Кафедра фізіка-хімічных метадаў сертыфікацыі прадукцыі заснавана ў 1995 г. з мэтай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў па спецыяльнасці "Фізіка-хімічныя метады і прыборы кантролю якасці прадукцыі".
Першым загадчыкам кафедры быў доктар хімічных навук, прафесар Матвейка М.П. Пад яго кіраўніцтвам на кафедры былі створаны і абсталяваныыя лабараторыі па спектральным, храматаграфічным і хіміка-аналітычным метадам кантролю. У цяперашні час кафедры кіруе кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Вятохін С.С.
Штат кафедры укамплектаваны кадрамі вышэйшай кваліфікацыі. У цяперашні час тут працуюць 12 кандыдатаў фізіка-матэматычных, хімічных і тэхнічных навук, пяцёра з якіх маюць вучонае званне дацэнта.
Іх колькасць штогод папаўняецца маладымі спецыялістамі, паспяхова абараніў дысертацыю. Мы атыўна прыцягваем да працы і вядучых спецыялістаў Дзяржстандарту, органаў кіравання, галін.
На кафедры ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці 1-54 01 03 «Фізіка-хімічныя метады і прыборы кантролю якасці прадукцыі» па трох спецыялізацыях:
1-54 01 03 01 «Сертыфікацыя прамысловых тавараў»
1-54 01 03 02 «Сертыфікацыя харчовых тавараў»
1-54 01 03 03 «Сертыфікацыя фармацэўтычнай прадукцыі»
|
 |
Загадчык кафедры ФХМСП
Лаўрэат прэміі камсамола Беларусі
ў галіне навукі і тэхнікі,
член-карэспандэнт Пятроўскай
акадэміі навук і мастацтваў,
кандыдат фізіка-матэматычных навук,
дацэнт Вятохін Сяргей Сяргеевіч |
Кафедра мае сучаснае абсталяванне, у склад якога ўваходзяць храматографы, спектрафатометры, дериватограф, комплекс абсталявання для даследаванняў харчовых прадуктаў, які ўключае ўнікальныя прылады для мікрабіялагічнага аналізу і вымярэння актыўнасці вады. Гэты комплекс з'яўляецца асновай новай лабараторыі, якая ажыццяўляе выпрабаванні прадуктаў і напояў па заказах прадпрыемстваў і насельніцтва. Абсталяванне лабараторый выкарыстоўваецца як для правядзення навуковых работ супрацоўнікамі кафедры, так і для выканання лабараторных практыкумаў са студэнтамі і падрыхтоўкі даследчых дыпломных работ.
У працэсе пяцігадовага навучання студэнты набываюць веды па цыкле сацыяльных, агульнанавуковых, агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін, у тым ліку па хіміка-аналітычным кантролі, стандартызацыі; сертыфікацыі;метралогіі; кіраванні якасцю прадукцыі; радыяхіміі і радыяцыйным кантролi, па аптычных, атамна-абсарбцыйных, храматаграфічных, масспектраметрычных, электрафізічных, механічных, тэрмічных, мікрабіялагічных метадах аналізу і вымяральных прыборах. Вывучаецца міжнародны вопыт стандартызацыі, акрэдытацыі і сертыфікацыі, бяспека харчовых і прамысловых прадуктаў.
Нашы выпускнікі падрыхтаваны як спецыялісты ў галіне нарміравання параметраў прадукцыі, паслуг і тэхналагічных працэсаў, распрацоўкі нарматыўнай дакументацыі, метадаў і сродкаў выпрабаванняў і кантролю якасці прадукцыі, сістэм сертыфікацыі і кіравання якасцю. Пасля заканчэння вучобы выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя «Інжынер па сертыфікацыі". Аднак першаснае працаўладкаванне ў адпаведнасці з агульнарэспубліканскім класіфікатарам спецыяльнасцяў і кваліфікацый магчыма на розныя пасады, у тым лiку інжынера-хіміка, хіміка, інжынера-тэхнолага, інжынера-лабаранта.
Маецца магчымасць больш глыбокай падрыхтоўкі па асобных метадах выпрабаванняў і пытаннях вывучаемых дысцыплін. Прапануецца факультатыўны курс па метадах неразбуральнага кантролю. Арганізаваны інжынерныя і тэхналагічныя практыкі на вядучых прадпрыемствах краіны.
Студэнты, у тым ліку і малодшых курсаў, уключаюцца ў навуковыя даследаванні кафедры праз дзеючы тут навуковы гурток або прамы ўдзел удаследваннях, якія выконваюцца на кафедры у межах навуковых тэм і распрацовак. Штогод яны ўдзельнічаюць у навуковых канферэнцыях, публікуюць свае артыкулы ў навуковых часопісах.
Набор студэнтаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове як на бюджэтную форму навучання, так і ў платныя групы. Прыём на завочнае навучанне вядзецца толькі на платнай аснове.