На кафедры працуе 9 выкладчыкаў: 3 асістэнты, 1 старшы выкладчык, 4 дацэнты, 1 прафесар, сярод іх 5 кандыдатаў навук і 1 доктар навук. Кафедра ажыццяўляе навучальны працэс на ўсіх факультэтах, а таксама ажыццяўляе падрыхтоўку аспірантаў і магістрантаў па дысцыпліне "Філасофія і метадалогія навукі". Супрацоўнікі кафедры праводзяць заняткі са студэнтамі па 14 дысцыплінах: філасофіі, сацыялогіі, гаспадарчаму праву, асновах кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, прававога рэгулявання на рынку нерухомасці і інш. У сувязі з пераходам на новы адукацыйны стандарт кафедрай падрыхтаваны новыя навучальныя праграмы і курсы па дысцыплінах.
У дапамогу студэнтам дзённай і завочнай формы навучання супрацоўнікамі кафедры выдадзена значная колькасць вучэбна-метадычнай літаратуры.
На кафедры актыўна развіваецца навукова-даследчая праца. Супрацоўнікамі кафедры распрацоўваюцца наступныя навуковыя напрамкі: праблемы эвалюцыйнай біялогіі, глабальныя праблемы сучаснасці (Вадап'янаў П.А.), метадалогія навуковага пазнання, праблемы каэвалюцыйнай стратэгіі і наасферагенезу, філасофія наасфернай адукацыі (Бурак П.М. ), філасофскія праблемы праваслаўнага хрысціянства (Кожыч М. М.), праблемы логікі і метадалогіі навуковага пазнання (Крывароцька В.В.), праблемы сінтэзу прыродазнаўчых і сацыягуманітарных ведаў, праблемы генна-культурнай каэвалюцыі (Падручны М.В.), філасофская антрапалогія, этыка навукі (Карканіца О. А.), інтэлектуальная гісторыя, (Матусевіч В.А.), асаблівасці ажыццяўлення гаспадарчай і інвестыцыйнай дзейнасці ў РБ (Куліс Л.А.), праблемы прававога рэгулявання на рынку нерухомасці (Сяргеева Я. М.).
За апошнія пяць гадоў супрацоўнікамі кафедры было апублікавана большай за 200 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, манаграфій, а таксама артыкулаў у навуковых часопісах Беларусі і замежных выданнях.
Кафедра праводзіць актыўную навукова-даследчую працу са студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі. Штогод арганізоўваюцца канферэнцыі, на якіх навучэнцы прадстаўляюць вынікі сваёй навуковай працы, а таксама праводзяцца алімпіяды, што дае магчымасць найбольш актыўнай і падрыхтаванай моладзі праявіць свае навуковыя і творчыя здольнасці.
Кафедра таксама ажыццяўляе выхаваўчую працу са студэнтамі ў межах навучальнага працэсу і ў пазаўрочны час. Арганізоўваюцца мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне экалагічнай і прававой культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі. На працягу некалькіх гадоў на кафедры працуе лабараторыя сацыяльных даследаванняў. З 2006 года праводзіцца сацыялагічны маніторынг каштоўнасных арыентацый студэнцкай модадзі і дэвіянтных паводзінаў. Вынікі маніторынгу выкарыстоўваюцца для ўдасканалення працы са студэнтамі.