Студэнты займаюцца НДРС ў рамках студэнцкага навуковага гуртка «Аналітычная хімія», навуковы кіраўнік – дац. Ул. М. Каўганка). Работа гуртка праводзіцца па наступных навуковых напрамках пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры:
- ГЖХ-ідэнтыфікацыя і вызначэнне кампанентаў эфірных алеяў араматычных і лекавых раслін (Каваленка Н.А., Супiчэнка Г.М.)
- Экстракцыйна-фотаметрычны і iёнаметрычены аналіз (Зiнькова Т.М.)
- Атрыманне новых аналітычных рэагентаў, арганічных матэрыялаў для сучаснага аналітычнага абсталявання і электроннай тэхнікі (Каўганка Ул.М.)
- Аптымізацыя метадаў аналізу тэхналагічных аб'ектаў (Савоська I.В.)
Дастаткова эфектыўна працуе студэнцкае навуковае таварыства кафедры. Так, за апошнія 2 гады навукова-даследчай працай на кафедры займаліся 20 студэнтаў факультэтаў ТАР, ХТiТ, ВСiП і ЛГФ.

Асноўныя вынікі НДРС за 2014-2016гг:
- 22 навуковыя даклады. Па выніках удзелу атрымана 3 дыпломы унутрыуніверсітэцкіх канферэнцый, 2 дыпломы рэспубліканскага конкурса навуковых прац;
- 12 навуковых публікацый з удзелам студэнтаў (1 артыкул, 3 матэрыялаў канферэнцый і 8 тэзісаў дакладаў);
- 3 навуковых працы удзельнічала ў рэспубліканскіх і унутрыуніверсітэцкіх конкурсах студэнцкіх прац. Усе яны адзначаны дыпломамі розных катэгорый.
