая праца студэнта», а ў галіне вытворчасці – пры праходжанні агульнаінжынернай, тэхналагічнай і пераддыпломнай практык на вядучых прадпрыемствах харчовай і парфумерна-касметычнай прамысловасці.

bt_3

Таксама ў працэсе навучання для набыцця практычных навыкаў праграмай прадугледжаны тры віды практык. У шостым семестры агульнаіінжынерная практыка, восьмым – тэхналагічная і дзясятам – пераддыпломная.  Практыкі з'яўляюцца важнай часткай агульнага працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў, працягам навучальнага працэсу ў вытворчых умовах і праводзяцца на перадавых прадпрыемствах біятэхналагічнага профілю фармацэўтычнай, мікрабіялагічнай і харчовай прамысловасці, у інстытутах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навукова-даследчых інстытутах галіны. Практыкі накіраваны на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў, атрыманых у працэсе навучання ва ўніверсітэце, на набыццё вытворчых навыкаў, азнаямленне з перадавымі тэхналогіямі, метадамі працы і кіравання.

Нашы выпускнікі-біятэхнолагі працуюць на наступных прадпрыемствах: РУП «Белмедпрэпараты»,  РУП «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў», СТАА «Лекфарм» (г. Лагойск), РУП "Гродзенскі завод медыцынскіх прэпаратаў», ААТ «Савушкін прадукт» (г. Брэст) , ААТ "Бабуліна крынка" (г. Магілёў), ЗАТ «Крышталь» і інш.

Выпускнікі-біятэхнолагі займаюцца навуковымі даследаваннямі ў наступных акадэмічных інстытутах: ДНУ "Інстытут біяарганічнай хіміі», ДНУ "Інстытут мікрабіялогіі», ДНУ "Інстытут фізіка-арганічнай хіміі», ДНУ "Цэнтральны батанічны сад», а таксама пасля заканчэння магістратуры і аспірантуры працуюць на шэрагу кафедраў БДТУ.

Тэрмін падрыхтоўкі спецыяліста складае 5 гадоў для вочнай формы навучання і 6 гадоў – для завочнай формы навучання.Набор абітурыентаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове на бясплатнае і платнае навучанне. 

 

 

1-48 02 01 03 «Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў»

БДТУ з'яўляецца адзінай вышэйшай навучальнай установай у Рэспубліцы Беларусь, якая ажыццяўляе падрыхтоўку інжынераў-хімікаў-тэхнолагаў па спецыялізацыі «Тэхналогія тлушчаў, эфірных алеяў і парфумерна-касметычных прадуктаў». Першы набор студэнтаў адбыўся ў 2002 г., а выпуск  – у 2007 г.  Дадзеная спецыялізацыя з'яўляецца адной з самых запатрабаваных у краіне. 

"" 

Актуальнасць падрыхтоўкі спецыялістаў па дадзенай спецыялізацыі заключаецца ў тым, што Рэспубліка Беларусь валодае велізарным патэнцыялам вытворчасці раслінных алеяў, аб'ёмы якога пастаянна нарошчваюцца. Будуюцца новыя сучасныя заводы еўрапейскага ўзроўню па атрыманні і перапрацоўцы рапсавага алею, які выкарыстоўваецца не толькі ў харчовых мэтах для маргарынавай, маянэзнай і іншай тлушчавай прадукцыі, але і для атрымання біяпаліва, вытворчасць якога ўжо арганізавана на некаторых прадпрыемствах. Амаль у кожным горадзе ёсць прадпрыемствы, на якіх могуць працаваць нашы выпускнікі. Гэта прадпрыемства па вытворчасці маргарынаў, маянэзаў, соусаў, рафінацыі алеяў і тлушчаў, а таксама іншыя прадпрыемствы харчовага профілю. З іншага боку, гэта магчымасць атрымаць працу на касметычных прадпрыемствах, якіх у Рэспубліцы налічваецца больш за 40! 

Прывабнасць і перспектыўнасць  спецыялізацыі заключаецца ў тым, што прадукты перапрацоўкі тлушчаў і алеяў, прадукцыя парфумерна-касметычнага профілю застаюцца заўсёды запатрабаванымі. Людзі заўсёды будуць мець патрэбу ў харчовых тлушчах, паліве, касметычных таварах. Нягледзячы на малады ўзрост спецыялізацыі, нашы выпускнікі зарэкамендавалі сябе кваліфікаванымі спецыялістамі. Яны паспяхова працуюць на прадпрыемствах, якія выпускаюць як  традыцыйныя віды прадукцыі  - розныя віды маргарынаў, маянэзаў, гаспадарчых і дзіцячых мыл, крэмаў, бальзамаў, шампуняў, так і  новыя прадукты, такія як спрэды, вадкае мыла на натуральнай аснове, а таксама шырокі клас духмяных рэчываў і аддушак, парфумерныя кампазіцыі і г. д.

""

Для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў  створаны ўсе неабходныя ўмовы. У навучальным працэсе выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя метады навучання, якія адпавядаюць сусветным стандартам. Навучальныя лабараторыі аснашчаны самым сучасным абсталяваннем (Германія, Расія), якому пазайздросцяць многія спецыялізаваныя лабараторыі, дзе атрымліваюць і аналізуюць як алейна-тлушчавую, так і парфумерна-касметычную прадукцыю. 

Для студэнтаў дадзенай спецыялізацыі на кафедры арганізавана вучэбна-навукова-даследчая лабараторыя, аснашчаная найноўшым абсталяваннем, дзе студэнты могуць дадаткова займацца даследчай працай па актуальных праблемах, адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі і распрацоўшчыкамі прагрэсіўнай тэхналогіі, якую можна будзе ўкараніць у вытворчасць.

"" ""

Сырье
для выделения эфирных масел

Падчас навучання студэнты набываюць практычныя навыкі па атрыманні ўсіх відаў касметычнай прадукцыі: шампуняў, геляў для душа, геляў для валасоў, пажыўных масак, скрабаў, крэмаў, мыл, тонікаў і мноства іншых касметычных прэпаратаў. Яны маюць магчымасць адчуць сябе сапраўдным парфумерам, здольным вылучаць эфірныя алеі, вызначаць іх склад, сінтэзаваць духмяныя рэчывы і нават складаць парфумерныя кампазіцыі. Ні адна іншая ВНУ ў Рэспубліцы Беларусь не можа пахваліцца такімі магчымасцямі. Найбольш здольныя студэнты маюць магчымасць праходзіць практыку на самых сучасных касметычных прадпрыемствах, а пасля заканчэння навучання стаць навукоўцам, працягнуўшы навучанне спачатку ў магістратуры, а затым ў аспірантуры.

Прафесійная падрыхтоўка  інжынераў-хімікаў-тэхнолагаў па спецыяльнасці арыентавана на арганізацыю і кіраўніцтва ўсімі відамі вытворчых працэсаў на прадпрыемствах маслатлушчавых і парфумерна-касметычнага профілю, распрацоўку і афармленне нарматыўных дакументаў арганізацыі і вядзення тэхналагічных працэсаў; ажыццяўленне кантролю якасці і выканання патрабаванняў нарматыўных дакументаў; падбор і падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў.

Пасля заканчэння ВНУ студэнты размяркоўваюцца на профільныя прадпрыемствы, праектныя і навукова-даследчыя інстытуты практычна ва ўсе рэгіёны Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час нашы выпускнікі паспяхова працуюць на многіх прадпрыемствах алейна-тлушчавай галіны і на парфумерна-касметычных прадпрыемствах. Сярод іх ААТ «Мінскі маргарынавы завод», ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод», РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні», ААТ «Лана», ТАА «Белхімтранс», СЗАТ «Гроднабіяпрадукт», ААТ «Рапс», ТАА «Эксклюзіў-Касметык», ТАА «Модум - наша касметыка», ТАА «Флараліс», ТАА «Белор-Дызайн» і многія іншыя.

 

Тэхналогія лекавых прэпаратаў

Кваліфікацыя спецыяліста – інжынер-хімік-тэхнолаг

Працягласць навучання – 5 гадоў.

У 2012 г. упершыню ў Рэспубліцы Беларусь пачаўся набор на новую спецыяльнасць    1-48 02 02 «Тэхналогія лекавых прэпаратаў». Неабходнасць адкрыцця спецыяльнасці прадыктавана рэзкім ростам колькасці фармацэўтычных прадпрыемстваў і пашырэннем вытворчасці існуючых, а таксама інавацыйным развіццём галіны ў Рэспубліцы Беларусь і краінах СНД.

У БДТУ па спецыяльнасці 1-48 02 02 «Тэхналогія лекавых прэпаратаў» рыхтуюць інжынераў-хімікаў-тэхнолагаў па наступных спецыялізацыях:

1-48 02 02 01 «Прамысловая тэхналогія лекавых прэпаратаў";

1-48 02 02 02 «Тонкі арганічны сінтэз».

 

tlp_1

Выпускнікі спецыяльнасці «Тэхналогія лекавых прэпаратаў» падрыхтаваны для выканання наступных задач:

Распрацоўка тэхналогій і праектаванне прадпрыемстваў: 

  • распрацоўка тэхналогій атрымання лекавых прэпаратаў;
  • праектаванне прадпрыемстваў фармацэўтычнай прамысловасці.

 

Вытворча-тэхналагічная дзейнасць:

  • кіраванне тэхналагічнымі працэсамі;
  • прыняцце прафесійных рашэнняў з улікам іх сацыяльных і экалагічных вынікаў;
  • мантаж, наладка, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне і выпрабаванне установак і апаратаў для правядзення біятэхналагічных працэсаў;
  • прымяненне інавацыйных, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці лекавых прэпаратаў, вітамінаў, ферментаў і іншых біялагічна актыўных рэчываў;
  • ажыццяўленне вытворчай дзейнасці па тэхнічнай і тэхналагічнай падрыхтоўцы вытворчасці, выбары формаў і метадаў яе арганізацыі, абслугоўванні асноўнай вытворчасці і эфектыўнай дзейнасці прадпрыемстваў біятэхналагічнага профілю.

 

  • Навуковая і эксперыментальная дзейнасць:
  • tlp_2
  • аптымізацыя ўмоў рэалізацыі тэхналагічных працэсаў;
  • камп'ютарнае мадэляванне і мадэрнізацыя тэхналагічных працэсаў;
  • канструяванне высокаэфектыўных штамаў мікраарганізмаў-прадуцэнтаў біялагічна актыўных рэчываў для атрымання лекавых прэпаратаў;
  • распрацоўка рэсурсазберагальных і экалагічна бяспечных тэхналогій.

 

Таксама ў працэсе навучання для набыцця практычных навыкаў праграмай прадугледжаны тры віды практык. У шостым семестры агульнаіінжынерная практыка, восьмым – тэхналагічная і дзясятам – пераддыпломная. Практыкі з'яўляюцца важнай часткай агульнага працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў, працягам навучальнага працэсу ў вытворчых умовах і праводзяцца на перадавых прадпрыемствах біятэхналагічнага профілю фармацэўтычнай, мікрабіялагічнай і харчовай прамысловасці, у інстытутах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, галіновых навукова-даследчых інстытутах. Практыкі накіраваны на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў, атрыманых у працэсе навучання ва ўніверсітэце, на набыццё вытворчых навыкаў, азнаямленне з перадавымі тэхналогіямі, метадамі працы і кіравання.

Тэрмін падрыхтоўкі спецыяліста складае 5 гадоў. Набор абітурыентаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове на бясплатнае і платнае навучанне.

 

tlp_3Выпускнікі кафедры па спецыялізацыі "Прамысловая тэхналогія лекавых прэпаратаў" будуць вывучаць такія спецыяльныя дысцыпліны, як «Асноўныя працэсы хімічнага сінтэзу біялагічна актыўных рэчываў», «Метады генетычнай інжынерыі ў фармацэўтыцы і біябяспека», «Тэхналогія мікробнага сінтэзу антыбіётыкаў, вітамінаў і ферментаў», «Тэхналогія галенавых прэпаратаў», «Тэхналогія фітапрэпаратаў» і іх месцам працы, у асноўным, будуць прадпрыемствы фармацэўтычнай галіны. Выпускнікі кафедры па спецыялізацыі «Тонкі арганічны сінтэз» будуць вывучаць такія спецыяльныя дысцыпліны, як «Хімія гетэрацыклічных злучэнняў», «Фармацэўтычная хімія», «Фізіка-хімічныя метады аналізу арганічных злучэнняў», «Кінетыка і каталіз хімічных рэакцый», «Функцыянальны аналіз арганічных злучэнняў», «Хімія элементарганічных злучэнняў»,«Механізмы рэакцый арганічных злучэнняў»і іх месцам працы будуць навуковыя ўстановы, якія займаюцца распрацоўкай і хімічным сінтэзам субстанцый для новых і джэнерычных лекавых прэпаратаў (ДНУ "Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», ДНУ "Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі», ДНУ "Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі», ДНУ "Інстытут фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі" і навукова-фармацэўтычны цэнтр РУП «Белмедпрэпараты»).

Практычныя навыкі ў галіне навуковых даследаванняў студэнты атрымліваюць на лабараторных занятках, у студэнцкім навуковым гуртку пры выкананні навукова-даследчых работ і ў межах дысцыпліны «Вучэбна-даследчая праца студэнта», а ў галіне вытворчасці – пры праходжанні агульнаінжынернай, тэхналагічнай і пераддыпломнай практык на вядучых прадпрыемствах фармацэўтычнай прамысловасці.

 

 

 

Біяэкалогія

Кваліфікацыя спецыяліста – інжынер-эколаг

Працягласць навучання – 4 гады.

Біяэкалогія - навука, якая займаецца пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя з выкарыстаннем біятэхналагічных падыходаў.

.

chistaya_voda

Кожнага чалавека хвалюе якасць навакольнага асяроддзя. Забруджванне глебы і атмасферы, пагаршэнне якасці пітной вады, «красаванне» вадаёмаў, змена ландшафтаў паблізу гарадоў у выніку складавання прамысловых і камунальных адходаў, паўсюднае выкарыстанне ядахімікатаў - гэтыя праблемы датычацца кожнага з нас.

Але не кожны можа прапанаваць шляхі вырашэння гэтых праблем, распрацаваць і ажыццявіць такія метады ачысткі вады, паветра, глебы, каб яны былі эфектыўнымі і не прывялі да другаснага забруджвання.  Інжынер-эколаг па спецыяльнасці «Біяэкалогія» можа вырашыць гэтую праблему! Толькі з выкарыстаннем біятэхналагічных падыходаў можна не толькі выдаліць з навакольнага асяроддзя складаныя і разнастайныя забруджванні, але і прадухіліць іх утварэнне надалей.

Забруджванні, якія паступляюць у навакольнае асяроддзе ў складзе сцёкавых вод і газапаветраных выкідаў, можна раскласці з дапамогай мікраарганізмаў да простых бясшкодных злучэнняў. Больш за тое, метады біятэхналогіі дазваляюць атрымаць з адходаў карысныя прадукты - спірт, кармавыя дрожджы, біягаз, кампост і інш. Але і гэтым не абмяжоўваюцца магчымасці экалагічнай біятэхналогіі, яна дазваляе атрымаць прадукты, якія не забруджваюць навакольнае асяроддзе - бактэрыяльныя ўгнаенні, біяпестыцыды, біяраскладальныя палімерныя матэрыялы.

Менавіта гэтым магчымасцям біятэхналогіі вучыць студэнтаў базавая дысцыпліна спецыяльнасці – «Экалагічная біятэхналогія». Асвоіць метады і падыходы біятэхналогіі дазваляе вывучэнне такіх дысцыплін, як «Мікрабіялогія і экалогія мікраарганізмаў», «Біяхімія», «Асновы таксікалогіі». Прыняццю тэхналагічных рашэнняў вучаць дысцыпліны  «Прамысловая экалогія», «Абсталяванне і праектаванне біяачышчальных збудаванняў».Развіваць і ўдасканальваць экалагічную біятэхналогію дапамогуць веды, набытыя на занятках па дысцыплінах «Асновы навуковых даследаванняў», «Генетычная інжынерыя і біябяспека». Прымаць і адстойваць свае рашэнні, а таксама прыцягваць да адказнасці вінаватых спецыялісты-біяэколагі змогуць засвоіўшы курс «Прававое рэгуляванне ў ахове навакольнага асяроддзя».

fermentator

Выпускнік спецыяльнасці 1-57 01 03 «Біяэкалогія» атрымлівае кваліфікацыю «інжынер-эколаг» і можа працаваць інжынерам па ахове навакольнага асяроддзя, інспектарам па ахове прыроды, інжынерам-мікрабіёлагам, інжынерам-лабарантам, інжынерам-тэхнолагам у экалагічных і прыродаахоўных службах прадпрыемстваў усіх галін прамысловасці, сельскай гаспадаркі, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Добрая тэарэтычная падрыхтоўка і практычныя навыкі, атрыманыя ў працэсе навучання, уласная цікавасць і жаданне дазваляюць выпускнікам займацца навуковымі даследаваннямі ў галіне біятэхналогіі, мікрабіялогіі, біяхіміі мікраарганізмаў і цэлым шэрагу іншых напрамкаў.

Выпускнікі спецыяльнасці «Біятэхналогія» падрыхтаваны для выканання наступных задач:

Праектна-канструктарская дзейнасць:

  • распрацоўка праектна-каштарыснай, праектна-канструктарскай, нарматыўнай і іншай дакументацыі для арганізацыі біялагічнай ачысткі сцёкаў і газавых выкідаў, утылізацыі прамысловых і бытавых адходаў, атрымання энерганосьбітаў на аснове біямасы;
  • біятэсціраванне аб'ектаў на ўтрыманне таксічных рэчываў;
  • праектаванне прадпрыемства па атрыманні біятэхналагічных прадуктаў, альтэрнатыўных хімічным: біяпестыцыдаў, бактэрыяльных угнаенняў, біяраскладальных палімерных матэрыялаў;
  • распрацоўка і ажыццяўленне тэхналогій у галіне біялагічнай ачысткі сцёкавых вод і газапаветраных выкідаў, утылізацыі і біядэградацыі прамысловых і бытавых адходаў, вытворчасці экабіятэхналагічных прадуктаў. 

chaska

 

Вытворча-тэхналагічная дзейнасць: 

  • экалагічная экспертыза праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі прамысловых і сельскагаспадарчых аб'ектаў;
  • кіраванне экалагічна бяспечнымі тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці;
  • выкарыстанне інавацыйных, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій біялагічнай ачысткі сцёкавых вод і паветраных выкідаў, біядэградацыі і ўтылізацыі прамысловых, сельскагаспадарчых і бытавых адходаў;
  • прыняцце прафесійных рашэнняў з улікам іх сацыяльных і экалагічных наступстваў. 

 

Навуковая і эксперыментальная дзейнасць:  

  • прагназаванне эколага-эканамічных наступстваў прамысловага развіцця рэгіёнаў і інтэнсіўнай хімізацыі сельскай гаспадаркі для прыродных экасістэм і чалавека;
  • выяўленне шляхоў біядэградацыі ксенабіётыкаў ферментнымі сістэмамі мікраарганізмаў;
  • канструяванне высокаэфектыўных штамаў мікраарганізмаў для дэструкцыі ксенабіётыкаў і нафтавых забруджванняў, атрымання біялагічна актыўных рэчываў - сродкаў абароны раслін і павышэння ўрадлівасці глебы;
  • удзел у стварэнні сучасных інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыі працэсаў у экабіятэхналагічных вытворчасцях. 
  • Тэрмін падрыхтоўкі спецыяліста складае 4 гады. Набор абітурыентаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове на бясплатнае і платнае навучанне.