Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці

Босак В.М., заг. кафедры, доктар с.-г. навук, прафесар

– забяспячэнне бяспекі жыццядзейнасці на сучасным этапе развіцця грамадства;

– распрацоўка агратэхнічных і біятэхналагічных прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых, драўняна-хмызняковых і лекавых раслін.

Гармаза А.К., дацэнт кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт

– будаўніцтва і эксплуатацыя лесавозных аўтамабільных дарог;

– тэхналогіі перапрацоўкі драўніны, забруджанай радыенуклідамі;

– даследаванні санітарна-гігіенічных умоў працы на дрэваапрацоўчых і іншых вытворчасцях з распрацоўкай тэхнічных прапаноў па іх паляпшэнню.

Ярмак І.Ц., дацэнт кафедры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт

– санітарна-гігіенічныя ўмовы працы прадпрыемстваў ляснога комплексу;

– прыродныя і тэхнагенныя надзвычайныя сітуацыі.

Ператрухін В.В., дацэнт кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт

– крыніцы небяспекі ў тэхнасферы і абарона ад іх;

– умовы дасягнення бяспекі жыццядзейнасці.

Радчанка Ю.С., дацэнт кафедры, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт

– надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару;

– пажара- і выбухованебяспечнасць прамысловых аб’ектаў;

– заканадаўства аб ахове працы, стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы.

Чарнушэвіч Р.А., старшы выкладчык

– надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару;

– радыецыйная бяспека, наступствы аварыі на ЧАЭС;

– санітарна-гігіенічныя ўмовы працы прадпрыемстваў лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Астахава Т.А., выкладчык

– праблемы забруджвання прадуктаў харчавання;

– асаблівасці паводзін людзей ва ўмовах надзвычайных сітуацый.

Балакір М.В., выкладчык, кандыдат с.-г. навук

– будова і прадуктыўнасць яловых культур ва ўмовах Беларусі.

Дамнянкова А.У.,  дацэнт, кандыдат с.-г. навук

– прадуктыўнасць сасновых культур Беларускага Палесся па тыпах лесу.

Азоўская Н.А., выкладчык, кандыдат с.-г. наук

– ахова лясных культур ад хвароб 

Кісялёў С.У., выкладчык,  кандыдат тэхнічных навук

– павышэнне эксплуатацыйных характарыстык стужачных піл для распілоўкі драўніны.

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

2015 год

Завершаныя і выконваемыя НДР:

– ГБ 25-11 “Даследаванне санітарна-гігіенічных характарыстык тэхналагічных працэсаў вытворчасці ДВП на ААТ “Івацэвічыдрэў” і ступені забруджанасці сыравіны і прадукцыі радыёнуклідамі” (навуковы кіраўнік – Босак В.М., 2011–2015 гг.);

 – ГБ 29-11 “Аптымізацыя аграхімічных прыёмаў вырошчвання раслін” (навуковы кіраўнік – Босак В.М., 2011–2015 гг.);

– ГБ 11-106 “Рэгуляванне працэсаў структураўтварэння ў солевых дысперсных сістэмах і новых эфектыўных метадаў перапрацоўкі айчыннай і замежнай горнахімічнай сыравіны на розныя формы ўгнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі” (Босак В.М., сумесна з кафедрай тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі);

– ХД 15-071 “Ацэнка рызыкі невыканання патрабаванняў да кантралюемай драўніны несертыфікаванымі пастаўшчыкамі ААТ “Гомельдрэў”, верыфікацыя паставак драўніны з крыніц невызначанай рызыкі і тэхнічнае навучанне персаналу” (Балакір М.В., сумесна з кафедрай лесаўпарадкавання);

– ХД 15-434 “Аналіз зыходных матэрыялаў і метадычная дапамога ў распрацоўцы дакументаваных працэдур арганізацыі сістэмы лесакіравання ДЛГУ “Валожынскі лясгас” і паставак драўніннай сыравіны ў адпаведнасці з патрабаваннямі лясной сертыфікацыі па схеме Лясной Фундатарскай Рады” (Балакір М.В., сумесна з кафедрай лесаўпарадкавання);

– ІФЗ 11-А31 “Распрацаваць рэкамендацыі па прафілактыцы і ахове пасадачнага матэрыялу ў лясных гадавальніках ад найбольш распаўсюджаных хвароб” (Азоўская Н.А., сумесна з кафедрай лесааховы і драўніназнаўства);

– ХД 15-021 “Даследаванне хімічнага складу і ўласцівасцей натуральнага каучуку і ацэнка іх ўплыву на яго пластаэластычныя ўласцівасці” (Радчанка Ю.С., сумесна з кафедрай тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў).

Вынаходніцкая і патэнтна-ліцэнзійная дзейнасць:

3 пасведчанні селекцыянера, 1 заяўка на патэнт

Навуковыя публікацыі:

 – 22 навуковыя артыкулы;

 – 59 матэрыялаў канферэнцый і тэзісаў дакладаў;

 – 1 практычныя рэкамендацыі

Удзел у навуковых канферэнцыях:

 – 28 навуковых канферэнцый і сімпозіумаў

2016 год

Завершаныя і выконваемыя НДР:

– ГБ 25-16 (I–IV квартал) «Даследаванне санітарна-гігіенічных характарыстык тэхналагічных працэсаў вытворчасці ДВП на ААТ “Барысаўдрэў” і ступені забруджанасці сыравіны і прадукцыі радыёнуклідамі» (навуковы кіраўнік – Босак В.М., 2016–2020 гг.);

– ГБ 16-110 «Мікробная актывацыя нізкагатункавых фасфарытаў з мэтай атрымання комплексных угнаенняў» (Босак В.М., сумесна з кафедрай тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі);

– ХД 16-440 «Распрацоўка абгрунтаванняў зменаў у ТКП 250-2010 на аснове дзеючых норм і правіл па забяспячэнню радыяцыйнай бяспекі» (Дамнянкова А.У., Босак В.М.);

– ХД 16-441 «Распрацоўка рэкамендацый па рацыянальнаму выкарыстанню дроў, нарыхтаваных на тэрыторыях у зонах радыёактыўнага забруджання» (Босак В.М., Дамнянкова А.У.);

– БС 16-202 «Мадэльныя лясы 2016» (Балакір М.В., суместна з кафедрай лесаўпарадкавання).

Вынаходніцкая і патэнтна-ліцэнзійная дзейнасць:

2 пасведчанні селекцыянера, 1 станоўчае рашэнне на выдачу патэнта

Навуковыя публікацыі:

 – 27 навуковых артыкулаў;

 – 74 матэрыялы канферэнцый і тэзісы дакладаў;

 – 1 практычныя рэкамендацыі

Удзел у навуковых канферэнцыях:

 – 33 навуковыя канферэнцыі і сімпозіумы

Міжнародныя канферэнцыі

Канферэнцыя ў Анхальце:

Канферэнцыя ў Берліне

Канферэнцыя ў Штутгарце

Канферэнцыя ў Мюнхене