Абітурыенту

Кафедра бяспекі жыццядзейнасці запрашае да супрацоўніцтва будучых студэнтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Кафедра БЖД праводзіць падрыхтоўку студэнтаў і слухачоў усіх спецыяльнасцей і спецыялізацый БДТУ па дысцыплінах «Абарона насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый”, “Радыяцыйная бяспека”, “Ахова працы”, “Бяспека жыццядзейнасці чалавека”, а таксама кансультуе раздзелы дыпломных прац (праектаў) па пытаннях аховы працы і бяспекі жыццядзейнасці.

Для студэнтаў БДТУ на кафедры БЖД штогод праводяцца алімпіяды па бяспецы жыццядзейнасці, студэнты прымаюць актыўны ўдзел у выкананні навукова-даследчых работ па профілю кафедры, выступаюць з дакладами на міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, удзельнічаюць у гарадскіх і рэспубліканскіх конкурсах па бяспецы жыццядзейнасці.

Сайт факультэта:  https://tov.belstu.by

Заняткі па ахове працы

Заняткі па радыяцыйнай бяспецы

Нашы ўзнагароды